Навіны на тэму: грамадства
22.06.2015 У Магілёве журналісты і эксперты абмяркоўвалі, як змагацца з карупцыяй
21 чэрвеня ў грамадскім цэнтры “Кола” ў Магілёве адбыўся чарговы круглы стол, на якім мясцовыя журналісты і эксперты ў галіне сельскай гаспадаркі абмяркоўвалі праблему карупцыі і стан спраў у сельскай гаспадарцы Магілёўскай вобласці.
20.06.2015 Абвешчаны конкурс у межах праекту “ХУМРА – гісторыі пра правы чалавека”
Конкурс накіраваны на паляпшэньне іміджу правоў чалавека, разьвіцьцё адукацыі ў галіне правоў чалавека з выкарыстаньнем прафэсійнай і непрафэсійнай анімацыі ды іншых інавацыйных мэтодыкаў, а таксама павышэньне ступені зацікаўленасьці дзеячоў культуры й мастацтва ў сацыяльна значных тэмах.
17.06.2015 На зварот жыхароў Віцебска ўлады ў чарговы раз паабяцалі зрабіць веладарожкі
Каб дамагчыся абяцання зрабіць інфраструктуру для ўладальнікаў ровараў, прадстаўнікам віцебскай грамадскасці спатрэбілася амаль 4 гады. Цяпер засталося дачакацца, каб абяцанні былі выкананыя.
16.06.2015 Знікла пахаванне невядомага салдата каля спаленай вёскі Паўлавічы
Вёску Паўлавічы спалілі па загадзе віцебскіх уладаў у 2012 годзе. А сёлета знікла магіла невядомага салдата, якой апекаваліся вяскоўцы. Заўважыўшы гэта, пенсіянер Андрэй Салаўёў, колішні жыхар вёскі Паўлавічы, звярнуўся ў Віцебскую гарадскую пракуратуру.
15.06.2015 У Бабруйску прэзентавалі ініцыятыву для пенсіянераў, інвалідаў і беспрацоўных
Грамадскія актывісты Бабруйска аб'ядналіся дзеля стварэння ініцыятывы "Жыццё ў дзейнасці". Мэта ініцыятывы - даць магчымасць самарэалізоўвацца актыўным пенсіянерам, людзям з інваліднасцю і людзям, якія страцілі працу.
15.06.2015 Дэпутат лічыць сустрэчы з выбаршчыкамі раз на 8 месяцаў дастатковымі
Уладзімір Краўцоў, які адначасова з’яўляецца старшынёй Гродзенскага аблвыканкама, праводзіў прыём выбаршчыкаў у Крычаўскім, Клімавіцкім і Хоцімскім раёнах. Грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч пабываў на прыёме.
11.06.2015 Адказ на скаргу баранавіцкага праваабаронцы: АМАП збіваў аматараў футбола, але дзейнічаў у адпаведнасці з законам
Праваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў на сваю скаргу адказ з Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама за подпісам намесніка начальніка В.В. Максімука.
11.06.2015 Бабруйск: Міліцыя не знайшла парушэнняў у знішчэнні санзоны
Начальнік УУС Бабруйскага гарвыканкаму Андрэй Гаварака не знайшоў парушэнняў заканадаўства ў дзеяннях чыноўнікаў, якія далі дазвол на знішчэнне санзоны пры будоўлі гіпермаркета.
11.06.2015 Пасля звароту хоцімскага актывіста дэпутат нарэшце правядзе прыём выбаршчыкаў
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, які адначасова з’яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, не праводзіў прыём выбаршчыкаў у сваёй выбарчай акрузе ўжо больш за год, фактычна самаўхіліўшыся ад выканання сваіх дэпутацкіх абавязкаў.
09.06.2015 Актывісту БСДП (Грамада) двойчы адмовілі ў працаўладкаванні
Быць грамадскім і партыйным актывістам хранічнымі тунеядцамі – у гэтым перканаўся сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Віталь Каліноўскі, які спрабаваў працаўладкавацца праз Мікашэвіцкі цэнтр занятасці.
08.06.2015 «Жывая бібліятэка» ў Магілёве: «прачытай» чалавека!
«Жывая бібліятэка» – гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест звыклых вам «кніг» выступаюць жывыя людзі з уласнымі гісторыямі, якія гатовы адказваць на пытанні. Працуе «Жывая бібліятэка» гэтак жа, як і звычайная: «чытачы» прыходзяць, выбіраюць «кнігу» і чытаюць яе.
08.06.2015 Жыхары Дзяржынска адстаялі свае дамы
Дзяржынцы выступілі супраць запланаванага да 2020 году зносу сядзібнай забудовы на вуліцы Першай Ленінскай, дзе знаходзіцца 67 прыватных домаўладанняў.
03.06.2015 Інваліды-вазочнікі са Светлагорску прапанавалі правесці круглы стол
Група інвалідаў-вазочнікаў паставілі свае подпісы пад зваротам да кіраўніцтва Светлагорскага райвыканкаму з прапановай правесці круглы стол з адказнымі за стварэнне безбар'ернага асяроддзя.
02.06.2015 Мікалай Аўтуховіч абскарджвае запазычанасць па страхавых ўзносах за час знаходжання ў турме
Запазычанасць у памеры 1 мільён 836 тысяч рублёў нібыта ўзнікла за перыяд з 27 лютага па 31 снежня 2014 года. Прычым, частку гэтага тэрміну Аўтуховіч знаходзіўся у турме, а пасля вызвалення, у пачатку чэрвеня быў працаўладкаваны.
31.05.2015 Бабруйск: фанацкі сектар пустуе "з-за прадузятага стаўлення міліцыі"
Ужо пятую хатнюю гульню запар фанацкая трыбуна бабруйскага стадыёну "Спартак" вылучаецца сярод іншых пустымі крэсламі. Прыхільнікі футбольнага клуба "Белшына" тлумачаць сваю адсутнасць на сектары дзеяннямі міліцыі.










