Навіны на тэму: грамадства
16.03.2018 Лекцыя-дыскусія "Навошта нам расізм?"
У межах Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць расізму, дыскрымінацыі і нянавісці праваабарончая арганізацыя Human Constanta запрашае ўсіх на дзіўную гутарку-экспромт «Навошта нам расізм?».
15.03.2018 “Свабоду мірным сходам”, ці Якіх зменаў у Закон “Аб масавых мерапрыемствах” чакаюць праваабаронцы
Якіх зменаў ў законапраект “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у некаторыя законы па пытаннях правядзення масавых мерапрыемстваў” дамагаюцца праваабаронцы ў прававым лікбезе ад "Вясны".
15.03.2018 Права на бяспечнае навакольнае асяроддзе. Як у Брэсце і Светлагорску змагаюцца супраць шкодных заводаў
Праваабаронцы Алена Маслюкова са Светлагорска і Уладзімір Вялічкін з Брэста распавядаюць пра бягучую сітуацыю вакол будаўніцтва шкодных заводаў у іх гарадах, а таксама пра тое, як мясцовыя жыхары, далёкія ад палітыкі, прыходзяць да асэнсавання сваіх правоў.
15.03.2018 Тыдзень асветніцкіх дзеянняў супраць расізму, дыскрымінацыі і нянавісці
З 17 па 26 сакавіка Human Constanta ініцыюе правядзенне ў Беларусі мерапрыемстваў у межах Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць расізму, дыскрымінацыі і нянавісці.
14.03.2018 Галасы стагоддзя: Сяргей Ханжанкоў
Першым лаўрэатам, які быў узнагароджаным медалём імя знакамітага палітзняволенага і дысідэнта Сяргея Ханжанкова, стала грамадская актывіста Ніна Багінская. Узнагароджанне адбылося ўчора, 13 сакавіка, у дзень нараджэння чалавека, які меў намер падарваць радыёглушыльную вежу ў Менску.
13.03.2018 Тры простыя крокі - і ты ў камандзе назіральнікаў. Далучайся!
Назіральнікі кампаніі “ControlBY” заклікаюць далучыцца да іх у назіранні за "Днём Волі" і "Чарнобыльскім шляхам".
13.03.2018 Расія: У рамках апошняга мандата прэзідэнта ўступілі ў сілу 50 антыдэмакратычных законаў
Згодна з новым даследаваннем FIDH - сусветнага руху за правы чалавека - рэжым Уладзіміра Пуціна толькі за апошні прэзідэнцкі мандат правёў каля 50 новых законаў, спецыяльна прызначаных для падаўлення іншадумства ў Расіі.
06.03.2018 Блогер Павел Спірын быў выкліканы ў РУУС у якасці заяўніка
5 сакавіка аўтар нашумелага відэароліка «Айчым», блогер Павел Спірын зьявіўся ў РУУС Ленінскага раёна г. Мінска для дачы тлумачэнняў. Як аказалася, яго выклікалі туды ў якасці заяўніка, бо раней ён сам адаслаў у розныя дзяржаўныя органы і структуры свой відэаролік.
06.03.2018 Як стаць бяздомнікам у сацыяльна арыентаванай дзяржаве?
У жыхара Ваўкавыскага раёна Аляксандра Саўко апошнім часам склалася крытычная жыццёвая сітуацыя. Змешчаны на прымусовае лячэнне ад сухотаў, ён не змог працаваць і аплочваць паслугі ЖКХ за кватэру, у сувязі з чым суд пазбавіў яго жылля без прадстаўлення іншага жылога памяшкання.
01.03.2018 Абвешчаны конкурс на падтрымку праектаў у галіне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў
Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў, накіраваных на абарону і прасоўванне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў.
27.02.2018 Апублікаваныя тэксты рэзалюцый канферэнцыі Беларускай нацыянальнай платформы
На канферэнцыі Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, якая адбылася ў Мінску 24 лютага 2018 года, было прынята некалькі рэзалюцый па актуальных для грамадзянскай супольнасці Беларусі праблемах.
27.02.2018 Уік-энд аб правах чалавека ў Гомелі
Адукацыйны ўік-энд аб правах чалавека прайшоў у гомельскім Цэнтры беларускай мовы ў мінулыя выходныя.
27.02.2018 Магілёўскія праваабаронцы і журналісты абмяняліся вопытам з украінскімі калегамі
Беларусы маюць намер шчыльней супрацоўнічаць з грамадскімі арганізацыям Украіны.
23.02.2018 «Свабода выказвання анлайн: міжнародныя стандарты і беларуская практыка» ад Human Constanta
26 лютага Human Constanta сумесна з прафесійнай супольнасцю адвакатаў ABA ROLI правядзе воркшоп для юрыстаў, праваабаронцаў і журналістаў на тэму «Свабода выказвання анлайн: міжнародныя стандарты і беларуская практыка».
22.02.2018 Што такое прымусовая праца ў Беларусі?
Як вызначыць, што такое прымусовая праца, і як адстаяць сваё права не быць да яе «прыцягнутым», у прававым лікбезе ад праваабаронцаў "Вясны".










