Навіны на тэму: грамадства
28.03.2016 Эксперт з ЗША: Пытанне пра стаўленне да смяротнага пакарання перад грамадствам ставіцца некарэктна
Роберт Данхэм, дырэктар Інфармацыйнага цэнтра па пытаннях смяротнага пакарання, распавёў Праваабарончаму цэнтру "Вясна", як развіваецца дыскусія па смяротным пакаранні ў Злучаных Штатах, і падзяліўся сваім бачаннем гэтай праблемы ў Беларусі.
23.03.2016 Валерый Шчукін: Аднойчы дзень народзінаў адзначаў на “сутках”
22 сакавіка вядомаму беларускаму праваабаронцу Валерую Шчукіну споўнілася 74 гады. Ён – адзін з самых сталых і вядомых праваабаронцаў Беларусі. У свой час быў рэкардсменам па колькасці знаходжання на “сутках”.
22.03.2016 Палата прадстаўнікоў не стала разглядаць па сутнасці калектыўны зварот з Гомелю - «перакінула» яго на Міністэрства адукацыі
У звароце да дэпутатаў падпісанты прасілі прыняць меры для таго, каб скарэктаваць палітыку Міністэрства адукацыі, дзяржаўная праграма якой, пералічваючы прыкметы «недабрабыту» ў сям'і, фактычна ставіць знак роўнасці паміж амаральнасцю і беднасцю.
21.03.2016 Аршанскія актывісты намераны правесці пікет супраць спынення будаўніцтва шпіталя
Шматпавярховы корпус шпіталя імя Сямашкі ператварыўся ў “даўгабуд”: яго не тое што не могуць здаць у эксплуатацыю – нават давесці да завяршэння будаўніцтва. Пікет з гэтай нагоды вырашылі правесці актывісты аргкамітэта па стварэнні партыі БХД.
21.03.2016 Крычаўскі актывіст дамогся вяртання падпісчыкам сродкаў за недаатрыманыя нумары мясцовай раёнкі
Галоўны рэдактар “Крычаўскага жыцця” паабяцала вярнуць грошы за падпіску. Грамадскі актывіст з Крычава Мікалай Гердзій 18 сакавіка атрымаў адказ з рэдакцыі раённай газеты “Крычаўскае жыццё”.
21.03.2016 Першая вясновая Жывая бібліятэка чакае вас у кнігарні “Галіяфы” 26 сакавіка!
Жывая бібліятэка – гэта метад разбурэння стэрэатыпаў і крыніца сумленных адказаў на хвалюючыя пытанні. Гэта менавіта тое месца, дзе за кубкам гарбаты можна паразмаўляць з цікавымі людзьмі, адкрыць для сябе новае і, часам, нават атрымаць слушную параду.
17.03.2016 Валянцін Стэфановіч: Беларускае грамадства пакуль далёкае ад разумення талерантнасці
ПЦ “Вясна” далучыўся да агульнаеўрапейскага Тыдня супраць расізму, каб звярнуць увагу на ўразлівыя групы ў беларускім грамадстве, якім неабходная салідарнасць.
16.03.2016 Бяляцкі: Ханжанкоў натхніў братоў Стругацкіх на аповесьць «Обитаемый остров»
Кіраўнік ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі ў інтэрв’ю “Свабодзе” назваў Сяргея Ханжанкова, які сёння пайшоў з жыцця, узорам упартасьці ў адстойваньні сваіх поглядаў.
16.03.2016 Семінар па сувязях з грамадскасцю для актывістаў НКА
Падчас навучальнага мерапрыемтсва, якое запланавана на 7-8 сакавіка ў Мінску, арганізатары абяцаюць пазнаёміць з эфектыўнымі падыходамі выбудоўвання працы са СМІ, бізнэс-структурамі і дзяржаўнымі органамі.
08.03.2016 У Гомелі створаны аргкамітэт руху па абароне правоў жанчын і дзяцей
У Гомелі прайшоў круглы стол па ініцыятыве шэрагу партый і рухаў, прысвечаны праблемам жанчын пад назвай «У крызіса не жаночы твар». Вынікам стала прыняцце звароту да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і стварэнне аргкамітэту руху па абароне правоў жанчын і дзяцей.
07.03.2016 Светлагорскі інвалід чатыры гады туляецца па здымных кватэрах з-за капітальнага рамонту
З 2012 году туляюцца па здымных кватэрах і «манеўранаму» жытлу жыхары дому №10 па вуліцы Леніна Светлагорску. А тым часам камунальныя службы ўсе робяць, дарабляюць, перарабляюць, рамантуюць іх дом.
04.03.2016 Віцебскім актывістам адмаўляюцца паказваць дакументы пра знойдзенае імі ж невядомае пахаванне
У лістападзе 2014 года віцебскія актывісты знайшлі ў лесе каля вёскі Хайсы чалавечыя парэшткі – косткі і чарапы ў вялікіх ямах. Паводле мясцовых старажылаў, у 1930-я гады тут адбываліся сталінскія расстрэлы. Улады ж сцвярджаюць, што гэта пахаванне ахвяраў мінулай вайны.
29.02.2016 Асамблеі НДА —19 гадоў
19 гадоў таму была створана Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі. На сайце belngo.info прадстаўлена інфаграфіка, якая паказвае, чым займаецца асацыяцыя і 311 арганізацыяў у яе складзе.
26.02.2016 «Матчынаму руху 328» адмовілі ў сустрэчы з прэзідэнтам
Кіраўніку ініцыятыўнай групы па стварэнні сацыяльна–асветніцкага грамадскага аб’яднання «Матчын рух 328» Ларысе Жыгар адмовілі ў магчымасці асабістай сустрэчы з прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам.
24.02.2016 Яўген Вапа ўпершыню за пяць год змог наведаць Беларусь
Упершыню пасля пяці год адмоў у беларускай візе, старшыня Управы Беларускага Радыё Рацыя, старшыня Беларускага Саюза ў Польшчы Яўген Вапа, нарэшце, наведаў Беларусь.










