Навіны на тэму: грамадства
28.06.2007 Улады ігнаруюць страйк донараў
Пачалася падрыхтоўка да бестэрміновага страйку, які можа распачацца ў канцы ліпеня.
27.06.2007 Капліца на месцы сабору
Ва ўнітарным прадпрыемстве «Менскпраект», якое ёсьць фактычна манапалістам на правядзеньне праектных работаў на Верхнім горадзе, гэтымі днямі даводзяць да прэзэнтацыі чарговы праект.
27.06.2007 Грамадзкага актывіста з Берасьця запрашаюць ў летнік для непаўнагадовых, якія знаходзяцца на ўліку ў міліцыі
27-га чэрвеня з вучнямі, якія знаходзяцца на ўліку, будзе праводзіцца размова наконт правядзеньня летняга адпачынку, ім будзе прапанавана прыняць удзел у летніку для непаўнагадовых, знаходзячыхся на ўліку ў камісіі, каб яны не бадзяліся без нагляду і ня здзейсьнілі злачынстваў.
27.06.2007 А.Пашкевіч: “Пісьменьнік павінен адстойваць права “людзьмі звацца”
У розных краінах стаўленьне літаратараў да палітыкі рознае. Найлепш калі пісьменьнік не цікавіцца палітыкай, калі палітыка ідзе паралельна ягонай творчасьці. Аднак на Беларусі традыцыйна склалася так, што творца – ня толькі пісьменьнік, але і мастак, і музыка – адарваным ад сучаснасьці, ад грамадзка-палітычнага жыцьця быць ня можа.
27.06.2007 Круглы стол пад назвай "Каму выгадна руйнаваць Горадню?" прайшоў у Горадні
Паводле сустрэчы была прынята рэзалюцыя, у якой, звяртаючы ўвагу на крытычную сытуацыю з захаваньнем гісторыка-культурнай унікальнасьці Старога гораду, удзельнікі круглага стала запатрабавалі ад абласных і гарадзкіх уладаў дакладнага выкананьня Генеральнага пляну разьвіцьця Горадні, стварэньня рэстаўрацыйных структураў, шырокага абмеркаваньня праблемы “рэканструкцыі” у СМІ.
26.06.2007 Суд па справе Юрася Алейніка адбудзецца 4 ліпеня
У часе ўчарашняй сустрэчы бакоў суддзя выдаліла з памяшканьня грамадзкага абаронцу адлічанага з-за сваёй грамадскай дзейнасьці студэнта Алега Гулака.
25.06.2007 У Пружанах пройдуць пікеты супраць скарачэньня працоўных месцаў
З ініцыятывай правядзення такіх пікетаў выступаюць актывісты руху “За Свабоду”. Паводле аднаго з ініцыятараў акцыі Аляксея Богуша, у сувязі з пераходам газавых кацельняў на дровы каля 50 працаўнікоў жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёну скарочаныя - і іхныя сем'і застануцца без сродкаў да існавання.
22.06.2007 Акадэмія кіравання катэгарычна адмовілася аднаўляць Юрася Алейніка
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска ўчора адбылася гутарака бакоў, якая папярэднічае суду па пазову Юрася Алейніка супраць адміністрацыі Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі.
21.06.2007 Аляксандар Ярашук: “Галоўныя эканамічныя праблемы яшчэ наперадзе”
У сераду 20 чэрвеня на сайце Радыё Свабода адбылася онлайн-канфэрэнцыя са старшынём Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандрам Ярашуком. "Спалідарнасць" прапануе найбольш цікавыя вытрымкі з гэтай размовы.
21.06.2007 Працягваецца барацьба супраць кантрактнай сістэмы
На наступным тыдні Цэнтрвыбаркам павінен даць адказ на пытанне, ці зможа ініцыятыўная група грамадзян пачаць збор подпісаў за ўнясенне ў парламент законапраекта супраць адмены прымусовых кантрактаў.
21.06.2007 Сьцяпана Сьвідзерскага выклікалі ў КДБ
Учора зраніцы на гарадзенскі хатні тэлефон сябра Партыі БНФ, актывіста кампаніі "Выратуем Горадню разам!" Сьцяпана Сьвідзерскага патэлефанавалі зь міліцыі. Сьледчы Архіпаў паведаміў хлопцу, што справаю, зьвязанаю з распаўсюдам агітацыйных матэрыялаў супраць разбурэньня Горадні, займаецца Камітэт дзяржаўнай бясьпекі.
21.06.2007 Студэнт судзіцца з адміністрацыяй Акадэміі кіраваньня
Сёння, 21 чэрвеня, у 16.00 у судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска (вул. Сямашкі, 33) адбудзецца першая сустрэча бакоў судовага працэсу, які быў распачаты па зыску сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (БАЖ) Юрася Алейніка да адміністрацыі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
18.06.2007 Валанцёры запрашаюцца на аднаўленьне маёнтка Міхала Агiнскага
Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА (БелАЮ) працягвае ажыццяўленне праектаў, накiраваных на захаванне гiстарычнай спадчыны. Грамадскае аб'яднанне абвясцiла пра набор валанцёраў у маладзёжны летнiк “Замкi Беларусi”. Удзельнiкi летнiка будуць аднаўляць маёнтак Мiхала Агiнскага ў вёсцы Залессе. Вёска Залессе знаходзiцца ў цяперашнiм Смаргонскiм раёне. Тут у сваiм маёнтку ў ХIХ ст. на працягу 20 гадоў жыў кампазiтар i грамадскi дзеяч Мiхал Агiнскi.
18.06.2007 16 чэрвеня лепшыя беларускамоўныя выкладчыкі ВНУ ўганараваныя прэміяй імя акадэміка Вацлава Ластаўскага
Заснавалі прэмію напачатку году Таварыства беларускай школы, Саюз беларускіх пісьменьнікаў, ПЭН-цэнтар, Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», іншыя грамадзкія структуры. У складзе журы былі такія вядомыя асобы, як дырэктар Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўт Кіпель; доктар Янка Запруднік; Ала Орса-Рамана; прафэсар Гарвардзкага ўнівэрсытэту Курт Вулгайзэр ды іншыя.
15.06.2007 Завяршылі раскопкі масавых пахаваньняў пад Гомелем
Раскопкі вялі ў лясных ўрочышчах Тры Слупы й Боркі салдаты 52-га спэцыялізаванага пошукавага батальёну Міністэрства абароны.










