Навіны на тэму: грамадства
29.12.2018 "У наступным годзе плануем рабіць мінімум столькі ж, а лепш яшчэ й больш!"
У апошні чацвер 2018 года валанцёры і валанцёркі "Вясны" сабраліся, каб падвесці вынікі супольнай працы адыходзячага года і абмеркаваць планы надыходзячага.
21.12.2018 Праваабаронца Алена Маслюкова можа стаць "Лідэркай году”
Уручэнне штогадовых прэмій Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасці адбудзецца ў чацвер,10 студзеня. Пра падзею паведамляеццца на старонцы Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый у фэйсбуку.
19.12.2018 “Скаргу задаволіць!” Рашэнне аб высылцы Ганны Красулінай з Беларусі адмененае
Суд Маскоўскага раёна Мінска працягвае 19 снежня разгляд скаргі прэс-сакратаркі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганны Красулінай на рашэнне УУС Маскоўскага раёна аб яе высылцы з Беларусі.
18.12.2018 Што трэба ведаць пра новыя правілы каментавання на сайтах: анлайн-канферэнцыя адваката
У сераду, 19 снежня, адвакат Сяргей Зікрацкі падчас анлайн-канферэнцыі адкажа на пытанні, звязаныя з заканадаўствам аб медыя.
14.12.2018 “Дзелімся былым. Што было, як было... А як яшчэ будзе!”
„Лісты палітвязняў ад 1996 года да нашых дзён” – выстава пад такой назвай адкрылася ў Гародні. Яе падрыхтаваў Цэнтр даследвання грамадзянскай суполнасці Беларусі.
13.12.2018 Праваабаронцы і прафсаюз РЭП патрабуюць адмяніць Дэкрэт № 3 і Дэкрэт №1
Сумесная заява праваабарончых арганізацый і незалежнага прафсаюза РЭП аб Дэкрэце № 3 і змяніўшым яго Дэкрэце № 1.
12.12.2018 Алесь Бяляцкі: "Гэта яшчэ не перамога, але верны шлях да яе"
У гэтым годзе групы экалагічных актывістаў Брэста і Светлагорска, адстойваючы сваё права на чыстую зямлю і паветра, паказалі ўсім нам, дзевяці з паловай мільёнам беларусаў, якія жывуць у Мінску і Наваполацку, у Чарнобыльскай зоне і каля Беларускай АЭС, як трэба змагацца за свае правы.
12.12.2018 Як патрапіць на паседжанне камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва? Вопыт праваабаронцаў
Праваабаронцы звяртаюцца ў камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва, каб прысутнічаць на іх паседжаннях, але не заўсёды атрымліваюць станоўчы адказ.
11.12.2018 Выстава "Лісты палітвязняў: ад 1996 года да нашых дзён" адкрыецца ў Гародні
Выставу адкрыюць праваабаронца і літаратарка Паліна Сцепаненка, а таксама адмысловы госць - старшыня правабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі, былы палітвязень.
10.12.2018 Сёння абвесцяць лаўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча
Беларускі ПЭН-цэнтр і Радыё Свабода запрашаюць на абвяшчэнне лаўрэатаў прэміі за найлепшыя літаратурныя творы, створаныя на падставе асабістага турэмнага досьведу.
10.12.2018 Камітэт правоў чалавека ААН чакае, што за 4 гады Беларусь выканае 60 рэкамэндацый
У канцы кастрычніка Беларусь упершыню за 20 гадоў дала справаздачу ў Камітэце правоў чалавека ААН. Пазыцыя ўладаў: у нас ўсё добра з правамі чалавека. Камітэт ААН на справаздачу адрэагаваў рэкамэндацыямі. Іх 60. Што можна зрабіць, каб рэкамэндацыі не засталіся на паперы, у Гомелі 9 сьнежня абмеркавалі 20 беларускіх праваабаронцаў.
09.12.2018 Памерла расейская праваабаронца Людміла Аляксеева
У Маскве памерла праваабаронца, адна з заснавальніц Маскоўскай Хэльсінкскай групы Людміла Аляксеева. Яе ня стала вечарам 8 снежня ў маскоўскай лякарні, піша Радыё Свабода.
07.12.2018 "Стаяць на сваім": у Мінску пройдзе кінафестываль WATCH DOCS Belarus
13-16 снежня ў Мінску традыцыйна пройдзе фестываль дакументальнага кіно пра правы чалавека WATCH DOCS Belarus.
04.12.2018 “Без суда і следства” супрацоўнікі міліцыі знішчылі цэлую бібліятэку актывіста
Справа грамадскага актывіста Ігара Багачака цягнецца яшчэ з "гарачай вясны-2017". Напярэдадні Дня волі 24 сакавіка 2017 года да актывіста дадому з аглядам прыйшла міліцыя. З сабой супрацоўнікі міліцыі ўнеслі 70 кніг, журналаў і брашур.
03.12.2018 Перадпаказ WATCH DOCS Belarus '2018: "Унутраная работа"
Міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека WATCH DOCS Belarus пачнецца з перадпаказа фільма "Унутраная работа" 6 снежня ў Мінску.










