Навіны на тэму: грамадства
24.02.2016 Віцебскім прадпрымальнікам забаранілі праводзіць сходы ў гандлёвым цэнтры «Эвіком»
Гэты цэнтр быў месцам правядзення прадпрымальніцкіх сходаў на працягу двух апошніх месяцаў. Аднак адміністрацыя папярэдзіла: сходы, на якіх прысутнічаюць прадпрымальнікі з іншых гандлёвых аб'ектаў, «непажаданыя».
23.02.2016 Студэнцкія НДА абвінавацілі ў антыдзяржаўнасці?
Студэнцкая Рада, БАСС і ЦРСІ адрэагавалі калектыўным зваротам.
23.02.2016 Магілёўскі філіял РУП “Белпошта” прызнаў парушэнні з боку рэдакцыі крычаўскай раёнкі
Грамадскі актывіст з Крычава Мікалай Гердзій атрымаў адказ з Магілёўскага філіяла РУП “Белпошта” на дасланую ім прэтэнзію па факту парушэння з боку раённай газеты “Крычаўскае жыццё” правоў падпісчыкаў выдання.
23.02.2016 Бабруйск: бацькі выступілі супраць будаўніцтва шматпавярховіка каля школы
Чыноўнікі ўвесь час падкрэсліваюць, што "праект прайшоў узгадненні ва ўсіх інстанцыях". Але бацькі кажуць, што заканадаўства ў любым выпадку ўжо парушана, бо па нормах яно не можа быць распачатае бліжэй чым на 100 метраў ад школы.
22.02.2016 Грамадскіх актывістаў адмовіліся ўключыць у аргкамітэт, створаны пры Віцебскім райвыканкаме
“Аргкамітэт па ўшанаванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяраў войнаў” быў створаны пасля таго, як віцебскія актывісты знайшлі ў лесе каля вёскі Хайсы невядомае масавае пахаванне. Паводле старажылаў, тут расстрэльвалі ахвяр сталінскіх рэпрэсій.
22.02.2016 Фотаакцыя: салігорцы нагадалі дзяржаве пра свае моўныя правы
21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, сябры Салігорскай арганізацыі ТБМ правялі фотаакцыю, якой нагадалі ўладам пра ўзятыя дзяржавай на сябе абавязальніцтвы па выкананні моўных правоў грамадзян.
22.02.2016 Адчуй “Дотык” Жывой Бібліятэкі
У апошнюю суботу гэтай зімы 27 лютага Жывая бібліятэка запрашае ўсіх зацікаўленых пазбавіцца стрэрэатыпаў і дакрануцца да сапраўдных людзей без масак! Жывую бібліятэку арганізуе МПГ “Студэнцкая Рада” сумесна з гарамдскім аб’яднаннем “Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада” і праходзіць яна ў фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.
19.02.2016 Салігорск: Іван Шыла прапанаваў пракуратуры ініцыяваць роспуск мясцовага Савета дэпутатаў
Салігорскі грамадскі актывіст Іван Шыла накіраваў у раённую пракуратуру скаргу на незаконную адмову старшыні мясцовага Савета дэпутатаў Лідзіі Клішэвіч ва ўнясенні на разгляд сесіі Савета праекта рашэння “Аб свабодзе сходаў”.
19.02.2016 Новалукомльскія пратэстоўцы дасягнулі свае мэты: арандатар возера знізіў кошт платнай рыбалкі
Тым часам у гордзе адбываліся выпадкі, якія былі праявамі такой сур’ёзнай грамадскай з’явы, як міжнацыянальная варожасць: Нуржану Кульжанаву пагражалі па тэлефоне, патрабавалі, каб “казах” з’язджаў з Навалукомля, а аднойчы павесілі каля ягонай брамы мёртвага сабаку…
18.02.2016 Полацкія праваабаронцы і юрысты аб’ядналіся ў таварыства для аказання бясплатнай дапамогі
Мясцовыя юрысты і праваабаронцы аб'ядналіся ў таварыства дзеля аказання бясплатнай дапамогі жыхарам горада. Яны гатовыя прымаць грамадзян раз на тыдзень.
17.02.2016 Брэст: гарвыканкам забараніў мясцовым прадпрымальнікам ладзіць мітынг
Падчас мітынгу прадпрымальнікі планавалі ўзняць пытанне пра неабходнасць адмены прэзідэнцкіх указаў №222 і 48, якія рэгламентуюць дзейнасць тых, хто гандлюе прадукцыяй лёгкай прамысловасці.
17.02.2016 Шушкевіч, Мілінкевіч і Бяляцкі сустрэліся з польскімі ўрадоўцамі
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі абмяняліся думкамі пра бягучую сітуацыю ў Беларусі, зняццё санкцый Еўразвяза з беларускіх уладаў, сітуацыю з правамі чалавека, а таксама працяг падтрымкі беларускіх медыя-праектаў, якія рэалізуюцца пры дапамозе Польшчы
12.02.2016 Як беларускія банкі дыскрымінуюць беларускамоўных
З праблемай дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце сутыкнуўся жыхар Мінска Юрый Магонаў, які звярнуўся ў “Беларусбанк” і пры ўнясенні інфармацыі аб плацельшчыку напісаў сваё імя на адной з двух дзяржаўных моваў – па-беларуску.
11.02.2016 Дзмітрый Літвін заклікае віцяблян здымаць парушэнні правоў і выкладаць ролікі ў інтэрнэт
Ініцыятыва відэаблогера набыла папулярнасць за мінулыя пару тыдняў: ён пачаў здымаць і выкладаць відэаролікі на youtube.com, і яны набіраюць дзесяткі тысяч праглядаў.
10.02.2016 Фільм пра нястомнае сэрца Алеся Бяляцкага выкладзены ў інтэрнэт (відэа)
Пасля прэм’еры стужкі “Нястомнае сэрца” (A Heart That Never Dies) скандынаўскіх дакументалістаў Эрлінга Боргена і Тома Хэйнэмана ў Осла, прайшлі тэлевізійныя паказы ў Даніі, Швецыі і Нарвегіі. За гэты час фільм атрымаў узнагароду італьянскага фестывалю “Кіно за мір”.










