Навіны на тэму: грамадства
21.05.2018 Фотавыстава па праблемах міграцыі "Што нас аб'ядноўвае?" у Брэсце
24 траўня ў 19:00 у галерэі КХ у Брэсце адкрыецца выстава “Што нас аб’ядноўвае?”, якая звяртаецца да тэмы міграцыі, талерантнасці і гуманістычных каштоўнасцяў.
21.05.2018 5 тэндэнцый асвятлення ў беларускіх СМІ тэмы ЛГБТК+
У Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй, біфобіяй “Журналісты за талерантнасць” прэзентавалі вынікі штогадовага даследавання мовы варожасці ў беларускіх медыя.
11.05.2018 Супадзенне ці факт? Перабоі з мабільнай сувяззю часта “супадаюць” з масавымі акцыямі пратэсту
Хто і як “глушыў” мабільную сувязь 25 сакавіка пакуль не ўдалося. А што сувязь “глушылася” - сведчаць дзесяткі мінчукоў, якія ў той дзень звярталіся ў цэнтры падтрымкі абанентаў аператара “Вэлком” у Мінску. Ім, як пад пласцінку, адказвалі: “Верагодна, у Вас праблемы з сім-картай”.
11.05.2018 "Лісты палітвязняў" паказалі бабруйчанам
Дзесятага траўня бабруйчанам прэзентавалі выставу “Лісты палітвязняў”, падчас якой адбылася сустрэча з былымі палітвязнямі Алесем Бяляцкім, Славамірам Адамовічам і Яўгенам Васьковічам.
10.05.2018 Праз фізіку і філасофію — да абароны правоў чалавека (частка 3)
Вядомая праваабаронца Таццяна Процька распавядае, чаму Беларусь 20 гадоў не прадстаўляла ў КПЧ ААН даклады па правах чалавека, як даказалі фальсіфікацыю выбараў у Смалявічах, пра стаўленне грамадства да смяротнага пакарання пасля рэферэндума 1996 г. і іншыя цікавыя гісторыі са сваёй праваабарончай дзейнасці.
07.05.2018 Праз фізіку і філасофію — да абароны правоў чалавека (частка 2)
Таццяна Процька дзеліцца ўспамінамі пра станаўленне яе як праваабаронцы і аб тым, як ствараўся Беларускі Хельсінкскі Камітэт.
07.05.2018 Ці можна здымаць тэрыторыю каля завода “Палімір”?
Пасля збору подпісаў кампаніі “За чыстае паветра ў Наваполацку", ахова хімічнага завода "Палімір" забараніла актывістам здымаць наваколле каля завода.
04.05.2018 Правы чалавека “на пальцах” едуць у Гомель!
Вы хочаце ведаць, што такое правы чалавека і чаму гэта важна? Валантэрская служба "Вясны" правядзе семінар Правы Чалавека «на пальцах» у Гомелі.
04.05.2018 Праз фізіку і філасофію — да абароны правоў чалавека (частка 1)
Таццяна Процька дзеліцца ўспамінамі пра станаўленне яе як праваабаронцы і аб тым, як ствараўся Беларускі Хельсінкскі Камітэт.
02.05.2018 Еўрапейская федэрацыя журналістаў выступіла з заявай салідарнасці з беларускімі калегамі
Напярэдадні Сусветнага дня свабоды прэсы Еўрапейская федэрацыя журналістаў (EFJ) апублікавала заяву салідарнасці з журналістамі ў Беларусі, якія церпяць пераслед.
02.05.2018 Жывая Бібліятэка не на траўцы, а ў траўні!
У прасторы “ВЕРХ” 4 траўня з 17.00 да 21.00 адбудзецца чарговая сустрэча Жывой Бібліятэкі з удзелам праваабаронцаў.
27.04.2018 Берасце: прафілактычныя гутаркі напярэдадні мітынгу
Напярэдадні дазволенага Берасцейскім гарвыканкамам мітынгу “Берасцейцы супраць свінцу”, які плануецца правесці ў абласным цэнтры 29 красавіка, берасцейцаў пачалі выклікаць на прафілактычныя гутаркі.
26.04.2018 У Беларусі распачынаецца Тыдзень даступнасці. Праграма мерапрыемстваў
Офіс па правах людзей з інваліднасцю ў шосты раз арганізоўвае Тыдзень даступнасці, мерапрыемствы ў межах якога будуць доўжыцца з 27 красавіка па 8 траўня.
23.04.2018 У Маладзечне забаранілі пікет да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС
Маладзечанскі райвыканкам 18 красавіка адмовіў мясцовым актывістам у заяўцы на правядзенне пікета, прымеркаванага да 32-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
20.04.2018 Віцебскіх абласных суддзяў запрасілі на ўік-энды аб правах чалавека
Праваабаронца Павал Левінаў накіраваў усім суддзям судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда персанальныя лісты-запрашэнні на мерапрыемствы, прысвечаныя правам чалавека.










