Навіны на тэму: грамадства

СІЗА №1 адмовілася ад кніг Саюза беларускіх пісьменнікаў

23.05.2017 СІЗА №1 адмовілася ад кніг Саюза беларускіх пісьменнікаў

Напрыканцы красавіка грамадская арганізацыя, жадаючы перадаць шэраг кніг у турэмную бібліятэку, звярнулася да начальніка СІЗА №1 і КДБ Беларусі з адпаведнай прапановай.

173 дні да запуску цэлюлознага камбінату ў Светлагорску. Жыхары супраць

22.05.2017 173 дні да запуску цэлюлознага камбінату ў Светлагорску. Жыхары супраць

Вытворчасць беленай цэлюлозы шмат у якіх краінах забароненая, а ў Беларусі няма санітарна-тэхнічных крытэраў, каб кантраляваць узровень хлорсілантаў у паветры, якія ўтвараюцца падчас хімічных працэсаў, і рэагаваць на іх выкіды.

Жывая Бібліятэка запрашае на сустрэчу з Іншым!

22.05.2017 Жывая Бібліятэка запрашае на сустрэчу з Іншым!

Большасць ведаў можна атрымаць з кніг. Але ізноў: усе людзі розныя, пра ўсіх кніжак не напішаш. І нават, калі паспрабаваць – не атрымаецца! Але веды пра такіх людзей атрымаць ўсе ж магчыма. І як не дзіўна - з кніг! Але не звычайных - Жывых!

Папярэджанне Партыі БНФ пакінулі ў сіле

20.05.2017 Папярэджанне Партыі БНФ пакінулі ў сіле

Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле папярэджанне, вынесенае Міністэрствам юстыцыі ў дачыненні да Партыі БНФ.

Міхась Скобла: Ларысу Геніюш адмаўляюцца рэабілітаваць дзеля палітычных матываў

10.05.2017 Міхась Скобла: Ларысу Геніюш адмаўляюцца рэабілітаваць дзеля палітычных матываў

Генэральная пракуратура Беларусі чарговым разам адмовілася рэабілітаваць выдатную беларускую паэтку Ларысу Геніюш. Зварот у Генпракуратуру летась накіравалі актывісты «Моладзі БНФ».

"На БелАЭС усё добра, інфармацыі дастаткова і няма чаго хвалявацца"

04.05.2017 "На БелАЭС усё добра, інфармацыі дастаткова і няма чаго хвалявацца"

Актывісты і праваабаронцы з рэгіёнаў, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці да БелАЭС, звярталіся да кіраўніцтва прадпрыемства з прапановай правесці сумесны круглы стол па пытаннях празрыстасці для грамадства працэсу яе будаўніцтва.

Публічныя лекцыі: палітвязні і праваабарончая дзейнасць

02.05.2017 Публічныя лекцыі: палітвязні і праваабарончая дзейнасць

3 і 4 траўня ў мінскай адукацыйнай прасторы PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23а, 2 паверх) ёсць магчымасць абмеркаваць тэмы, актуальнасць якіх наспела ў грамадстве. Сустрэчы з экспертамі Уладзімірам Яворскім і Валянцінам Стэфановічам распачынаюцца ў 18:30. Прыходзьце!

Праваабаронцы нагадваюць пра гадавіну Чарнобыльскай катастрофы інфармацыйнымі мерапрыемствамі

26.04.2017 Праваабаронцы нагадваюць пра гадавіну Чарнобыльскай катастрофы інфармацыйнымі мерапрыемствамі

З нагоды змрочнай красавіцкай даты, што адсылае да аварыі на Чарнобыльскай АЭС 1986 года, жыхары Мінска і рэгіянальных гарадоў атрымліваюць тэматычны выпуск газеты “Народная воля”, які распавядае пра досвед Беларусі на шляху “ад Чарнобыля да Астраўца”.

Аналітычны  агляд па затрыманнях у Мінску ў сакавіку 2017 года (інфаграфіка)

21.04.2017 Аналітычны агляд па затрыманнях у Мінску ў сакавіку 2017 года (інфаграфіка)

З 27 сакавіка па 13 красавіка 2017 года Праваабарончым цэнтрам “Вясна” было сабрана і апрацавана 130 анкет ад асобаў, правы якіх былі парушаныя ў сувязі з выказваннямі імі меркавання і ажыццяўленнем права на мірны сход.

22 красавіка адбудуцца «Шчырыя размовы» па тэме «сіндром Даўна»

20.04.2017 22 красавіка адбудуцца «Шчырыя размовы» па тэме «сіндром Даўна»

Cацыяльны праект «Рэспубліка Сонейка» разам з ініцыятывай «Жывая Бібліятэка» запрашаюць вас на «Шчырыя размовы».

Алесь Бяляцкі пра “хапун”: Гэта пагром грамадзянскай супольнасці

24.03.2017 Алесь Бяляцкі пра “хапун”: Гэта пагром грамадзянскай супольнасці

“І ад таго, наколькі зараз беларускае грамадства зможа вытрымаць гэты чарговы націск, залежаць нашыя перспектывы”, - кажа праваабаронца ў "Гарачым каментары" тэлеканала "Белсат".

Абвешчаны збор дапамогі затрыманым 15 сакавіка ў Мінску

23.03.2017 Абвешчаны збор дапамогі затрыманым 15 сакавіка ў Мінску

Родныя і сябры, а таксама ўсе неабыякавыя да лёсу затрыманых да і пасля Маршу недармаедаў у Мінску 15 сакавіка і асуджаных на суткі, абвясцілі адкрыты збор у дапамогу арыштаваным.

Тыдзень супраць расізму, дыскрымінацыі і нянавісці ў Беларусі: 18-26 сакавіка

17.03.2017 Тыдзень супраць расізму, дыскрымінацыі і нянавісці ў Беларусі: 18-26 сакавіка

Распаўсюджана меркаванне, што пытанні расізму для Беларусі не актуальныя, таму не варта нават казаць пра іх, бо "гэта пра Амерыку і Еўропу, а ў нас усё па-іншаму". Сапраўды - па-іншаму, аднак мы штодня сутыкаемся з жартамі пра “Іншых” і іх недахопы, думкамі аб тым, што існуюць палітычна, сацыяльна або культурна "правільныя" людзі, а тых, хто не трапляе ў гэтыя катэгорыі, можна (і нават часам трэба) абмяжоўваць у правах і не звяртаць увагі на іх праблемы.

Імплементацыя Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі адбудзецца ў Мінску

09.03.2017 Імплементацыя Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі адбудзецца ў Мінску

Грамадскі Балонскі камітэт, Праваабарончы цэнтр "Вясна", Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання, Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў запрашаюць прыняць удзел у семінары (міні-канферэнцыі) на тэму "Акадэмічныя каштоўнасці ў беларускім вышэйшай адукацыі. Імплементацыя Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь".

Дзярждэпартамент ЗША пра правы чалавека ў Беларусі: “Улады дзейнічалі з поўнай беспакаранасцю на ўсіх узроўнях”

09.03.2017 Дзярждэпартамент ЗША пра правы чалавека ў Беларусі: “Улады дзейнічалі з поўнай беспакаранасцю на ўсіх узроўнях”

Прысвечаны Беларусі раздзел штогадовага даклада Дзярждэпартамента аб захаванні правоў чалавека ў 2016 годзе налічвае 56 старонак з поўным пералікам фактаў парушэння правоў чалавека ў краіне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства