Навіны на тэму: грамадства
19.08.2015 У Мікашэвічах плануецца пікет супраць закрыцця школы
Арганізатары масавах мерапрыемства хочуць звярнуць увагу грамадскасці і жыхароў гораду Мікашэвічы на незаконнасць прынятага Лунінецкім райвыканкамам рашэння аб закрыцці школы. Таксама падчас пікету плануецца арганізаваць збор подпісаў у падтрымку патрабаванняў вучняў і іх бацькоў.
19.08.2015 Салігорск: праз сацыяльныя сеткі сын аднаго з супрацоўнікаў ДАІ пагражае Аляксандру Малочку “знайсці гэтага нацыяналіста”
Салігорац Аляксандр Малочка накіраваў начальніку Салігорскага РАУС заяву з просьбай правесці праверку па факце пагрозаў у яго адрас, выкліканых яго патрабваннем выкарыстання беларускай мовы пры зносінах з мясцовымі супрацоўнікамі ДАІ.
14.08.2015 Салігорцы выказаліся супраць ушчыльнення гарадской забудовы падчас сустрэчы з кіраўніцтвам гораду
Пад ціскам грамадскасці кіраўніку Салігорскага райвыканкаму Аляксандру Рымашэўскаму ўсё ж такі давялося правесці паўнавартасную сустрэчу з жыхарамі гораду, абуранымі ўшчыльненнем гарадской забудовы ў раёне крамы “Лазурыт”. Раней кіраўнік раёну такую сустрэчу з грамадзянамі сарваў.
11.08.2015 Баранавічы: першы раз віншавальную тэлеграму Статкевічу прынялі без пярэчанняў і дадатковых кансультацый
"Раней тэлеграмы Мікалаю Статкевічу зусім не хацелі браць, сцвярджаючы, што ў турмы віншавальныя тэлеграмы не прымаюцца, аднак пасля скаргі прынялі. Другі раз таксама не хацелі прымаць на беларускай мове, але ўсё ж прынялі, бо запатрабаваў кнігу скаргаў і прапаноў".
09.08.2015 Жыхары Бялыніч пратэстуюць супраць будаўніцтва крамы на тэрыторыі былых каталіцкіх могілкаў
Жыхары Бялыніч накіравалі ў мясцовы райвыканкам зварот, у якім выказалі сваю нязгоду з будаўніцтвам крамы мясцовага райспажыўтаварыства на тэрыторыі былых каталіцкіх могілак. Пад зваротам паставілі свае подпісы 117 жыхароў Бялыніцкага раёна.
07.08.2015 Салігорск: старшыня райвыканкаму сарваў сустрэчу з грамадзянамі, абуранымі ўшчыльненнем гарадской забудовы
Літаральна праз тры хвіліны пасля пачатку сустрэчы чыноўнікі на чале з кіраўніком раёна Аляксандрам Рымашэўскім дэманстратыўна пакінулі залу, а ў памяшканні з’явіўся натоўп міліцыі.
06.08.2015 У Магілёве збіраюць ахвяраванні на аднаўленне крыжа ахвярам сталінскіх рэпрэсій
Праўда пра кар’ер, дзе цяпер стаіць крыж, адкрылася ў васьмідзесятыя гады мінулага стагодздзя, калі на месцы расстрэлу пачалі здабываць пясок. Рабочыя наткнуліся на чалавечыя парэшткі. Была створана камісія, вынікі працы якой невядомыя грамадскасці дагэтуль.
05.08.2015 Апошняя краіна ў Еўропе
Незалежны расійскі інтэрнэт-часопіс «7х7» далучыўся да Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі публікацыяй пра праблему, якая ў Еўропе актуальная толькі для нашай краіны, - смяротную кару.
05.08.2015 Таццяну Севярынец не пусцілі на сустрэчу з дэпутатам
4 жніўня ў “Віцебскдрэву” была абвешчаная сустрэча з дэпутатам. Афіцыйна ўваход на яе быў вольны.
31.07.2015 “Дармаед у дэкрэце” – новая сацыяльная фармацыя паводле Шульгана
30 ліпеня, Юрый Шульган, які так і не змог стаць кандыдатам у прэзідэнты, разам з кіраўніком свайго выбарчага штабу Паўлам Канавальчыкам падалі касацыйныя скаргі на пастанову суда Маскоўскага раёна Менска.
27.07.2015 Краму symbal.by праверылі на продаж “забароненай сімволікі”
Прычынай прыезду міліцыі стала магчымасць набыць у краме бел-чырвона-белы сцяг.
27.07.2015 25 гадоў таму была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце
Роўна 25 гадоў таму, 27 ліпеня 1990 года, Вярхоўны Савет БССР прыняў дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.
23.07.2015 Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі адзначым разам!
Правядзенне гэтага дня - 4 жніўня - было ініцыявана яшчэ ў 2012 годзе кааліцыяй няўрадавых арганізацый розных краін для дэманстрацыі салідарнасці з грамадзянскімі сіламі Беларусі і аказання маральнай падтрымкі праваабаронцам і грамадзянскім актывістам, якія працягваюць сваю працу ў краіне.
23.07.2015 Шукаем грамадзянаў, якія дапамогуць міліцыі працаваць лепш
"Беларускі Хельсінскі камітэт" пры падтрымцы Penal Reform Int рыхтуе правядзенне маніторынгу аддзяленняў міліцыі ў г. Мінску
17.07.2015 Сельвыканкам патрабуе тлумачэнняў ад актывістаў, якія знайшлі ў лесе чалавечыя парэшткі
Ужо некалькі гадоў, як мясцовыя жыхары знаходзяць чалавечыя парэшткі ў лесе каля вёскі Хайсы Віцебскага раёну. Актывісты з абласнога цэнтру напісалі пра гэта заявы ў пракуратуру, міліцыю і следчы камітэт. Цяпер Мазалаўскі сельвыканкам патрабуе, каб яны з'явіліся для "высвятлення акалічнасцяў".










