Навіны на тэму: грамадства
21.12.2015 Апублікаванае даследаванне патэнцыялу салідарнасці ў беларускім грамадзтве
Аўтары дакумента прыйшлі да высновы, што патэнцыял салідарнасці беларускага грамадства істотна ніжэйшы, чым патэнцыял салідарнасці ў грамадзянскай супольнасці.
18.12.2015 Працягнуты тэрмін падачы работ на Конкурс эсэ па адукацыйнаму праву
Конкурс накіраваны на заахвочванне самастойных даследаванняў па пытаннях адукацыйнага права ў Беларусі. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты юрыдычных спецыяльнасцяў.
18.12.2015 Былы палітвязень Ігар Аліневіч - лаўрэат Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека за 2015 год
Ігар Аліневіч распавядае сайту palitviazni.info пра тое, што для яго азначае апошняя ўзнагарода.
17.12.2015 На Віцебшчыне хочуць стварыць "Адзіны рэгламент па інфармаванні аб сямейнай нядобранадзейнасці"
Ініцыятарам выступае абласная пракуратура, якая лічыць неабходным як мага раней выяўляць прыкметы сямейнага гвалту, парушэнняў правоў непаўнагадовых, фіксаваць факты празмернага злоўжывання алкаголем бацькамі і гд.
17.12.2015 Завяршыўся візіт беларускіх праваабаронцаў у Адэсу
З 7 па 13 снежня беларускія праваабаронцы наведалі з азнаямленчым візітам Адэсу. Мэта візіту - наладжванне супрацоўніцтва з мясцовымі арганізацыямі для магчымых сумесных салідарных грамадскіх дзеянняў.
16.12.2015 Жыхары вёскі Кабакі вымусілі мясцовыя ўлады весці з імі дыялог па набалелых праблемах
Жыхары вёскі Кабакі ў Бярозаўскім раёне звярнуліся да мясцовага дэпутата Валеры Білібухі, каб ён дапамог давесці да раённага начальства праблему неабходнасці рамонту разбітых дарог. Адначасова вяскоўцы выказалі жаданне правесці сход з удзелам раённага кіраўніцтва.
16.12.2015 Ад брэсцкіх уладаў патрабуюць празрыстасці ў справе фінансавання будаўніцтва новых устаноў адукацыі у горадзе
На адрас Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў і гарвыканкама накіраваны зварот, у якім прапануецца распрацаваць стратэгію і прыняць план, накіраваныя на вырашэнне праблемы даступнасці адукацыі па месцы жыхарства.
15.12.2015 Палітуцекача Юрыя Рубцова ў Нямеччыне зьмясьцілі ў шпіталь
Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў сын Рубцова Віктар. Паводле Віктара Рубцова, 14 сьнежня ён убачыў у Фэйсбуку пост ад імя бацькі, зьмест якога выклікаў у яго трывогу.
15.12.2015 Вечарына і фотавыстава да 30-годдзя “Талакі”
“100 фотаздымкаў найноўшай гісторыі Беларусі з архіву фатографа Уладзіміра Сапагова” – фотавыстава і творчая вечарына пад такой назваю адбудзецца ў Менску 22 снежня ў кнігарні “Галіяфы” .
14.12.2015 Бабруйск: пад ціскам грамадскасці дзіцячую бальніцу абяцаюць рэканструяваць у наступным годзе
Будынак бальніцы-паліклінікі 1963 года знаходзіцца ў жаласным стане, і не рамантаваўся вельмі даўно. Пачатак рэканструкцыі быў запланаваны яшчэ на 2014-ы год, але тэрміны пастаянна пераносіліся.
14.12.2015 Пенсіянерам забаранілі пікет у цэнтры Мінска
Мінгарвыканкам не дазволіў актывістам Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры з розных рэгіёнаў краіны правесці пікет у цэнтры сталіцы. Пра гэта паведаміў заяўнікам намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка.
14.12.2015 Скаргу на салігорскіх чыноўнікаў пракуратура адфутболіла на разгляд самім чыноўнікам
Скаргу мясцовага грамадскага актывіста Уладзіміра Шылы на дзеянні чыноўнікаў Салігорскага райвыканкаму, звязаныя з ушчыльненнем гарадской забудовы ў раёне стадыёна школы №2 па вуліцы Горкага, пракуратура Салігорскага раёна перанакіравала на разгляд самім чыноўнікам.
11.12.2015 Жыхары Вялікай Машчаніцы дамагліся, каб школа ў аграгарадку засталася сярэдняй
11 снежня ў памяшканні Машчаніцкай сярэдняй школы ў аграгарадку Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна адбыўся агульны сход бацькоў навучэнцаў школы, на якім прысутнічалі і райвыканкамаўскія чыноўнікі.
10.12.2015 Беларускія праваабаронцы наведалі Гданьск
9 снежня ў Гданьску ў рамках адзначэння Міжнароднага дня правоў чалавека прайшла сустрэча з беларускімі праваабаронцамі Алесем Бяляцкім і Раісай Міхайлоўскай и журналістам Андрэем Пачобутам.
10.12.2015 Апошняя Жывая бібліятэка гэтага года да Дня правоў чалавека
Апошняя Жывая бібліятэка гэтага года прымеркавана да Міжнароднага дня правоў чалавека і пройдзе ў кнігарні “Галіяфы”










