Навіны на тэму: грамадства
13.02.2020 Уводны курс па правах чалавека бярэ накірунак на Магілёў
Беларуская Праваабарончая школа вязе 15 лютага ў Магілёў цэлы курс па правах чалавека, пасля азнаямлення з якім нават вельмі далёкі ад гэтай тэмы чалавек зможа зразумець, што гэта такое і як правы чалавека дапамагаюць у жыцці.
12.02.2020 У Мінску ўпершыню публічна станцуюць супраць гвалту
14 лютага ў 19.00 на першым узроўні Гандлёвага цэнтра "Сталіца" адбудзецца танцавальны флэшмоб супраць гвалту над жанчынамі One Billion Rising.
11.02.2020 11 лютага – Міжнародны дзень жанчын і дзяўчынак у навуцы
За апошнія 15 гадоў сусветная супольнасць дасягнула значных поспехаў у справе ўключэння жанчын і дзяўчынак у навуку. Нягледзячы на гэта, жанчыны і дзяўчынкі да гэтага часу сутыкаюцца з абмежаваннямі ў гэтай сферы.
05.02.2020 "Выжыць у Беларусі". Валанцёры "Вясны" запрашаюць на незвычайную гульню
Валанцёрская служба "Вясны" разам з камандай валанцёраў MAYDAY з Магілёва запрашае паўдзельнічаць у сацыяльна-праваабарончай гульне з поўным уцягваннем “Выжыць у Беларусі”. Гульня распрацавана камандай MAYDAY і ўжо паспяхова прайшла ў Магілёве.
01.02.2020 Дзяржсакратар ЗША сустрэўся з беларускімі праваабаронцамі
Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампеа сустрэўся з беларускімі праваабаронцамі падчас свайго візіту ў Мінск.
31.01.2020 Перформанс Пушкіна, роздумы Скрабца і Кафка ад Баршчэўскага. Фотарэпартаж
Праваабарончы цэнтр "Вясна" прэзентаваў 30 студзеня новую кнігу серыі “Беларуская турэмная літаратура” — успаміны палітвязня Сяргея Скрабца “Кошт свабоды, ці Спавядальнасць апазіцыйнага палітыка”.
30.01.2020 "Хадзіць на працу, каб выгульваць сукенку", або Як выглядае дыскрымінацыя на рынку працы ў Беларусі
Дыскусія "Дыскрымінацыя на рынку працы. Што рабіць" прайшла 29 студзеня ў мінскім Прэс-клубе.
27.01.2020 Сустрэча і кінапаказ аб правах жанчынаў у родах пройдуць у Мінску
Праект "Радзіны" запрашае на сустрэчу-абмеркаванне і прагляд фільма брытанскай рэжысёркі Тоні Харман "Freedom for birth" 31 студзеня.
25.01.2020 “Смяротнае пакаранне можа быць выкарыстана і па палітычных матывах”. Як прайшла лекцыя пра Курапаты
Публічная лекцыя кандыдата гістарычных навук Міколы Крывальцэвіча "Курапаты: гістарычны кантэкст" прайшла на мінскай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў”.
24.01.2020 Ужо сёння! Публічная лекцыя "Курапаты: гістарычны кантэкст"
Публічная лекцыя Міколы Крывальцэвіча "Курапаты: гістарычны кантэкст" у межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" адбудзецца 24 студзеня ў Мінску.
17.01.2020 "Наша дзяржава не дае шанцу выправіцца": сястра асуджаных да смяротнага пакарання з Чэрыкава
"Вясноўцы" з'ездзілі ў Чэрыкаў і пагаварылі з сястрой асуджаных да смяротнага пакарання Ганнай. Як смяротны прысуд стаў прысудам для ўсёй сям'і — чытайце ў нашым рэпартажы.
16.01.2020 Клуб ангельскай мовы пра правы чалавека запрашае на заняткі
20 студзеня Клуб ангельскай мовы пра правы чалавека запрашае на занятак. Разам з праваабаронцам ПЦ "Вясна" Валянцінам Стэфановічам вы зможаце ацаніць сітуацыю з правамі чалавека у Беларусі за 2019 год.
15.01.2020 Амаль на 100 тысяч рублёў аштрафаваны ўдзельнікі акцый за незалежнасць. Заклікаем ім дапамагчы!
Праз пяць дзён пасля старту кампаніі BY_Help для дапамогі рэпрэсаваным за акцыі ў падтрымку незалежнасці ўжо сабрана больш за 18000 долараў. Гэтыя грошы пойдуць на аплату штрафаў і ўтрымання на сутках асуджаных актывістаў.
14.01.2020 Эксперты ААН асудзілі масавыя затрыманні ромаў у Беларусі ў траўні 2019
Камітэт ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі і Працоўная група ААН па адвольных затрыманнях звярнуліся да ўрада Беларусі з пытаннем пра масавыя затрыманні ромаў і негуманным абыходжанні з імі ў траўні 2019 у Магілёве і іншых населеных пунктах.
10.01.2020 "Вясноўцы" сталі лаўрэатамі прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці-2019”. Фотарэпартаж
Ужо адзінаццаты раз Асамблея НДА адзначае тых, хто ўнёс уклад у развіццё грамадзянскай супольнасці Беларусі. Сярод іх — “вясноўцы” і ініцыятыва Праваабарончага цэнтра “Вясна”.










