Навіны на тэму: грамадства
06.07.2017 Новы будынак Еўрапарламента будзе насіць імя Вацлава Гавела
У будынку ў Стасбургу будзе знаходзіцца бронзавы бюст Вацлава Гавела і яго фатаздымкі часоў Аксамітнай рэвалюцыі.
30.06.2017 Праваабаронцы пра важнае. Як вызначаюць палітвязняў?
Прапануем відэазапіс публічнай лекцыі ўкраінска-беларускага эксперта Уладзіміра Яворскага, які прымаў удзел у працы групы праваабаронцаў з сямі краінаў Еўропы і СНД па фармуляванні крытэраў вызначэння статуса "палітычны вязень".
24.06.2017 «Правы чалавека «на пальцах» едуць у Гомель!
Як наконт таго, каб правесці апошнюю пятніцу чэрвеня цікава і даведацца аб чымсці новым? Усё, што трэба ведаць кожнаму аб правах чалавека, ты можаш даведацца на семінары "Правы чалавека "на пальцах" 30 чэрвеня ў Гомелі.
21.06.2017 Валантэрская служба "Вясны" вязе кіно ў Слуцк
Валантэрская служба "Вясны" прапануе жыхарам і гасцям Слуцка паглядзець фільм "12 раз'юшаных мужчын" 22 чэрвеня ў 18.00 у кафэ "Калізей".
15.06.2017 Светлагорск: чыноўнікі і актывісты разам вырашаюць праблемы безбар’ернага асяродку
Сябрамі РАІК была ўнесена прапанова для гарадскіх ўладаў: каб не марнаваць дарэмна народныя грошы, перад пачаткам будаўніцтва грамадскіх аб’ектаў склікаць камісію, ў склад якой уваходзілі б фізічна аслабленыя людзі, як гэта робіцца ў іншых гарадах.
13.06.2017 Для каго напісаны закон? Апытанка
Вынікі апытання, якое праводзіцца Грамадзянскай ініцыятывай "За справядлівы суд у Беларусі" пры падтрымцы Беларускага дакументацыйнага цэнтра, будуць улічаныя пры аналізе практыкі прымянення чыноўнікамі Закона "Аб зваротах грамадзянаў".
12.06.2017 Чаму для грамадскасці і экспертаў няма доступу на будаўнічую пляцоўку Астравецкай АЭС?
Эксперты і грамадскія актывісты ў чарговы раз уздымаюць пытанне адкрытасці і празрыстасці для грамадства працэсу будаўніцтва АЭС перад адказнымі асобамі.
09.06.2017 Крычаў: Распачатая крымінальная справа супраць супрацоўніка міліцыі
Супраць оперупаўнаважанага Крычаўскага РАУС распачатая крымінальная справа за злачынства, учыненае ў 2016 годзе, а менавіта за прычыненне цялесных пашкоджанняў мясцоваму жыхару, які напачатку чэрвеня раптоўна памёр.
08.06.2017 Выпускнікоў-2017 запрашаюць прыняць удзел у апытанні
Праваабарончы цэнтр “Вясна” сумесна з Братэрствам арганізатараў студэнцкага самакіравання (БАСС) і Задзіночаннем Беларускіх Студэнтаў (ЗБС) запрашае выпускнікоў 2017 года прыняць удзел у апытанні па сітуацыі з размеркаваннем.
06.06.2017 Семінар "Правы чалавека" на пальцах " пройдзе ў Мінску
Усё, што трэба ведаць кожнаму пра правы чалавека, ты можаш даведацца на семінары "Правы чалавека "на пальцах" — 12 чэрвеня ў Мінску.
01.06.2017 Тэму парушэння акадэмічных свабод абмеркавалі актывісты з Беларусі і Украіны
Падчас тэматычнага круглага стала, які 31 траўня адбыўся ў Кіеве, праваабаронцы і актывісты студэнцкага руху з Беларусі распавялі пра пераслед студэнтаў за ўдзел у мірных дэманстрацыях і актыўную грамадскую дзейнасць.
01.06.2017 Улады забаранілі Святлане Алексіевіч сустрэчу з землякамі
Кіраўніцтва Гомельскай абласной бібліятэкі адмяніла сустрэчу Святланы Алексіевіч з жыхарамі Гомеля, паведаміў БелаПАН старшыня абласной арганізацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП) Анатоль Бароўскі.
29.05.2017 На шляху да роўнасці людзей з інваліднасцю: замест медыцынскага – праваабарончы падыход
Пры абмеркаванні сітуацыі вакол людзей з інваліднасцю падчас Тыдня даступнасці эксперты ўвесь час сыходзіліся ў тым, што трэба комплексна мяняць падыход да самога разумення інваліднасці.
29.05.2017 У Маладэчне вучыліся граматна пісаць звароты ў КПЧ ААН
Праваабаронцы і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый 27 траўня ў Маладэчне бралі ўдзел у семінары на тэму "Практыка выкарыстання індывідуальных зваротаў у КПЧ ААН і іх значэнне ў справе абароны правоў чалавека ў Беларусі".
26.05.2017 Юрый Рубцоў: Мне могуць і не даць палітычны прытулак
Як жывуць за мяжой беларусы, якія вымушаны былі пакінуць сваю краіну з-за палітычнага пераследу?










