Навіны на тэму: грамадства
24.07.2019 IBB Мінск на адзін дзень падорыць свой будынак грамадскім актывістам
1 верасня актывісты змогуць бясплатна правесці свае мерапрыемствы - семінары, трэнінгі, інтэнсіўны, выставы, кінапаказы. Удзельнікам IBB JubiläumsFest будуць даступныя пляцоўкі умяшчальнасцю да 200 чалавек («Еўропа»), да 80 чалавек («Берлін») і да 30 чалавек (пяць аўдыторый).
24.07.2019 Арганізатары фестываля Viva Braslav-2019 адмовілі ва ўдзеле непажаданым арганізацыям
Арганізатары штогадовага музычнага фестываля Viva Braslav Open Air за тры дні да пачатку адмовілі ва ўдзеле камандзе Кансультацыйнага цэнтра па актуальным міжнародным практыкам і іх імплементацыі ў праве "Х'юман Константа".
23.07.2019 Актывістаў непакоіць сітуацыя вакол Беларускай атамнай станцыі
Актывісты грамадзянскай кампаніі “Астравецкая атамная - гэта злачынства” правялі ў Смаргоні 20 ліпеня нараду з удзелам праваабаронцаў, эколагаў і прадстаўнікоў некаторых грамадскіх рухаў і партый
22.07.2019 Ці ёсць альтэрнатывы мірным сходам у Беларусі?
Валанцёрка Праваабарончага цэнтра "Вясна" Наталля Гурко прааналізавала, якія яшчэ спосабы ўплыву на ўладу і яе рашэнні можа выкарыстоўваць грамадзянская супольнасць для адстойвання сваіх правоў.
19.07.2019 Як прайшоў Дзень Нельсана Мандэлы ў рэгіёнах: фотарэпартаж
"Вясноўцы" па ўсёй Беларусі правялі інфармацыйную акцыю з раздачай асобнікаў газет. І вось што з гэтага атрымалася.
19.07.2019 "А калі б ён забіў тваё дзіця?" Як размаўляць пра смяротнае пакаранне з тымі, хто яго падтрымлівае
Інтэрнэт-часопіс пра Мінск CityDog.by паспрабаваў разабрацца з самымі распаўсюджанымі аргументамі за смяротнае пакаранне.
16.07.2019 Блогер Павук працягвае шукаць тых, хто выкарыстоўвае яго імя для “мініравання” дзяржустаноў
Вядомы блогер з райцэнтра Акцябрскі, сябра ГА “БАЖ” Андрэй Павук 15 ліпеня звярнуўся са скаргаю да Генеральнага пракурора. Ніжэйстаячыя пракуроры не змаглі назваць тых, хто выкарыстоўваў яго імя для “мініравання” дзяржустаноў.
12.07.2019 Мінюст прапануе грамадскасці абмеркаваць змены ў законы "Аб грамадзкіх аб'яднаннях" і "Аб палітычных партыях"
Міністэрствам юстыцыі вынесены на грамадскае абмеркаваньне праект зменаў у законы "Аб грамадзкіх аб'яднаннях" і "Аб палітычных партыях", паведамляе на сваёй старонцы ў фэйсбуку Асамблея НДА.
10.07.2019 У Лондане абмеркавалі беларускую праблему смяротнага пакарання
Шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных праблематыке смяротнага пакарання ў Беларусі, на гэтым тыдні прайшоў у Лондане. Арганізатарамі сустрэчы выступіла міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International, якая праводзіць глабальную кампанію супраць смяротнага пакарання больш за 40 гадоў.
10.07.2019 Праваабаронцы прэзентавалі ўнікальную фотавыставу пра Курапаты. Вялікі фотарэпартаж
На мінскай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” 9 ліпеня была прэзентаваная ўнікальная фотавыстава “Курапаты, Дзяды-1989. 30-ыя ўгодкі шэсця і ўсталявання Крыжа Пакуты”. У аснову выставы былі пакладзеныя працы вядомага беларускага фатографа Уладзіміра Сапагова.
08.07.2019 Ужо заўтра! Фотавыстава “Курапаты, Дзяды-1989. 30-ыя ўгодкі шэсця і ўсталявання Крыжа Пакуты”.
У аснову выставы “Курапаты, Дзяды-1989. 30-ыя ўгодкі шэсця і ўсталявання Крыжа Пакуты”. пакладзеныя працы вядомага беларускага фатографа Уладзіміра Сапагова (1952 - 2012).
01.07.2019 Міхаіл Гладкі: чалавек, які не дачакаўся ад дзяржавы аднаўлення справядлівасці
Праваабаронцам “Вясны” днямі стала вядома, што ў красавіку 2018 года памёр незаконна асуджаны Міхаіл Гладкі. Гэта той чалавек, якога асудзілі да 8 гадоў калоніі строгага рэжыму за злачынства, якое ён не здзяйсняў. Праз дзевяць гадоў прысуд у адносінах да Міхаіла быў адменены, а крымінальная справа спыненая ў сувязі з адсутнасцю ў яго дзеяннях складу злачынства. Але Міхаіл Гладкі так і не дачакаўся аднаўлення справядлівасці ў адносінах да сябе з боку дзяржавы і выплаты кампенсацыі за незаконнае асуджэнне.
01.07.2019 Маладэчна: Прэм’ерны паказ фільма “Мы супраць смяротнага пакарання”
У Маладзечна 30 чэрвеня прайшоў прэм’ерны паказ дакументальнага фільма “Мы супраць смяротнага пакарання”, пасля якога адбылася адмысловая дыскусія.
26.06.2019 Адабранне дзяцей у Беларусі ці Чаму Дэкрэт №18 павінен быць зменены
У Маладэчне 25 чэрвеня адбыўся круглы стол на тэму “Праблемы прымянення Дэкрэта № 18”, які накіраваны на “дадатковую абарону дзяцей у небяспечных сем’ях”.
25.06.2019 Чаму салідарнасць выратуе свет? Адказваюць праваабаронцы
“Вясна” пагутарыла з эксперткамі Анісіяй Казлюк і Янай Ганчаровай і высветліла, для чаго і каго ладзяцца вечары Салідарнасці, навошта выказваць салідарнасць і чаму трэба выходзіць за межы адной краіны.










