Навіны на тэму: грамадства
07.04.2020 Блог Валянціна Стэфановіча: КАРОНА-вірус
Эпідэмія каранавірусу, якая разбушавалася ў свеце і адцягнула ўсю ўвагу міжнароднай супольнасці і СМІ, засланіла сабой не менш драматычныя падзеі, якія разгарнуліся ў суседняй з намі Расіі. Палітычны КАРОНА-вірус аўтарытарызму падобна ўсур’ёз і надоўга ахапіў нашых суседзяў і прыняў скрайнія формы гэтага захворвання – пажыццёвае знаходжанне ва ўладзе дзеючага прэзідэнта.
07.04.2020 Да завяршэння збору подпісаў пад петыцыяй за ўвядзенне карантыну ў школах застаецца тры дні
Аўтары калектыўнага звароту - праваабаронцы "Вясны" - перакананыя, што ўвядзенне дыстанцыйнага навучання скароціць нагрузку на настаўнікаў і дазволіць значна палепшыць якасць навучальнага працэсу
06.04.2020 Дар’я Рублеўская пра каранавірус, людзей Йеці і свае трывогі. Частка 1
Дар’я Рублеўская, асістэнтка каардынатара адукацыйна-асветніцкіх праграм Беларускай праваабарончай, школы адчула сябе прыхварэлай і звярнулася ў “хуткую”. Нечакана для сябе яна стала кантактам другога ўзроўню, а затым і першага.
06.04.2020 Магілёў: КДБ цікавіцца дзейнасцю "Новых рэгіёнаў"
У апошнія месяцы спецслужба актыўна прапрацоўвае магілёўскія ініцыятывы.
03.04.2020 Андрэй Стрыжак: грамадзянская супольнасць узяла на сябе абавязальніцтвы дзяржавы
Ініцыятыва #BY_help, якая займалася зборам сродкаў на аплату штрафаў удзельнікам акцый за незалежнасць, працягвае сваю працу ў выглядзе #BY_help_med. Збор сродкаў на рэспіратары для абароны медыкаў на пляцоўцы molamola.by адкрылі актывісты Юлія Дарашкевіч і Андрэй Стрыжак.
01.04.2020 Блог Паўла Сапелкі: каранцін для свабоды
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў чарговым выпуску блога "Слова аб праве" у "Белгазеце" разважае пра сітуацыю з правамі чалавека падчас пандэміі COVID-19.
01.04.2020 Першы падкаст “Вясна прыйдзе”: людзі з інваліднасцю
Сёння прапаноўваем паслухаць першы выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе”. Як выпадкова можна атрымаць дыягназ альбо пазбавіцца дзеяздольнасці? Як ідэя дапамогі ад сацыяльнай дзяржавы можа выглядаць на практыцы?
01.04.2020 COVID-19 у Беларусі: прафсаюз РЭП заклікаў увесці мараторый на разгляд справаў у судах
Незалежны прафсаюз прапанаваў старшыні Вярхоўнага суда ўвесці мараторый на разгляд справаў у судах. У Віцебску, як сцвярджаецца, меры ўжо прынятыя.
01.04.2020 Запрашаем у нядзелю на вэбінар па назіранні за выбарамі
Валанцёрская служба “Вясны” запрашае на вэбінар па назіранні за выбарамі. 5 красавіка ў 12:00 далучайцеся да ютуб-трансляцыі, спасылку на якую можна будзе атрымаць пасля рэгістрацыі.
31.03.2020 Уладзімір Лабковіч: Улады прапануюць усяму грамадству рызыкнуць
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталляй Качанавай. У цэнтры ўвагі былі тэмы падрыхтоўкі да маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў
31.03.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Пра правы чалавека ў сувязі з сітуацыіяй пандэміі падчас COVID-19 — у новым выпуску.
31.03.2020 Праваабарончы падкаст “Вясна прыйдзе”. Прэм’ера – заўтра!
Што можна рабіць у час пандэміі каранавірусу, калі вы абралі варыянт сацыяльнай ізаляцыі? Чытаць добрыя кнігі, паглядзець нарэшце даўно адкладзены фільм, а яшчэ слухаць цікавыя падкасты….
30.03.2020 Праваабаронцы: Найлепшая абарона ад фэйкаў і панікі — праўдзівая своечасовая інфармацыя
Грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя журналістаў" звярнулася да Міністэрства аховы здароўя з заявай аб неабходнасці прадастаўлення аператыўнай і дакладнай інфармацыі аб распаўсюдзе COVID-19, піша baj.by.
29.03.2020 Грамадзянскі кодэкс пераклалі на беларускую мову. У чарзе — яшчэ тры кодэкса
Падрыхтаваны пераклад Грамадзянскага кодэкса на беларускую мову. Гэты дакумент з'яўляецца адным з найбольш аб'ёмных заканадаўчых актаў Беларусі і ўтрымлівае 1153 артыкулы, аб'яднаныя ў 8 частак.
28.03.2020 #БезПраваНаРасправу: Рамонкавая гарбата, анальгін і прымусовая праца
Праваабаронцы сабралі сведчанні пацыентаў лячэбна-працоўных прафілакторыяў і пастараліся адказаць на некалькі пытанняў: чаму ЛПП па сутнасці з'яўляецца месцам пазбаўлення волі, што такое прымусовая праца і чаму ў абрэвіятуры ЛПП лішнім можна лічыць слова "лячэбны".










