Навіны на тэму: грамадства
21.12.2016 Маніторынг вызначыў самыя прыязныя аддзяленні міліцыі
Лепшыя з пункту гледжання сэрвісу і самыя прыязныя аддзяленні міліцыі вызначаныя па выніках валанцёрскага маніторынгу 55 аддзяленняў міліцыі ў Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях.
19.12.2016 Валанцёрская служба «Вясны» атрымала ўзнагароду Rada Awards’16
17 снежня ўпершыню адбылася цэрымонія ўручэння моладзевай прэміі Rada Awards’16. Валанцёрская служба “Вясны” стала лаўрэатам у намінацыі “Маладыя людзі ў справе абароны правоў чалавека”.
16.12.2016 Дэпутаты адрэагавалі на заклік праваабаронцаў абмеркаваць ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне
Пасля атрымання звароту ад праваабаронцаў з заклікам правесці парламенцкія слуханні па абмеркаванні магчымасці ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі, парламентарый Алена Анісім прапанавала вынесці гэтае пытанне на другую сесію Палаты прадстаўнікоў.
16.12.2016 “Пераўвільгатненне глебы” - падстава для прымусовай працы?
Пракуратура Мінскай вобласці і Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама таксама не знайшлі падстаў для правядзення праверкі па факце прымусовай працы на ўборцы кукурузы ў Вілейскім раёне.
13.12.2016 “Некалядныя” пасланні ад кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”
Актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” і праваабаронцы накіравалі звароты да ўсіх 110-ці дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў з заклікам правесці парламенцкія слуханні па абмеркаванні магчымасці ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў нашай краіне.
09.12.2016 У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі “Міхась Кукабака”
9 снежня ў кнігарні “Логвінаў” падчас імпрэзы з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека адбылася прэзентацыя дакументальнай кнігі «Міхась Кукабака», прысвечанай самаму вядомаму беларускаму дысідэнту савецкіх часоў.
08.12.2016 Адвакату Андрэю Міхайлаву калегі пагразілі пальцам
Савет Мінскай абласной калегія адвакатаў адказаў на зварот юрыста Паўла Сапелкі наконт некаторых выказванняў адваката Андрэя Міхайлава, апублікаваных на інфармацыйным партале TUT.BY.
08.12.2016 Эколагі пададуць заявы ў міліцыю на дзеянні «Зелянбуду»
7 снежня ў Катоўскім парку Мінска адбылася сутычка паміж супрацоўнікамі «Зелянбуду» і «Рэмаўтадару» з аднаго боку, і экалагічнымі актывістамі і мясцовымі жыхарамі з другога.
08.12.2016 "Праца "альтэрнатыўшчыкаў" у доме састарэлых — гэта сусветная практыка"
Ці не парушае альтэрнатыўная служба правы чалавека, Еўрарадыё запыталася ў праваабаронцы Валянціна Стэфановіча.
07.12.2016 Дзень правоў чалавека адзначаем уручэннем праваабарончай прэміі і прэзентацыяй кнігі пра Міхася Кукабаку
9 снежня ў 12 гадзін у сталічнай кнігарні “Логвінаў” адбудзецца ўрачыстая імпрэза, прысвечаная Міжнароднаму дню правоў чалавека.
05.12.2016 “Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён”: праблема бежанцаў праз прызму мастацтва
Выстава “Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён”, прысвечаная праблеме бежанцаў, адкрыецца ў Берасцейскай арт-прасторы КХ 8 снежня.
02.12.2016 «Скрадзеныя дні» ў турэмнай камеры: адкрылася фотавыстава Максіма Сарычава ў Вільні
У Музеі ахвяраў генацыду (Вільня), пры падтрымцы валанцёрскай службы "Вясна", адбылося адкрыццё выставы Максіма Сарычева пад назвай «Скрадзеныя дні» («Stolen days»).
28.11.2016 Удзельніку «Мінскага форуму» на выездзе з Беларусі паставілі штамп «Уезд забаронены»
Штамп «Уезд у Беларусь забаронены» на выездзе з краіны атрымаў Пэтэр Лізэганг.
24.11.2016 Мікалай Малахаў: адраджэнец, актывіст, праваабаронца
У Касцюковічах пасля інсульту пайшоў з жыцця грамадскі дзеяч і даўні сябра БНФ Мікалай Малахаў.
21.11.2016 Наваполацк: экалагічныя праблемы абмеркавалі прадстаўнікі грамадскасці і прадстаўнікі адміністрацыі заводаў
У Наваполацку адбыўся круглы стол, арганізаваны праваабарончым цэнтрам «Вясна», на тэму: «Грамадзкае абмеркаваньне мер па паляпшэньні экалягічнай сытуацыі і аздараўленьні насельніцтва ў горадзе Наваполацку».










