Навіны на тэму: грамадства
19.09.2016 Фестываль “ІнклюзіON” з удзелам беларускіх праваабаронцаў прайшоў у Харкаве
12-15 верасня ў межах кампаніі "Праваабаронцы Беларусі і Украіны разам за адстойванне грамадскіх інтарэсаў" прайшоў фестываль “ІнклюзіON” у Харкаве. Фестываль быў прысвечаны безбар’ернаму асяродку і бяспецы горада і праходзіў упершыню.
19.09.2016 Міласэрнасць або правы. Што трэба чалавеку з інваліднасцю?
У Беларусі 500 000 людзей з інваліднасцю, але заўважыць іх на вуліцы вельмі складана. Чаму так адбываецца і што ўплывае на гэта? Прыходзь на семінар "Міласэрнасць або права. Што трэба чалавеку з інваліднасцю?"
12.09.2016 Яшчэ адна вялікая страта для ўсіх нас – Юры Хадыка
11 верасня пайшоў з жыцця вядомы палітык, доктар фізіка-матыматычных навук, прафесар, адзін з першых палітвязняў (http://palitviazni.info/viazen/juryj-hadyka) незалежнай Беларусі Юры Хадыка.
11.09.2016 Афіцэры міліцыі ў Гомелі пацярпелі за гістарычны сцяг
Участковыя інспектары міліцыі Чыгуначнага раёна Гомеля лейтэнант Віктар Старавойтаў і ст. лэйтэнант Генадзь Кулажанка па выніках службовай дзейнасці пазбаўлены прэміі за жнівень цалкам.
06.09.2016 Праваабаронцы дапамагаюць прадпрымальнікам адстойваць свае правы
Чарговы семінар для прадпрымальнікаў “Вас падверглі адміністрацыйнаму спагнанню? Што рабіць?”, арганізаваны мясцовым аддзяленнем ПЦ “Вясна”, адбыўся 5 верасня ў Маладэчна.
05.09.2016 Мікалай Аўтуховіч: “Дайце прадпрымальнікам зялёнае святло, і ў краіне будзе ўсе, што трэба”
Як паведаміў ПЦ “Вясна” Мікалай Аўтуховіч, 5 верасня былі пададзеныя дакументы ў Міністэрства юстыцыі для рэгістрацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Камітэт падтрымкі прадпрымальніцтва “Салідарнасць”».
01.09.2016 Вера Часлаўска: Жыццё – гэта справа неба і зямлі
“Вясноўцы” і актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” з жалем і смуткам успрынялі вестку пра тое, што 30 жніўня ў Чэхіі памерла славутая чэская гімнастка Вера Часлаўска, якая была шырока вядомая таксама з-за сваёй прынцыповай антыкамуністычнай пазіцыі.
31.08.2016 У Вярхоўным судзе ў адказ на пытанні грамадзян выклікалі ахову
30 жніўня ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь у адказ на пытанні грамадзян выклікалі ахову.
30.08.2016 Затрыманаму зламалі тры рэбры ў пастарунку, а следчы адмовіўся ўзбуджаць крымінальную справу
У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся грамадзянін З.І., які стаў чарговай ахвярай міліцэйскага свавольства.
25.08.2016 Доўгачаканае адкрыццё сезону Жывых бібліятэк у ангары “ЦЭХа” 28 жніўня!
Гэтым разам “Жывая бібліятэка” адбудзецца 28 жніўня у межах праекта часопіса CityDog.by “Мінскія дыяспары” у ангары “ЦЭХа” разам з выставай “Межы Іншага” групы “Вера”.
25.08.2016 “Вясна” смуткуе з нагоды смерці праваабаронцы Мікаэла Даніеляна
“Вясноўцы” спадзяюцца, што памяць пра Даніеляна надоўга застанецца ў палымяных сэрцах і праваабарончай гісторыі Арменіі, а ягоная высакародная справа будзе годна працягнутая аднадумцамі і калегамі.
24.08.2016 "Фашызм - гэта не пра нас?" Тэматычны семінар пройдзе ў Баранавічах
Маладыя праваабаронцы прапануюць разам высветліць, што такое сучасны фашызм, як яму супрацьстаяць, чаму фашызм варта адрозніваць ад расізму. Запаўняйце анкету на ўдзел!
04.08.2016 Следчыя не знайшлі прыкмет сэксуальнага гвалту ў дачыненні да хворага падлетка ў СІЗА. Ці не хацелі?
Вынікі праведзенай праверкі насцярожваюць праваабаронцаў яе яўнай павярхоўнасцю. Чаму, напрыклад, засталіся па-за ўвагай паказанні шматлікіх работнікаў СІЗА, апытаных у ходзе праверкі, якія патлумачылі, што Віталь сапраўды звяртаўся да іх па дапамогу з нагоды супрацьпраўных дзеянняў трэціх асобаў.
02.08.2016 Справа Багданава: “крыміналку” ўзбуджаць не жадаюць, абяцаюць чарговую праверку
“Пастанова адмяняе пастанову, а затым прымаецца новая пастанова з нагоды папярэдняй пастановы”. Тым не меней, маці не пакідае надзеі знайсці вінаватых у смерці свайго сына ў турме і такім чынам аднавіць справядлівасць.
29.07.2016 Забойца Міхаіла Пішчэўскага пакараны 3 гадамі зьняволеньня, а выйдзе на волю праз год
Забойцу гея Пішчэўскага Дзьмітрыя Лукашэвіча засудзілі да 3 год пазбаўленьня волі і ўзялі пад варту ў зале суду. Суд адлічыў яму з гэтага тэрміну адзін год паводле амністыі і яшчэ амаль год, які ён ужо адбыў пад вартай падчас сьледзтва.










