Навіны на тэму: грамадства

Віцебскія актывісты ўсталявалі крыж на месцы расстрэлаў мірных жыхароў у час Вялікай Айчыннай вайны

06.12.2015 Віцебскія актывісты ўсталявалі крыж на месцы расстрэлаў мірных жыхароў у час Вялікай Айчыннай вайны

Яны ўсталявалі мемарыяльны крыж каля вёскі Бараўляны Віцебскага раёну. Тут у 1942-44 гадах расстрэльвалі савецкіх грамадзян, аднак у пасляваенны час гэтае месца ніякім чынам не было адзначана для памяці і шанавання.

Жыхары Круглянскага раёна адной з асноўных праблем называюць беспрацоўе

04.12.2015 Жыхары Круглянскага раёна адной з асноўных праблем называюць беспрацоўе

Грамадскія актывісты з Круглянскага і суседніх раёнаў Магілёўскай вобласці на працягу двух месяцаў правялі адмысловае анкетаванне больш за 500 жыхароў Кругляншчыны. Грамадзяне адказвалі на пытанні, якія праблемы іх найбольш хвалююць.

У Светлагорску міліцыя, камунальшчыкі і ідэолаг спрабавалі перашкодзіць аднавіць крыж у памяць сталінскіх рэпрэсій

02.12.2015 У Светлагорску міліцыя, камунальшчыкі і ідэолаг спрабавалі перашкодзіць аднавіць крыж у памяць сталінскіх рэпрэсій

Акцыя па аднаўленню крыжа, усталяванага ў памяць сталінскіх рэпрэсій, прайшла 1 снежня ў Светлагорску з ініцыятывы грамадскіх актывістаў і пры пільнай увазе органаў.

Моладзевыя арганізацыі заяўляюць аб пачатку маніторынгу ціску на студэнтаў

02.12.2015 Моладзевыя арганізацыі заяўляюць аб пачатку маніторынгу ціску на студэнтаў

Шэраг дэмакратычных студэнцкіх арганізацый Беларусі заявілі 2 снежня аб пачатку Маніторынгу ціску на студэнтаў, які павінен папярэдзіць магчымыя выпадкі аказання ціску на студэнцкіх актывістаў.

Светлагорскі райвыканкам даў справаздачу інвалідам-вазочнікам аб выкананні праграмы па безбар'ерным асяродку

01.12.2015 Светлагорскі райвыканкам даў справаздачу інвалідам-вазочнікам аб выкананні праграмы па безбар'ерным асяродку

Грамадскі актывіст Юрый Ляшэнка атрымаў адказ са Светлагорскага райвыканкаму – справаздачу аб мерапрыемствах, якія праведзены ў межах праграмы па безбар'ерным асяродку.

Салігорск: дэпутаты ўхіляюцца ад вырашэння праблемы ўшчыльненьня гарадской забудовы

01.12.2015 Салігорск: дэпутаты ўхіляюцца ад вырашэння праблемы ўшчыльненьня гарадской забудовы

Палата прадстаўнікоў ухілілася ад рэагавання па сутнасці на зварот салігорцаў аб спыненні на заканадаўчым узроўні заганнай практыкі ўшчыльнення забудовы ў шматлікіх гарадах краіны.

Бабруйск: Дзень інвалідаў у новым фармаце

01.12.2015 Бабруйск: Дзень інвалідаў у новым фармаце

У Бабруйску 2 снежня плануюць правесці вечарынку "Open Party напярэдадні Дня інвалідаў". Мэта арганізатараў - ператварыць фармальны памятны дзень у пазнавальнае і займальнае свята.

Баранавічы: уводны курс у канцэпцыю “HUMAN INTEGRITY”

01.12.2015 Баранавічы: уводны курс у канцэпцыю “HUMAN INTEGRITY”

Упершыню ў Баранавічах 5 снежня абдудзецца семінар, падчас якога абмяркуем, што такое сучасны фашызм і як супрацьстаяць яму, у чым адрозненне ад нацызму, а таксама пра талерантнасць і тэндэнцыі ў сучасным свеце.

Вінаватых у крадзяжы самаробных мемарыяльных крыжоў так і не знайшлі

30.11.2015 Вінаватых у крадзяжы самаробных мемарыяльных крыжоў так і не знайшлі

Аддзел міліцыі Віцебскага раёну паведаміў заяўніку, актывісту КХП БНФ Яну Дзяржаўцаву, што крымінальную справу з нагоды знікнення крыжоў, усталяваных каля вёскі Хайсы, распачынаць не будуць.

Праваабаронцы і іх правы: нацыянальнае заканадаўства і міжнародныя дакументы

30.11.2015 Праваабаронцы і іх правы: нацыянальнае заканадаўства і міжнародныя дакументы

Дэкларацыя аб праве і абавязку асобных асоб, груп і органаў грамадства заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды, прынятая рэзалюцыяй 53/144 Генеральнай Асамблеі ад 9 снежня 1998 года ў артыкуле 6 вызначае правы праваабаронцаў у галіне пошуку і распаўсюджвання інфармацыі аб правах чалавека і асноўных свабодах.

Тэма смяротнага пакарання загучала ў вёсках Беларусі

30.11.2015 Тэма смяротнага пакарання загучала ў вёсках Беларусі

Валанцёры кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” распачалі інфармаванне жыхароў беларускіх вёсак па тэме смяротнай кары. Ідэя гэтай ініцыятывы з’явілася падчас Летніх школ на правах чалавека ў Вільні з мэтаю ўзняць дыскусію па смяротнаму пакаранню сярод жыхароў малых населеных пунктаў.

Праблема смяротнага пакарання ў Беларусі застаецца прыярытэтам для краін ЕС

30.11.2015 Праблема смяротнага пакарання ў Беларусі застаецца прыярытэтам для краін ЕС

Аднаўленне дыялогу паміж ЕС і Беларуссю паспрыяе больш шырокаму абмеркаванню праблемы смяротнага пакарання. Такое спадзяванне выказаў у інтэрв’ю сайту ПЦ “Вясна” намеснік кіраўніка дыпламатычнай місіі Вялікабрытаніі Дэвід Спаерз.

Суд лічыць правільным ігнараванне меркавання жыхароў вёскі Станчыкі

27.11.2015 Суд лічыць правільным ігнараванне меркавання жыхароў вёскі Станчыкі

Жыхары вёскі Станчыкі прасілі суд абавязаць Пастаўскі райвыканкам правесці грамадскія слуханні наконт перспектывы збудаваць царкву на тэрыторыі іх каталіцкай вёскі, якая месціцца на беразе запаведнага возера.

Бялыніцкія ўлады зноў узяліся за школы. Мясцовыя жыхары выказваюць свой пратэст

27.11.2015 Бялыніцкія ўлады зноў узяліся за школы. Мясцовыя жыхары выказваюць свой пратэст

Аддзел адукацыі Бялыніцкага райвыканкама таемна ад бацькоў вучняў падрыхтаваў праект рашэння аб рэарганізацыі Машчаніцкай сярэдняй школы ў школу з базавым узроўнем адукацыі.

На выходных - апошнія восеньскія Жывыя бібліятэкі: адразу ў трох гарадах

27.11.2015 На выходных - апошнія восеньскія Жывыя бібліятэкі: адразу ў трох гарадах

На гэтым тыдні Жывая бібліятэка наведае славутыя гарады Беларусі - Віцебск, Магілёў і Гомель. Мерапрыемства будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства