Навіны на тэму: грамадства
15.07.2015 Жыхары “мяцежнай” вёскі Спорава байкатуюць газету “Маяк”
„Гэта стала адказам на абразлівыя артыкулы галоўнага рэдактара выдання Аляксандра Іванова адносна развалу помніка і пытання скасавання арэнды на возера Спораўскае”, – кажа Міхаіл Пракурат.
15.07.2015 Эрлінг Борген: “Сёння кожны можа нешта змяніць у свеце” (відэа)
13 чэрвеня фільм з шасці частак нарвежскіх рэжысёраў Эрлінга Боргена і Тома Хейнэмана “Сэрца, якое ніколі не памрэ” атрымаў прэмію Італьянскага фестывалю “Кіно за мір”.
13.07.2015 УУС Магілёўскага аблвыканкама праводзіць праверку ў сувязі з публікацыяй на сайце «Вясны»
Прычынай праверкі стаў артыкул «Магілёўскага актывіста начальнік РАУС абвінаваціў у спробе дачы хабару".
09.07.2015 У Мікашэвічах бацькі вучняў змагаюцца за захаванне школы
Па атрыманай рэгіянальнымі прадстаўнікамі Беларускага Хельсінкаскага Камітэта афіцыйнай інфармацыі, рашэнне аб ліквідацыі Сярэдняй школы №3 горада Мікашэвічы было прынята Лунінецкім райвыканкамам “з мэтай расходвання бюджэтных сродкаў з максімальнай карысцю”.
09.07.2015 Магілёўскі гарсавет ігнаруе калектыўныя звароты грамадзян
У канцы траўня 6 500 грамадзян накіравалі зварот да мясцовых дэпутатаў, аднак дагэтуль не атрымалі ніякага адказу. Пра гэта паведаміў ініцыятар звароту, намеснік старшыні Свабоднага прафсаюза Беларускага Юрый Новікаў.
09.07.2015 Магілёўскага актывіста начальнік РАУС абвінаваціў у спробе дачы хабару
Інцыдэнт адбыўся 8 ліпеня, калі юрыст незалежнага прафсаюза РЭП Аляксандр Хамратаў прыйшоў да начальніка Ленінскага РАУСа Аляксандра Маскалёва з просьбай азнаёміцца з матэрыяламі адміністрацыйных спраў, якія былі заведзены раней на члена іх прафсаюза Святлану Іванюшаву.
02.07.2015 Пратэст кітайцаў у Беларусі: сотні рабочых прыйшлі з Добруша ў Гомель
2 ліпеня каля 200-300 кітайскіх рабочых, якія працуюць на будаўніцтве ў Добрушы картоннага камбінату, спынілі працу.
02.07.2015 Баранавічы: на Дзень незалежнасці школьнікаў абавязваюць стаць “жывым калідорам”
Аддзел адукацыі, спорту і турызму Баранавіцкага гарвыканкама строга абавязаў адміністрацыі школ горада накіраваць сваіх вучняў для ўдзелу ў святочным штогадовым шэсці ветэранаў у Дзень незалежнасці.
02.07.2015 У Брэсце збіраюць подпісы за адмену дэкрэта аб сацыяльным утрыманстве
З ініцыятывай падтрымаць скасаванне гэтага нарматыўнага акта, які падпісаў Аляксандр Лукашэнка і ўхвалілі абедзьве палаты беларускага парламента, да жыхароў горада звярнуліся мясцовыя актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
30.06.2015 Брэст: адзіны ў горадзе беларускамоўны клас можа знікнуць
У гэтым класе, створаным у 2011 годзе намаганнямі неабыякавых бацькоў, навучаліся пяць дзетак, якія сёлета скончылі пачатковую школу ў мікрараёне Усход, дзе ўсе прадметы па-беларуску выкладала адна настаўніца. Аднак з пятага класа вучні пачынаюць вывучаць профільныя прадметы.
29.06.2015 Бабруйск: заўзятары паспрыялі вяртанню беларускай мовы на стадыён
На хатнім матчы ФК "Белшына"- ФК "Дынама-Мінск" зноў загучалі беларускамоўныя песні. У гэтым маглі запэўніцца наведнікі стадыёну "Спартак" і аматары спорту, якія сачылі за гульнёй па тэлеканале "Беларусь-5".
28.06.2015 Месца пераможнай Палонкаўскай бітвы прывялі ў парадак (фота)
Грамадскія актывісты Баранавічаў 27 чэрвеня арганізавалі талаку па добраўпарадкаванні пляцоўкі, дзе ўсталяваны памятны знак у гонар пераможнай Палонкаўскай бітвы 1660 года. З забруджанай тэрыторыі было вывезена 28 мяхоў смецця, а каля памятнага знака пасадзілі кветкі.
25.06.2015 Баранавічы: каля памятнага знака ў гонар Палонкаўскай бітвы ўтворана вялікая сметніца
А гэта гістарычнае месца, дзе войска Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам гетманаў Паўла Сапегі і Стэфана Чарнецкага ўшчэнт разбілі армію маскоўскага ваяводы Івана Хаванскага.
23.06.2015 У Хоцімску дэмантуюць помнік Леніну. Часова
У гарадскім пасёлку Хоцімск дэмантуюць помнік Леніну. Кіраўніцтва Хоцімскага раёна “просіць усіх жыхароў Хоцімшчыны аднесціся з разуменнем і без трывогі і панікі прыняць гэты факт”. Чаму ўлады лічаць, што часовы дэмантаж помніка выкліча ў насельніцтва раёна трывогу і паніку, застаецца толькі здагадвацца.
23.06.2015 “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” у фіналістах конкурса AD.NAK!
Медыя-прадукцыя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” выйшла ў фіналісты Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!










