Навіны на тэму: грамадства
21.02.2019 Берасце: Актывістаў не пусцілі на арганізаваны прадпрыемствам Айпауэр прэс-тур
На заводзе акумулятарных батарэй ООО Айпауэр, які ўжо год як з’яўляецца прычынай хваляванняў на Берасцейшчыне, 20 лютага быў арганізаваны прэс-тур для прадстаўнікоў СМІ.
19.02.2019 «Цудаў не адбылося»: Валанцёры "Вясны" прааналізавалі месцы, вызначаныя для мірных сходаў
Не паспелі з'явіцца навіны пра абноўлены спісе сталых месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у Мінску, як валанцёры "Вясны" вырашылі самі пераканацца, наколькі сталічныя ўлады ідуць насустрач людзям, якія жадаюць выказаць сваё меркаванне аб той ці іншай праблеме на вуліцах горада.
12.02.2019 Пісьменнікі-палітвязні пра беларускую турму: вялікая імпрэза на “Тэрыторыі правоў”
У аўторак,12 лютага, на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” адбудзецца адкрыццё выставы «Лісты палітвязняў: ад 1996 года да нашых дзён”, сустрэча з пісьменнікамі, якія зазналі турэмнае зняволенне: Алесем Бяляцкім, Уладзімерам Някляевым і Змітром Драздом.
11.02.2019 Берасце. Гомель. Светлагорск. Нядзельныя акцыі супраць шкодных прадпрыемстваў
У Брэсце 10 лютага адбылося традыцыйнае нядзельнае кармленне галубоў у знак пратэсту супраць будаўніцтва побач з горадам акумулятарнага завода. Па дадзеных праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, на яго выйшлі каля 200 чалавек.
07.02.2019 Гомельскі абласны суд скасаваў рашэнне аб высылцы грамадзяніна Ўкраіны
Андрэй Стрыжак лічыць, што сённяшняя перамога ў судзе адбылася дзякуючы ўзаемадзеянню незалежных СМІ, грамадзянскай супольнасці, праваабарончага цэнтру «Вясна» і прафсаюзу РЭП.
07.02.2019 Пяць аргументаў для Канстытуцыйнага суда па "гвалтоўных знікненнях"
Кіраўніца БДЦ Раіса Міхайлоўская 6 лютага звярнулася ў Канстытуцыйны суд з просьбай крыміналізаваць гвалтоўнае знікненне, як асобны від злачынства ў Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь.
05.02.2019 Дубровенская актывістка падала ў суд на следчых
Наталля Стрэльчанка, сябра партыі АГП, незадаволеная вынікамі праверкі Следчага камітэту ў дачыненні да міліцыянтаў, якія перашкодзілі ёй трапіць у Мінск на святкаванне 100-годдзе БНР.
05.02.2019 "Наваполацк – за чыстае паветра!” Пра што казалі эксперты?
Міжнародная канферэнцыя “Вырашэнне праблем забруджвання паветра г. Наваполацка: маніторынг, інавацыі, удзел грамадскасці” прайшла ў апошнія дні студзеня ў Наваполацку.
29.01.2019 Сёння ў Мінску - прэзентацыя "Каменнага сэрца" Паўла Севярынца
29 студзеня ў 18.30 на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” адбудзецца прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца "Каменнае сэрца", што вышла ў серыі "Беларуская турэмная літаратура".
28.01.2019 Праваабаронцы абмеркавалі змены ў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Што не так?
У Беларусі 26 студзеня ўступілі ў сілу змены ў Закон “Аб масавых мерапрыемствах”. Але пра лібералізацыя гаварыць тут яшчэ рана.
28.01.2019 Жыхар Светлагорску: Нас павольна труцяць кожны дзень
Жыхар горада Светлагорску даслаў у рэдакцыю сайта “Гомельская вясна” артыкул пра жыццё людзей гораду і раёну ва ўмовах функцыянавання заводу белёнай цэлюлозы, які быў пабудаваны напрыканцы мінулага году, і з таго часу – з’яўляецца крыніцай трывог і небяспекі для жыхароў.
28.01.2019 Алесь Бяляцкі ў новым «Току»: пра геяў, зону, свае наколкі і прэзідэнцтва
У новым выпуску праграмы «Ток» з Адар'яй Гуштын Алесь Бяляцкі расказвае пра турэмны побыт, чалавечнасць у сістэме, правакацыі і падтрымку, разважае пра гамафобію, прэзідэнцтва, гаворыць пра сям'ю і нават пра ўласныя татуіроўкі.
25.01.2019 Абмеркаванне зменаў у Закон аб масавых мерапрыемствах: крок наперад ці…
Грамадска-палітычных актывістаў, палітыкаў, праваабаронцаў і журналістаў запрашаюць прыняць удзел у абмеркаванне зменаў у Закон аб масавых мерапрыемствах. Мерапрыемства адбудзецца ў панядзелак, 28 студзеня на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў”.
25.01.2019 Пакаранне смерцю: рэтраспектыва і спадзяванні праваабаронцаў
Напрыканцы студзеня кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" спаўняецца дзесяць год. “Вясна” распытала праваабаронцаў, як распачыналася адна з самых гучных праваабарончых кампаній Беларусі, з якімі складанасцямі сутыкнуліся і як успрымаецца такая дзейнасць у грамадстве.
25.01.2019 "Экадом" падвёў вынікі даследавання па пытанні доступу да экалагічнай інфармацыі
У 2018 годзе юрыстамі ГА "Экадом" было праведзена даследаванне пытання доступу да экалагічнай інфармацыі грамадскасцю.










