Навіны на тэму: грамадства
07.09.2017 Цэнтр «Яе правы»: Дзяржава эканоміць за кошт жанчын
7 верасня Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын «Яе правы» прадставіў вынікі працы інфармацыйна-прававой лініі з чэрвеня 2016-га па жнівень 2017 года. За 15 месяцаў працы да іх паступіла 342 звароты ад жанчын.
05.09.2017 Моладзь БНФ абскарджвае праз суд забарону жнівенскай дэманстрацыі
Моладзь БНФ звярнулася ў суд Маскоўскага раёна г. Мінска з калектыўнай скаргай на рашэнне Мінгарвыканкама аб адмове ў правядзенні дэманстрацыі і змене месцы збору ўдзельнікаў масавага мерапрыемства.
01.09.2017 Мікалай Дзядок vs "СБ. Беларусь сёння": суд адмовіў анархісту ў задавальненні пазову
1 верасня ў 10.00 у судзе Савецкага раёна г. Мінска працягнуўся разгляд справы па пазову былога палітвязня Мікалая Дзядка да рэдакцыі інтэрнэт-выдання “СБ. Беларусь Сёння” аб абароне гонару і годнасці. У выніку паседжання суддзя Дзмітрый Жданок адмовіў анархісту ў задавальненні яго патрабаванняў.
30.08.2017 У Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікненьняў у Беларусі ўспамінаюць Захаранку, Ганчара, Красоўскага, Завадзкага
30 жніўня — Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікненьняў. Канвэнцыя Арганізацыі Аб’яднаных Нацый набыла сілу ў 2010 годзе. Яна падпісаная амаль сотняй дзяржаваў і на гэты час ратыфікаваная 50 краінамі.
30.08.2017 Вярхоўны суд: Геніюш не падлягае рэабілітацыі за «злачынствы падчас Вялікай Айчыннай вайны»
Як паведамляе Радыё "Свабода", «Моладзь БНФ» атрымала чарговую адмову ў рэабілітацыі беларускай паэткі Ларысы Геніюш.
24.08.2017 Месяц фільмаў і дыскусіі пра "Чалавека" ў Гомелі
Валантэрская Служба "Вясны" запрашае ўсіх ахвочых паглядзець і абмеркаваць усе тры часткі сусветна вядомага дакументальнага фільма Яна Артюса-Бертрана "Human" (арыгінал з рускімі субтытрамі) у Гомелі.
23.08.2017 Кіно ў Бабруйску: 29 жніўня глядзім “Забіць дракона”
Валантэрская Служба "Вясны" запрашае ўсіх ахвочых на бясплатны прагляд і абмеркаванне фільма ў Бабруйску!
18.08.2017 Маскоўскі РУУС не вяртае маёмасць, канфіскаваную падчас сакавіцкіх падзеяў
Пасля сакавіцкіх падзей Праваабарончаму цэнтру “Вясна” было вядома пра як мінімум 12 аглядаў у кватэрах розных актывістаў. Некаторым дагэтуль невядома, дзе знаходзяцца іх камп’ютары, флэшкі, тэлефоны, кнігі ды іншыя рэчы.
18.08.2017 Вячаслаў Касінераў прайграў суд супраць АНТ і начальніка ГУУС
Актывіст падаваў пазоў супраць кіраўніка ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандра Барсукова і вядоўцы тэлеканала АНТ Кацярыны Цішкевіч, а таксама іх наймальнікаў — тэлеканала і МУС
17.08.2017 Мікалай Дзядок: "Хацелася б, каб СБ зачынілася, але абмяжуюся кампенсацыяй"
Суд Савецкага раёна г. Мінска 17 жніўня распачаў разгляд позвы Мікалая Дзядка супраць інтэрнэт-выдання газеты “СБ. Беларусь сёння”.
14.08.2017 Бяляцкі: «Фядыніч пад падпіскай толькі таму, што ўлады баяцца міжнароднай рэакцыі»
Кіраўніка ПЦ «Вясна» Алеся Бяляцкага патлумачыў Радыё "Свабодзе", чаму Ігар Комлік пад вартай, а Генадзь Фядыніч на волі.
14.08.2017 Святлана Алексіевіч: "Смяротнае пакаранне кажа пра ступень нашай дзікасці"
Падчас сустрэчы 12 жніўня Святланы Алексіевіч з гамяльчанамі праваабаронца Леанід Судаленка задаў пытанне пра стаўленне нобелеўскай лаўрэаткі да смяротнага пакарання.
09.08.2017 Севярынец напісаў заяву на БТ за распаўсюд асабістых звестак
Павел Севярынец накіраваў заявы ў пракуратуру і Першамайскі раённы аддзел Следчага камітэту г. Мінска аб распаўсюдзе звестак, якія складаюць асабістую таямніцу, у праграме Белтэлерадыёкампаніі “Званок сябру”.
08.08.2017 Рэгіянальная прэса і мова варожасці
Інфармацыйна-аналітычная група moloko даследавала друкаваныя СМІ вобласці, якія выходзілі на працягу 2016 года, на прадмет hate–speech. Сайт mspring.online прадстаўляе вынікі гэтага маніторынгу.
07.08.2017 Трэнінг на Пастаўшчыне: Як суіснаваць з Беларускай АЭС?
Трэнінг для сябраў праваабарончых і экалагічных арганізацый ды ініцыятываў на тэму “Радыёактыўнае выпраменьванне: яго прырода і асаблівасці ўздзеяня і вымярэння” прайшоў 5 жніўня на Пастаўшчыне.










