Навіны на тэму: грамадства
10.11.2017 За 2 гады зь беларускіх унівэрсытэтаў «за палітыку» адлічылі 20 чалавек
Несвабода ўнівэрсытэтаў робіць выпускнікоў беларускіх ВНУ неканкурэнтнымі на эўрапейскім рынку – заявілі экспэрты.
08.11.2017 Распачаўся Тыдзень супраць фашызму і антысемітызму
Правядзенне ў Беларусі Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму ў Беларусі з 9 па 19 лістапада анансуе Human Constanta.
02.11.2017 Светлагорск: Чыстка мазгоў напярэдадні прыезду “высокага начальства”
Першымі адчула на сабе ўвагу сілавікоў – апазіцыйна настроеная моладзь і актывісты нефармальных груповак. Пачынаючы з панядзелка супрацоўнікі раённага крымінальнага вышуку тэлефануюць неблаганадзейным і запрашаюць на гутарку.
31.10.2017 Алексіевіч, Бяляцкі, Вячорка, Дынько падпісалі Пражскі заклік да дэмакратычных абнаўленняў
Гэта асноватворны дакумент глабальнай кааліцыі інтэлектуалаў, актывістаў і палітыкаў, занепакоеных пашырэннем уплыву аўтарытарных рэжымаў і адначасовым паслабленнем дэмакратычных сістэмаў знутры. Афіцыйная прэзентацыя Кааліцыі адбылася ў кастрычніку ў Празе падчас штогадовай канферэнцыі “Форум 2000”.
24.10.2017 Грамадскі кантроль і дзедаўшчына: ці магчыма змяніць сітуацыю?
Грамадства магло б больш эфектыўна супрацьстаяць такой негатыўнай з’яве, як дзедаўшчына і пазастатутныя адносіны ў беларускім войску, калі б у краіне быў створаны і дзейнічаў паўнавартасны грамадскі кантороль. Такой думкі прытрымліваюцца праваабаронцы “Вясны”.
23.10.2017 Уводны курс у канцэпцыю "Глыбінны антыфашызм" пройдзе ў Баранавічах
Усе мы звыкліся думаць, што фашызм - гэта нешта далёкае, даўно забытае і, вядома ж, зусім не пра нас. Каб упэўніцца ў адваротным, зазірніце на мерапрыемстве 27 кастрычніка ў 18:30 у Баранавічах.
23.10.2017 Дзедаўшчына ў войску: рэкамендацыі сваякам салдатаў
Дзедаўшчына – гэта злачынствы ў войску. І калі салдат сутыкаецца з гэтай праблемай, яе не трэба замоўчваць. Трэба дзейнічаць рашуча і хутка, лічаць праваабаронцы.
21.10.2017 Якія грамадскія праваабарончыя кампаніі існуюць і куды яны рухаюцца - абмеркавалі ў межах Форуму
У другі дзень IV Беларускага праваабрончага форума на паралельным мерапрыемстве “Грамадскія праваабарончыя кампаніі. Мэты, выклікі і перспектывы” выступіла восемь прадстаўнікоў кампаній розных накірункаў дзейнасці.
21.10.2017 «Еду ў Магадан» і «Бунт батанікаў» — турэмная традыцыя беларускай літаратуры
У Вільні ў межах IV Форума праваабаронцаў адбылася прэзентацыя дзвюх першых кніг з серыі "Беларуская турэмная літаратура", якой апякуецца ПЦ "Вясна". Пра мерапрыемства распавядае “Новы час”.
20.10.2017 "Адно зло без пакарання спараджае іншае". Вынікі першага дня паралельных мерапрыемстваў
Праваабаронцы падвялі вынікі першага дня паралельных мерапрыемстваў IV Беларускага праваабарончага форуму, які адбываецца 20 і 21 кастрычніка ў Вільні.
13.10.2017 Маніторынг: Права на працу не дастаткова абаронена і няма ўмоў для яго рэалізацыі
Валанцёр ПЦ "Вясна" Васіль Коўтун праманіторыў вакансіі, размешчаныя на сайтах аб працаўладкаванні, і выявіў факты дыскрымінацыі асобных катэгорый грамадзян пры прыёме на працу.
10.10.2017 Адзіным фронтам супраць смяротнай кары ў Беларусі
У Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання праваабаронцы разам з валанцёрамі выйшлі на вуліцы беларускіх гарадоў. Сваёй пачэснай місіяй яны імкнуцца данесці да людзей інфармацыю пра недарэчнасць і абсурднасць смяротнага пакарання, якое з усіх еўрапейскіх краін засталося толькі ў Беларусі.
10.10.2017 "Калі я кажу, што магу кагосьці прысудзіць да смяротнага пакарання, гэта адкрывае магчымасць прысудзіць і мяне..."
У Мінску адбылася дыскусія на тэму "Комікс - малюнкі, якія могуць змяняць рэальнасць?" і прэзентацыя комікса “Мама, гэта я…”, падрыхтаванага ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання.
09.10.2017 Міліцыя сарвала сустрэчу з Пятром Рабавым у Гродна
У Гродна ў "Цэнтр гарадскога жыцця" 9 кастрычніка на сустрэчу з расійскім гісторыкам, філосафам і даследчыкам анархізму Пятром Рабавым брутальна ўварваліся супрацоўнікі міліцыі.
09.10.2017 Навошта Беларусі адмаўляцца ад смяротнага пакарання? Андрэй Палуда ў жывым эфіры Еўрарадыё
Ці сапраўды большасць беларусаў не гатовая адмовіцца ад смяротнага пакарання і не жадае праяўляць літасць да злачынцаў? Чым пажыццёвае пакаранне ва ўмовах беларускай папраўчай сістэмы лепшае за смяротны прысуд? Ці могуць грамадскія кампаніі змяніць стаўленне людзей да гэтага пытання?










