Навіны на тэму: грамадства
21.02.2018 Галасы стагоддзя: 10 лёсаў нашых суайчыннікаў
Новы грамадскі праект “Галасы стагоддзя” распавядае пра лёсы былых савецкіх палітвязняў, якія паўставалі супраць моўнага і культурнага гвалту ў чорныя часы сталінскіх рэпрэсій.
20.02.2018 Прызы футбалістам ад кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”
Пераможцы і фіналісты зімовага кубка па дваравым футболе атрымалі прызы, прадстаўленыя кампаніяй "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" і прафсаюзам радыёэлектроннай прамысловасці.
18.02.2018 Да гадавіны падзеяў: Трывожная вясна - 2017
Год таму хваля народнага гневу па ўсёй Беларусі супраць Дэкрэта "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства"змусіла ўлады пайсці на саступкі і адмяніць яго. Першы марш пратэсту прайшоў у Мінску 17 лютага, на яго выйшлі некалькі тысяч абураных беларусаў, а 9 сакавіка прэзідэнт заявіў аб прыпыненні дзеяння дэкрэта. Вясна 2017 выдалася не толькі трывожнай, але шмат у чым пераможнай. Як гэта было, згадваем разам.
07.02.2018 Дзень абароны персанальных дадзеных ад Human Constanta
10 лютага Human Constanta праводзіць мерапрыемства, прысвечанае Дню абароны персанальных дадзеных.
30.01.2018 Сяргей Гоўша: Я сябра незалежнага прафсаюза і ганаруся гэтым
Праваабаронца Сяргей Гоўша з Баранавічаў зноў пабываў у Следчым камітэце. У мінулы раз, 26 студзеня, ён запатрабаваў, каб пытанні па справе, а таксама дакументы былі на беларускай мове. Патрабаванне было выканана, пытанні былі перакладзены, і допыт вёўся на беларускай мове.
29.01.2018 Забойства за забойства. Ці трэба караць смерцю?
У ток-шоу «Кожны з нас» на «Белсаце» аўтарытэтны святар Беларускай праваслаўнай царквы Яўген Грамыка, праваабаронца Валянцін Стэфановіч і іншыя эксперты выказаліся на адну з самых вострых тэмаў.
18.01.2018 Судовыя выканаўцы зацята “перакрываюць кісларод” актывістам
Актывісты апазіцыйных партый і рухаў, якія зведалі адміністратыўны пераслед і атрымалі штрафы за ўдзел у акцыях пратэсту, скардзяцца на дзеянні супрацоўнікаў упраўленняў прымусовага выканання - судовых выканаўцаў.
08.01.2018 Светлагорцы просяць экалагічную інспекцыю абараніць іх ад выкідаў новага хімічнага завода
Жыхары Светлагорска і бліжэйшай вёскі Якімава Слабада звярнуліся з калектыўнай скаргай у раённную інспекцыю прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміла праваабаронца Алена Маслюкова.
29.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год
“Калі будзе сапраўды палітычная воля на шырокія грамадскія і палітычныя рэформы ў Беларусі, то адчуем і палёгку. А пакуль гэтага няма, то працягнем знаходзіцца ў стане перманентнага супрацьстаяння”, – кажа праваабаронца.
27.12.2017 Андрэй Палуда: Дзіўна, што свет пабачыў гэтыя лічбы
Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда пракаментаваў вынікі сацыялагічнага апытання пра стаўленне беларусаў да смяротнага пакарання.
22.12.2017 Назіральніца за выбарамі: "Я ўпэўнена, што дзеянне і любая змена пачынаецца з майго асабістага першага кроку"
Валанцёры Праваабарончага цэнтру "Вясна" напярэдадні выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28га склікання распавялі пра свой досвед назірання.
15.12.2017 Мінінфарм заблакаваў сайт "Беларускі партызан"
Як паведамляе БелаПАН, рашэнне Міністэрства інфармацыі заснавана на тым, што на сайце belaruspartisan.org рэгулярна размяшчаюцца матэрыялы, у якіх утрымліваецца забароненая інфармацыя.
13.12.2017 Кансультацыі аб выкананні Нацыянальнага плана дзеянняў па правах чалавека: меркаванні экспертаў
У Мінску пад эгідай Міністэрства замежных спраў Беларусі і Прадстаўніцтва ААН 12 снежня прайшоў чарговы раунд экспертных кансультацый згодна з Нацыянальным планам дзеянняў па правах чалавека.
12.12.2017 Юрыст альбо юрыстка з рэгіёну? Ёсць прапанова!
Запрашаем прыняць удзел у семінары 17 снежня ў Мінску для юрыстаў\юрыстак з рэгіянальных гарадоў, якім цікава даведацца пра механізмы імплементацыі міжнароднага права ў нацыянальнае заканадаўства, а таксама пра пазітыўныя практыкі абароны правоў грамадзян у складаных сітуацыях.
11.12.2017 Камітэт ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі лічыць неабходным абараняць правы рома
Камітэт ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі апублікаваў рэкамендацыі на адрас Беларусі.










