Навіны на тэму: грамадства
29.09.2015 Берасцейцы пра “Жывыя размовы”: можна смела задаць пытанні пра правы чалавека
Людзі, якія прыйшлі на сустрэчу з праваабаронцамі, адзначалі, што ў фармаце твар да твару змаглі задаць ім тыя пытанні, якія б не наважыліся агучыць на шырокую аўдыторыю.
28.09.2015 Яўген Ліпковіч: Краіне патрэбна вашая сумленнасць. Ідзіце на выбары і назірайце за імі (відэа)
Папулярнейшы блогер і пісьменнік Яўген Ліпковіч заклікае грамадзянаў стаць незалежнымі назіральнікамі на прэзідэнцкіх выбарах.
28.09.2015 Жыхароў Брэста запрасілі на “Жывыя размовы” пра правы чалавека (фота)
Падчас мерапрыемства, што ладзілася ў культурным цэнтры “Грунтоўня”, ва ўдзельнікаў імпрэзы была магчымасць атрымаць неабходную інфармацыю, карысныя парады ці кансультацыі ад спецыялістаў па розных пытаннях, датычных правоў чалавека.
25.09.2015 У Бабруйску правялі эксперымент, з якімі бар'ерамі сутыкаецца інвалід-вазочнік па шляху на працу (фота)
Яўген Васьковіч, стары сябар Анастасіі Фёдаравай, пагадзіўся прайсці гэты шлях у інвалідным вазку, каб адчуць дарогу так, як адчуваюць яе вазочнікі. Яўген сеў у просты вазок, ён рухаецца ці з дапамогай уласных рук, ці іншага чалавека, які штурхае яго ззаду. Анастасія ў электравазку. Іх суправаджаюць мясцовыя журналісты.
24.09.2015 “Міліцыя – парадак?”
Сёння зранку ў пераходзе каля Камароўскага рынку было зафіксавана графіці: міліцыянт cцягвае за нагу чалавека па прыступках. Рэакцыю грамадства на нядаўні інцыдэнт у метро "Уручча" кіраўнік ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі назваў "сімптаматычнай".
24.09.2015 Запрашаем берасцейцаў на выставу выцінанкі і “Жывыя размовы” пра правы чалавека
На “Жывыя размовы” з жыхарамі рэгіёну ў Культурным цэнтры “Грунтоўня” 27 верасня збяруцца юрысты і праваабаронцы грамадскіх арганізацыяў і ініцыятываў, якія дзейнічаюць як на Берасцейшчыне, так і па ўсёй Беларусі.
22.09.2015 Мікашэвічы: пікет забаранілі, школу зачынілі
Мікашэвіцкі гарвыканкам забараніў бацькам мясцовай школы №3 правядзенне пікету супраць закрыцця школы. Тым часам улады школу ліквідавалі, а вучняў і настаўнікаў размеркавалі па іншых установах.
22.09.2015 У Брэсце пачалі збіраць подпісы супраць з‘яўлення расійскіх ваенных баз у Беларусі
З такой ініцыятывай выступілі мясцовыя актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” (БХД), якія заклікаюць далучыцца да акцыі ў падтрымку нейтральнага статуса краіны ўсіх неабыякавых грамадзян.
18.09.2015 Салігорск: пракуратура адфутбольвае скаргі грамадскіх актывістаў на райвыканкам у райвыканкам
У футбол згуляла пракуратура з салігорскім змагаром супраць ушчыльнення гарадской забудовы Уладзімірам Шыла. Яго скаргу на фальсіфікацыю мясцовымі чыноўнікамі вынікаў грамадскіх слуханняў пракуратура Салігорскага раёна перанакіравала на разгляд гэтым жа выканкамаўскім чыноўнікам.
17.09.2015 Наста Лойка: Грамадскі кантроль ― гэта маральны абавязак кожнага
Папярэднія выбары праходзілі з парушэннямі, заяўляюць праваабаронцы. І ўводны курс "Праваабаронцы за свабодныя выбары" паўстаў, каб мінімалізаваць іх колькасць сёлета. Падрабязна пра гэты курс і паняцце "грамадскі кантроль" мы пагутарылі з праваабаронцай Настай Лойка.
16.09.2015 “Вясноўцы” віншуюць БАЖ!
“Вясноўцы” жадаюць калегам і партнёрам бажаўцам цвёрдасці і прынцыповасці ў абароне свабоды слова, аптымізму і веры ў неабходнасць той важнай справы, якой прысвечана 20 год актыўнай дзейнасці арганізацыі.
16.09.2015 73-гадовая жыхаркі Смаргоні 12 гадоў змагаецца з дзяржорганамі за дакладныя дакументы на зямлю
Яшчэ ў мінулым стагоддзі жыхарка Смаргоні Яніна Іванаўна Мароз разам з сястрой атрымала ў спадчыну домаўладанне. Калі ж землеўпарадкавальная арганізацыя прад’явіла Яніне Іванаўне акт азнаямлення з межамі зямельнага надзела, то яна была вельмі здзіўлена іх несупадзеннем з тэхнічным пашпартам.
16.09.2015 Бяляцкі: Украіна — гэта наша «славянская Сырыя» (аўдыё)
Алесь Бяляцкі ў дні ўдзелу ў міжнароднай канфэрэнцыі «Форум-2000» у Празе наведаў беларускую рэдакцыю радыё Свабода і распавёў пра праблемы, якія абмяркоўваюць палітыкі і лідары грамадзянскай супольнасці на канферэнцыі.
15.09.2015 Цікаўнасць ці праблемы: з чым гарадзенцы прыйшлі да праваабаронцаў
Якім чынам магчыма ажыццяўляць грамадскі кантроль за дзейнасцю дзяржаўных органаў? Як прайсці навучанне ў галіне правоў чалавека? Як зарэгістраваць арганізацыю? Жыхары Гродна атрымалі адказы на гэтыя ды іншыя пытанні падчас “Жывых размоваў” з праваабаронцамі.
14.09.2015 Блог Насты Лойкі: Грамадзкі кантроль: што і навошта?
Сярод агульнай пасіўнасьці і абыякавасьці цяжка даказваць, што сытуацыю можна зьмяніць. Але назаву некалькі прычынаў, каб усё ж займацца тэмай грамадзкага кантролю.










