Навіны на тэму: грамадства
14.03.2019 Дзярждэп ЗША праінфармаваў аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі
Бюро па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працоўных адносінаў Дзярждэпартамента ЗША апублікавала даклад пра захаванне правоў чалавека ў 2018 годзе ў шэрагу краін свету, уключаючы Беларусь.
13.03.2019 У Магілёве ўпершыню пройдзе праваабарончы LARP
У гэтую пятніцу, 15 сакавіка, Валанцёрская служба "Магілёўскай вясны" і сайт mspring.online запрашаюць усіх жадаючых у грамадскі цэнтр «Кола» на ролевую гульню жывога дзеяння, ці інакш - LARP (Live action role-playing game).
13.03.2019 Суполку "Маці 328" заблакавалі ВКантакце з-за суіцыду асуджанага ў калоніі?
У суботу 9 сакавіка ВКантакце была заблакаваная суполка Руху "Маці 328". Блакаванне супала па часе з распаўсюджваннем у СМІ інфармацыі пра самагубства ў папраўчай калоніі № 22 "Ваўчыныя норы".
12.03.2019 “Дармаед” паскардзіўся ў Віцебскі гарвыканкам
Віцяблянін Сяргей Палінаў паскардзіўся ў Віцебскі гарвыканкам на тое, што ягоныя дадзеныя патрапілі ў “базу дармаедаў”, піша “Віцебская Вясна”. Ён мяркуе, што гэтым самым улады парушаюць ягонае права на свабоду выбару заняткаў і права не падвяргацца прымусовай працы і дыскрымінацыі.
11.03.2019 Справаздача па маніторынгу мірнага сходу 10 сакавіка ў Брэсце
10 сакавіка ў Брэсце прайшло традыцыйны мірны сход супраць будаўніцтва завода акумулятарных батарэй.
11.03.2019 Жыхара Рагачова чакае суд за каментар у сацсетцы
19 сакавіка ў судзе Рагачоўскага раёна пачнецца адміністрацыйны працэс у дачыненні да мясцовага жыхара Сяргея Аляксейкава. Супраць яго склалі адміністрацыйны пратакол, абвінаваціўшы ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў (артыкул 17.11 КаАП).
06.03.2019 Праваабаронца: Справы зніклых палітыкаў расследавацца ў бліжэйшы час не будуць
Канстытуцыйны суд адказаў 21 лютага кіраўніцы Раісе Міхайлоўскай на зварот, у якім яна прасіла прадугледзець у Крымінальным кодэксе гвалтоўнае знікненне як асобны від злачынства. Намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда Н. Карповіч паведаміў, што зварот вывучаны ў Канстытуцыйным судзе, аднак падставаў для ўзбуджэння вядзення па справе не выяўлена.
05.03.2019 #FLOWERPOWER: серыя альтэрнатыўных паштовак да 8 сакавіка
Праваабарончы цэнтр "Вясна" выпусціў серыю альтэрнатыўных паштовак да 8 сакавіка. Бо гістарычна гэты дзень – не проста "жаночы дзень", а дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за роўныя правы і магчымасці.
05.03.2019 Што нам перашкаджае ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне?
На гэтае і іншыя пытанні праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч адкажа ў жывым эфіры Еўрарадыё 5 сакавіка ў 13.05.
04.03.2019 Манстрацыя “За адмену ўсіх забаронаў і забарону ўсіх адменаў” пройдзе ў Мінску
Валанцёры і валанцёры “Вясны” выйдуць 6 сакавіка на пікет-манстрацыю “За адмену ўсіх забаронаў і забарону ўсіх адменаў” у сталічны парк Дружбы народаў.
28.02.2019 #БезПраваНаРасправу: што засталося за кадрам
Праваабаронцы "Вясны" ў гэты час сустракаліся з людзьмі па ўсёй Беларусі, якія падвергліся жорсткаму абыходжанню з боку органаў улады. У ходзе праекта сабраны 11 гісторый жорсткага абыходжання. У межах кампаніі ўдалося паказаць разнастайнасць формаў забароненага звароту, указаць на сістэмныя недахопы па расследаванні такіх выпадкаў дзяржавай.
26.02.2019 Гадавіна пратэстаў супраць будаўніцтва завода АКБ у лічбах і фактах
25 лютага споўніўся год з дня пачатку масавага пратэсту гараджан супраць будаўніцтва каля Берасця завода акумулятарных батарэй кампаніяй АйПауэр.
22.02.2019 Уладзімір Лабковіч пра інтэрнэт-відэабрыфінг Ярмошынай: Мы проста змарнавалі свой час
Каментуючы інтэрнэт-відэабрыфінг старшыні ЦВК Беларусі Лідзіі Ярмошынай, якія адбыўся 22 лютага, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч назваў яго марнатраўствам.
22.02.2019 Камітэт па выкананні Орхускай Канвенцыі праінфармаваны пра пераследы праціўнікаў завода АКБ
Грамадскае аб'яднанне «Экадом» праінфармавала Камітэт па выкананні Орхускай Канвенцыі * пра факты пераследу і аказання ціску на актывістаў і актывістак Брэста, якія змагаюцца супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.
21.02.2019 Беларусь у дакладзе Amnesty International: законы, якія перашкаджаюць дзейнасці НКА
Даклад "Законы для падаўлення: усеагульны наступ на арганізацыі грамадзянскай супольнасці" выкрывае вялікую колькасць краін, якія выкарыстоўваюць метады запалохвання і рэпрэсіўныя законы для прадухілення дзейнасці НКА.










