Навіны на тэму: грамадства
28.03.2020 Правы чалавека ў мастацкіх вобразах. Валанцёры "Вясны" аб'яўляюць конкурс "Арт Ізаляцыя"
Падчас масавай самаізаляцыі грамадзян Валанцёрская служба “Вясны” аб’яўляе конкурс творчых работ “Арт Ізаляцыя”.
26.03.2020 Сяржук Сыс: Лічу, трэба памілаваць братоў Косцевых
Чатыры дні засталося да заканчэння збору подпісаў пад петыцыяй аб памілаванні братоў Іллі і Станіслава Косцевых. Яны былі асуджаны да смяротнага пакарання за забойства настаўніцы.
25.03.2020 Грамадзянскі кантроль у Беларусі: гісторыя, лічбы, факты
На працягу васьмі гадоў запар у Беларусі дзейнічае грамадзянскі кантроль за мірнымі сходамі. Пра тое, як і чаму ўзнік грамадзянскі кантроль, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца назіральнікі і што трэба, каб далучыцца да каманды #ContolBY, у матэрыяле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
24.03.2020 Amnesty International пра праваабарончыя абавязацельствы уладаў ва ўмовах пандэміі COVID-19
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International распаўсюдзіла адмысловы дакумент “Меры па стрымліванню COVID-19 і праваабарончыя абавязацельствы уладаў: папярэднія заключэнні”.
23.03.2020 ААН у Беларусі падрыхтавала Кіраўніцтва "Правы чалавека ў перыяд пандэміі COVID-19"
Як і многія сёння ў свеце, Прадстаўніцтва ААН у Беларусі надзвычай заклапочанае пагрозлівым і хуткім распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі COVID-19.
23.03.2020 Праваабаронца патрабуе ад МУС узмацніць меры бяспекі ў месцах несвабоды з-за каранавірусу
Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў патрабуе ад Міністэрства ўнутраных спраў (МУС) узмацніць меры бяспекі ў месцах пазбаўлення волі ў сувязі з рапаўсюдам каранавірусу.
19.03.2020 Віцебск: Алена Янушкоўская не дамаглася адтэміноўкі па выплаце штрафаў
Віцебскую актывістку і блогерку Алену Янушкоўскую шэсць разоў судзілі за ўдзел і заклікі да ўдзелу ў акцыях за незалежнасць Беларусі. Агульная сума штрафаў, прысуджаных Янушкоўскай, складае 4725 рублёў.
17.03.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Пераслед актывістаў, прэмія АБСЕ “Абаронцы дэмакратыі”, Канстытуцыя РБ і што з ёй не так, існаванне "чорных спісаў" і цэнзуры для мастакоў — у чарговым выпуску праграмы.
17.03.2020 “Вясна” ва ўмовах пандэміі каранавірусу: як гэта будзе выглядаць?
Усведамляючы сваю адказнасць пра здароўе грамадзян і сваіх супрацоўнікаў, “Вясна” часова мяняе фармат сваёй працы на ДЫСТАНЦЫЙНЫ.
15.03.2020 "Дайце ім апошні шанец усвядоміць здзейсненае". Ганна Косцева просіць захаваць жыццё братам
Сястра асуджаных да смяротнага пакарання Іллі і Станіслава Косцевых просіць падпісаць петыцыю да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб памілаванні асуджаных і замене ім прысуду на пазбаўленне волі або пажыццёвае зняволенне.
12.03.2020 Праваабарончы цэнтр “Вясна” узнагароджаны прэміяй АБСЕ
12 сакавіка Праваабарончы цэнтр "Вясна" узнагароджаны штогадовай прэміяй АБСЕ "Абаронца дэмакратыі".
12.03.2020 Музыка паскардзіўся на беларускія ўлады ў ААН
Вакаліст мінскай музычнай групы з дапамогай юрыста "Вясны" Аляксея Лойкі звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН з індывідуальным паведамленнем аб умяшальніцтве дзяржавы ў свабоду творчага выказвання меркавання.
10.03.2020 За пратэрмінаваны адказ на зварот юрысконсульту Мінрайвыканкама вынеслі спагнанне
Музыкант Вячаслаў, у якога падчас нефармальнага канцэрту ў 2015 годзе міліцыя забрала бас-гітару, падаў скаргу на парушэнне службовымі асобамі Мінрайвыканкама тэрмінаў прадастаўлення адказу на зварот грамадзян.
10.03.2020 Актывіст просіць суд прыцягнуць юрыста «Вячэрняга Магілёва» да крымінальнай адказнасці
Маладзечанскі ЛГБТ-актывіст Валянцін Цішко падаў у суд заяву аб узбуджэнні крымінальнай справы за публічную абразу на былога суддзю, а цяпер юрысконсульта газеты «Вячэрні Магілёў» Станіслава Леўчанку.
10.03.2020 “Светлагорскі завод — гэта фіяска Прэзідэнта, фіяска ўрада і канцэрна”
Праваабаронца Алёна Маслюкова распавяла, чаму прамяняла зручную працу настаўніцы на праваабарончую дзейнасць, як яна ставіцца да Міжнароднага жаночага дня і чаму светлагорскія эка-пратэсты не такія шматлюдныя ў параўнанні з берасцейскімі. Пра гэта і не толькі — у нашым матэрыяле.










