Навіны на тэму: грамадства
09.03.2020 Блог Паўла Сапелкі: Бойся адзінарогаў і фламінга
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў новым выпуску блога "Слова аб праве" ў "БелГазеце" разважае пра наступствы ўвядзення забароны ЛГБТ-прапаганды і парушэнні правоў чалавека ў сувязі з такой забаронай.
09.03.2020 Як чалавеку з інваліднасцю абараніць свае правы?
Naviny.by прадстаўляюць трэці ролік з серыі «Disright кажа», у якім Сяргей Драздоўскі, дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю, распавядае аб асноўных інструментах абароны сваіх правоў.
06.03.2020 Збітая АМАПаўцам дзяўчына: Акрамя вас я амаль нікому не патрэбна
Тры гады таму жыццё 19-гадовай Яны Чуліцкай рэзка змянілася. Падчас затрымання на акцыі пратэсту на Дзень Волі яе моцна ўдарыў па галаве міліцыянт, і ўжо праз тыдзень у дзяўчыны пачаліся першыя прыступы эпілепсіі. Міліцыянт да гэтага часу застаецца беспакараным, а здароўе Яны на працягу гэтых трох гадоў пастаянна пагаршаецца.
03.03.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Падзея: Паглядзім, якія мерапрыемствы прайшлі ў межах Zero Discrimination Day (Дня нулявой дыскрымінацыі).
25.02.2020 У Беларусі ўпершыню затрымалі сведку Яговы з Расіі
Кіраўніца праваабарончага цэнтру Human Constanta Эніра Браніцкая паведаміла "Радыё Свабода", што 21 лютага ў Беларусі быў затрыманы сведка Яговы з Расіі. Ён знаходзіцца ў СІЗА ў Віцебску. Гэта Мікалай М.
25.02.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Каментар: “Мы бачым яўную дыскрымінацыю носьбітаў беларускай мовы”, — адзначае намесніца старшыні ТБШ Тамара Мацкевіч. Гутарка прымеркавана да Міжнарднага дня роднай мовы.
21.02.2020 Што такое злачынствы на глебе нянавісці? Прыходзь на сустрэчу-прэзентацыю, каб даведацца
Human Constanta запрашае прадстаўнікоў і прадстаўніц СМІ і НКО для абмеркавання тэмы злачынстваў на глебе нянавісці. Мерапрыемства праводзіцца ў межах кампаніі #ZeroDiscriminationDay.
20.02.2020 Дыскусія, лекцыя гісторыка і выставы пра смяротнае пакаранне. Вялікая імпрэза ў Гомелі
Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" сумесна з кампаніяй "Забітыя і забытыя" запрашаюць 22 лютага на вялікую імпрэзу ў Гомелі, прысвечаную тэме смяротнага пакарання.
20.02.2020 “Ён піша сэрцам”. Фотарэпартаж з выставы Алеся Марачкіна
Урачыстае адкрыццё мастацкай выставы Алеся Марачкіна "Зацьменне" прайшло ў Мінску на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” у сераду, 19 лютага.
19.02.2020 Пяць важных рэкамендацый дзяржаве па Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю
У сераду, 19 лютага, Офіс па правах людзей з інваліднасцю прэзентаваў Альтэрнатыўную справаздачу аб імплементацыі Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю. Грамадскія арганізацыі распрацавалі агульныя рэкамендацыі грамадскай дакладу. Вось самыя галоўныя з іх.
19.02.2020 Ужо сёння! Запрашаем на “Зацьменне”, выставу мастака Алеся Мары
Мастацкая выстава арганізаваная пры дапамозе Праваабарончага цэнтру “Вясна” і экспануецца ўпершыню на асветніцкай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў”.
18.02.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Падзея: актывістаў анархічнага руху Мікіту Емельянава і Івана Комара асудзілі да 7 гадоў зняволення. Што кажуць іншыя актывісты? 14 лютага Дзмітры Паліенка не змог патрапіць у Вярхоўны суд на сваё пасяджэнне, бо не прайшоў “дрэс код”.
18.02.2020 У Магілёве прайшоў першы ўводны курс па правах чалавека ад БПШ. Як гэта было?
У суботу, 15 лютага, грамадскі цэнтр «Кола» ў Магілёве прыняў уводны курс па правах чалавека “Тэрыторыя правоў" ад Беларускай праваабарончай школы (БПШ).
18.02.2020 Экстрэмізму ў “Малако плюс” не знайшлі, хаця шукалі амаль год
Альманах Moloko plus, а таксама стыкер і значок паступілі ў Рэспубліканскую экспертную камісію па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) ў ёй прыкмет праявы экстрэмізму.
14.02.2020 Анархізм, бодзіпазітыў і фільм пра шакалад. Клуб ангельскай мовы запрашае на новыя заняткі
Клуб ангельскай мовы пра правы чалавека запрашае далучацца, качаць веды і паляпшаць ангельскую! Пачынаем з фільма пра правы чалавека і шакалад. Афіша тут.










