Навіны на тэму: грамадства
16.01.2016 У Менску ўганаравалі Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасьці
15 студзеня Асамблея зладзіла сёмую цырымонію ганараваньня пераможцаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянкай супольнасьці”, каб адзначыць лідэраў і найбольш значныя падзеі трэцяга сэктару за мінулы год.
16.01.2016 У Менску ўшанавалі памяць Вацлава Гаўла
У менскім Палацы мастацтваў адбылася вечарына, прысвечаная памяці былога прэзыдэнта Чэхіі, драматурга, публіцыста і праваабаронцы, заснавальніка чэхаславацкай «Хартыі-77» Вацлава Гаўла.
13.01.2016 З'явіўся сайт-інструкцыя аб тым, як распазнаць і змагацца з «Графіці варожасці»
Камунальныя службы не заўсёды могуць своечасова адрэагаваць на графіці, якія змяшчаюць нацысцкую сімволіку. Таму наш абавязак дапамагаць ім, калі мы адчуваем адказнасць перад сваім будучым і сваім мінулым.
11.01.2016 Віцебскія прадпрымальнікі: “Адключыцеся ад БТ”
У горадзе з’явіліся ўлёткі, дзе прадпрымальнікі тлумачаць землякам, што спыненне гандлю на кірамашах – гэта скрайні сродак барацьбы за права на працу.
09.01.2016 Віцебскія актывісты патрабуюць, каб іх уключылі ў аргкамітэт па справе перапахавання невядомых ахвяр
Паводле сябра КХП БНФ Яна Дзяржаўцава, пры Віцебскім райвыканкаме стварылі адмысловы аргкамітэт, які мусіць зацвердзіць статус невядомага пахавання, знойдзенага віцебскімі актывістамі ў лесе каля вёскі Хайсы.
07.01.2016 ГА “БАЖ” падтрымала супольную заяву з нагоды гадавіны атакі на “Charlie Hebdo”
Напярэдадні гадавіны тэратыстычнай атакі на французскі часопіс “Charlie Hebdo”журналісцкія арганізацыі – сябры Міжнароднай асацыяцыі абароны свабоды слова (IFEX) – выступілі з супольнай заявай, заклікаючы ўрады свету абараняць крытычныя галасы і свабоду выказвання.
01.01.2016 Гомельскія ўлады ціснуць на прадпрымальніка, які вырабляў майкі для Юрыя Рубцова і шаўроны з «Пагоняй»
Гомельскія ўлады ціснуць на мясцовага прадпрымальніка, дырэктара ТДА «Д три Портал» Канстанціна Лісоўскага, які вырабляў для былога палітычнага вязня Юрыя Рубцова майкі з надпісам «Лукашэнка, сыходзь!».
01.01.2016 Жыхары Брэста заклікаюць гарадскія ўлады да вырашэння экалагічных праблем
Паводле апытання, праведзенага інтэрнэт-парталам “Реальный Брест” сярод вядомых у горадзе людзей і грамадскіх дзеячаў, у першую чаргу іх хвалюць праблемы аховы навакольнага асяроддзя.
30.12.2015 Бялынічане занепакоеныя экалагічнай сітуацыяй на рацэ Друць
Грамадскія актывісты з Бялыніч 29 снежня накіравалі калектыўны зварот на імя старшыні Круглянскага райвыканкама Анатоля Шчуплянкова з патрабаваннем спыніць парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства.
27.12.2015 У Салігорску працягваецца высечка лесапаркавых зон (фота)
У беларускай сталіцы шахцёраў працягваецца высечка лесапаркавых зон пад жыллёвае будаўніцтва. Гэтым разам быў знішчаны вялікі лясны масіў на скрыжаванні вуліц Заслонава і Васкрасенскай у новым мікрараёне горада.
26.12.2015 Студэнты збіраюць грошы на аплату штрафу Паўла Сяргея
Актывісты руху «Студэнты супраць» абвясьцілі пра збор сродкаў для актывіста Паўла Сяргея, які быў аштрафаваны на 25 базавых велічыняў (4,5 мільёны рублёў) за ўдзел у «Маршы студэнтаў» 2 снежня.
25.12.2015 Выпускнікоў дыстанцыйнага курсу “Грамадскі кантроль” узнагародзілі дыпломамі
24 снежня прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне выпускнікоў курсу "Грамадзкі кантроль: выбары, масавыя мерапрыемствы, суды".
24.12.2015 Віншуем з Калядамі і Новым годам!
Шаноўныя сябры, калегі і аднадумцы, няхай 2016-ы будзе шчодрым на cветлыя імгненні і радасныя падзеі. Зычым усім моцнага здароўя і дабрабыту, жыццесцвярджальнай энэргіі і натхнення, плёну ва ўсіх справах і здзяйснення мараў! Будзем аптымістамі і салідарнымі!
23.12.2015 Талакоўцы адзначылі 30-годдзе ўнікальнай фотавыставай
22 снежня ў Мінску ў Траецкім прадмесце прайшла імпрэза і фотавыстава прысвечаная 30-годдзю моладзевага аб’яднання “Талака”.
22.12.2015 Праваабарончы цэнтр “Вясна” дзякуе ўсім за віншаванні!
Мы шчыра дзякуем усім нашым сябрам, калегам, аднадумцам за цеплыя словы і падтрымку.










