Навіны на тэму: грамадства
10.10.2019 Праваабарончая кааліцыя накіравала альтэрнатыўны даклад у межах UPR
Трэці цыкл Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) пройдзе ў рамках 36-ы сесіі Савета па правах чалавека ААН з 4 па 15 траўня 2020 года ў Жэневе (Швейцарыя). Кааліцыя праваабарончых арганізацый падрыхтавала альтэрнатыўны даклад пра выкананне Рэспублікай Беларусь абавязацельстваў у галіне правоў чалавека і ўжо накіравала яго ў ААН.
09.10.2019 Магілёўцы і магіляўчанкі пра смяротнае пакаранне: 8 меркаванняў
Перад фестывалем «Рок за жыццё» ў Магілёве мы распыталі яго наведвальнікаў і наведвальніц пра іх стаўленне да смяротнага пакарання. Вось што з гэтага атрымалася.
08.10.2019 "Правасуддзе без забойства". Афіша мерапрыемстваў Тыдня супраць смяротнага пакарання
Традыцыйна, з 5 па 10 кастрычніка, у Беларусі праходзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Лозунг сёмага Тыдня — "Правасуддзе без забойства".
08.10.2019 У Мінску не дазволілі Дэманстрацыю супраць хатняга гвалту
Мінгарвыканкам адмовіў актывістак "Маршыруй, дзетка!" у правядзенні дэманстрацыі ў падтрымку прыняцця закона па супрацьдзеянні хатняму гвалту.
07.10.2019 У Магілёве музыкі выступілі супраць смяротнага пакарання. Фотарэпартаж з фэста "Рок за жыццё"
На сцэне мясцовага клуба "Cuba" 6 кастрычніка ў падтрымку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі выступілі знакамітыя беларускія гурты "Разбітае Сэрца Пацана", Re1ikt, Luty Sakavik і “Петля Пристрастия”.
07.10.2019 Фіктыўная палітыка: як працуюць праўладныя партыі-прывіды
Як выглядаюць беларускія партыі-прывіды і навошта яны існуюць – у матэрыяле belsat.eu.
07.10.2019 “Я забіў сваю жонку і яе палюбоўніка”. Невядомыя тэрарызуюць сям’ю блогера Андрэя Павука
Позна ўвечары 4 кастрычніка блогер Андрэй Павук выклаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведамленне пра званок з міліцыі, падчас якога дзяжурны міліцыянт сказаў што на пульт міліцыі 102 патэлефанаваў мужчына, які прадставіўся Андрэем Павуком і заявіў што ён забіў сваю жонку і я яе палюбоўніка.
06.10.2019 Тыдзень супраць смяротнага пакарання стартаваў фэстам "Рок за жыццё". Вялікі фотарэпартаж
У мінскім клубе RE:PUBLIC ў падтрымку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі выступілі знакамітыя беларускія гурты Nizkiz, Крама, Разбітае Сэрца Пацана, Re1ikt і Luty Sakavik.
01.10.2019 Алесь Бяляцкі распавёў у Савеце Еўропы пра бягучую парламенцкую кампанію
У Страсбургу завяршылася адкрытае слуханне па пытанні правядзення ў Беларусі парламенцкіх выбараў. Мерапрыемства праходзіла ў межах пасяджэння Камісіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па палітычных пытаннях і дэмакратыі.
30.09.2019 Як цікава распавядаць пра правы чалавека? Запрашаем на практычны трэнінг!
Хочаш распавесці пра правы чалавека сябрам, калегам або роднай бабулі, але не ведаеш якім чынам гэта зрабіць? Не хвалюйся! Табе ўсё раскажуць і пакажуць!
25.09.2019 Алесь Бяляцкі: «Хочаш мець правы — бяры іх»
Пасля прэзентацыі сваёй кнігі «Халоднае крыло Радзімы» у Слоніме старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі даў інтэрв`ю «Газеце Слонімскай».
23.09.2019 У Беларусі змянілася наркапалітыка
Савет міністраў у верасні ўстанавіў новы буйны памер наркатычных сродкаў.
20.09.2019 Андрэй Палуда: “Важна паказаць, што праблема смяротнага пакарання неабыякавая грамадству”
З 5 па 10 кастрычніка ў Беларусі пройдзе Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Яго арганізатар Андрэй Палуда распавядае, якія мерапрыемствы плануецца правесці ў гэтым годзе, і заклікае ўсіх жадаючых далучацца да актыўнасцяў у межах Тыдня.
20.09.2019 Конкурс “ВЕДАЙ. КАЖЫ. ВУЧЫ” да Міжнароднага дня ўсеагульнага доступу да інфармацыі
Кампанія ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" “За права на інфармацыю” сумесна з Symbal.by і Hrodna.life праводзіць конкурс, прымеркаваны да Міжнароднага дня ўсеагульнага доступу да інфармацыі, які адзначаецца 28 верасня.
18.09.2019 Магілёўскія Watch dogs: за што ім можа сказаць “дзякуй” Лукашэнка
"Вясна" адправілася ў госці да магілёўскіх праваабаронцаў, каб пазадаваць цікавых пытанняў для рэпартажу: як працуе метад “люстэрка” ў камунікацыі з уладамі ў працы Барыса Бухеля, чым часопіс пра правы чалавека круцей за праваабарончы сайт, як атрымліваецца сумяшчаць праваабарончую дзейнасць і ўдзел у роварнай гонцы на 1200 кіламетраў?










