Навіны на тэму: грамадства
11.09.2007 У Мінску ўручылі прэміі імя Дзмітрыя Завадскага і дыплом імя Ігара Герменчука
10 верасьня ў Мінску тры беларускія журналісты – Генадзь Барбарыч, Анатоль Гатоўчыц і Наталля Макушына – атрымалі прэміі Дзмітрыя Завадскага “За мужнасць і прафесіяналізм”, якую штогод уручаюць расійскі “Первый канал” і ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. Цырымонія ўручэння была прымеркаваная да Міжнароднага дня салідарнасці журналістаў, які адзначаўся 8 верасня.
10.09.2007 Прадпрымальнікі мітынгуюць на Бангалоры
Людзі сабраліся - некалькі соцень - а 12-й гадзіне на сталічнай плошчы Бангалор у парку Дружбы народаў. Заяўку на правядзенне мітынгу падалі 12 актывістаў аб'яднання "Перспектыва", у тым ліку старшыні некалькіх радаў прадпрымальнікаў рынкаў з Мінска, Гомеля, Віцебска і іншых гарадоў.
05.09.2007 Сацыяльны марш пройдзе 4 лістапада
Арганізатары Сацыяльнага маршу маюць намер правесці акцыю 4 лістапада [ня блытаць з Эўрапейскім, які мае прайсьці 14 кастрычніка]. Пра гэта 4 верасня на прэс?канферэнцыі заявіў старшыня аргкамітэта па падрыхтоўцы маршу Валерый Ухналёў.
05.09.2007 Кіраўніцтва Акадэміі кіраваньня пры Прэзідэнце выклікалі ў суд
Сёння ў Кастрычніцкім раённым судзе Мінску працягнецца разгляд справы студэнта Юрыя Алейніка, якога напярэдадні летняй сесіі выключылі з Акадэміі кіравання пры прэзідэнце па палітычных матывах. Цяпер Юрась дамагаецца аднаўлення ў гэтай вну.
04.09.2007 Рагачоўскім прадпрымальнікам не даюць зарэгістраваць адукацыйны цэнтр.
Мясцовыя чыноўнікі не жадаюць садзейнічаць дробным бізнесоўцам і перакідваюць існыя пытанні адзін да аднаго.
03.09.2007 У Гародні павіншавалі адзінага першакласніка, які выказаў жаданне вучыцца па-беларуску.
1 верасня дэмакратычная грамадскасць Гародні адзначыла каштоўным падарункам першакласніка СШ №32 Кірыла Ерашкевіча
03.09.2007 Дзень беларускага пісьменства без Гілевіча і Бураўкіна
Штогод у першую нядзелю верасьня адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Звычайна сьвята праходзіць у гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, цэнтрах асьветы, культуры і кнігадрукаваньня. На сьвята, якое сёлета пройдзе ў Шклове, не запрасілі сябраў незалежнага Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
30.08.2007 Гвалтоўныя зьнікненьні ня маюць тэрміну даўнасьці
30 жніўня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень ахвяр гвалтоўных зьнікненьняў. Яго стварэньне было ініцыявана працоўнай групай па гвалтоўных і нявольных зьнікненьнях, якая створана пры Камісіі ААН па правах чалавека. У цяперашні час у склад групы ўваходзяць 5 экспертаў. Яны разглядаюць паведамленьні пра зьніклых людзях, дасланыя іх сваякамі або праваабарончымі арганізацыямі і пасьля разгляду ўсіх акалічнасьцяў рэагуюць адпаведным чынам. Дадаткова ў сьнежні 2006 года была прынятая “Міжнародная Канвенцыя абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўнага зьнікненьня”, якую Рэспубліка Беларусь, на жаль, дагэтуль не падпісала. Хаця для Беларусі, дзе зьнікаюць кожны год сотні грамадзян, гэтая праблема надзвычай актуальная. Увагу міжнароднай супольнасьці ў першую чаргу прыцягваюць зьнікненьні ў Беларусі палітычных апанэнтаў рэжыму. Нагадаем, у 1999 годзе ў Беларусі зьніклі палітыкі Юры Захаранка, Віктар Ганчар і бізнэсовец Анатоль Красоўскі. У 2000 годзе – тэлежурналіст Дзьмітрый Завадзкі.
30.08.2007 Гомельскі актывіст змагаецца з ўладамі з-за забароненага мітынга
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля прызнаў правемерным адмову гарвыканкаму ў правядзенні мітынга супраць адмены ільготаў. Учора ён адхіліў пазоў мясцовага актывіста Пятра Кузняцова.
29.08.2007 З'явіўся сайт пра Курапаты
Распачаў працу сайт пра ўрочышча Курапаты - сьвятыю беларускага народу, дзе пахаваныя беларусы – ахвяры расейскага НКВД, зьнішчаныя ў 1929-1937 гг.
27.08.2007 27 жніўня 1937 году ў Менску адбыўся першы масавы расстрэл
Сёньня споўнілася 70 гадоў ад першага масавага расстрэлу прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. 27 жніўня 1937 году ў Менску закатавалі групу археолягаў, настаўнікаў, каталіцкіх сьвятароў — разам больш за пяцьдзясят чалавек. Сёньня ў Курапатах адбылася жалобная імпрэза ў памяць ахвяраў сталінскага тэрору.
24.08.2007 Станіслава Шушкевіча вылучылі на Нобэлеўскую прэмію міру
Былога старшыню Вярхоўнага Савету Станіслава Шушкевіча вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру. Ініцыятарам вылучэньня выступіў былы польскі прэзідэнт, лідэр “Салідарнасьці” Лех Валенса. Гэтую ініцыятыву Валенсы падтрымалі некалькі дзеючых кіраўнікоў краін сьвету, былыя генэральныя сакратары, прэзыдэнты, прэм’еры, прафэсары ўнівэрсытэтаў.
24.08.2007 Чарнобыльскі ліквідатар Васіль Сіліверст абвясьціў галадоўку
Чарнобыльскі ліквідатар з Калінкавічаў Васіль Сіліверст, які знаходзіцца цяпер у Рэспубліканскім цэнтры радыяцыйнай медыцыны й экалёгіі чалавека ў Гомелі, абвясьціў, што адмаўляецца надалей прымаць ежу.
23.08.2007 Тэатр на свабодзе
Рэжысёры, акцёры і гледачы «Свабоднага тэатра», у тым ліку яго кіраўнік Мікалай Халезін, сёння ў палову другога ночы былі вызваленыя з УУС Савецкага раёна Менска. У аддзяленні міліцыі людзей прымусілі напісаць тлумачальныя запіскі, аднак, пратаколы ў дачыненні затрыманых складзеныя не былі. На свабодзе таксама французскі рэжысёр Крысціян Бенедэцці, яго асістэнтка Ніна Рэно, адміністратар французскага тэатра-студыі «Артфотвиль» Жэром Інпеледзері і два выкладчыкі адной з галандскіх вышэйшых тэатральных школ. Усе ашаломленыя – упершыню беларускія амапаўцы разганялі не мірную дэманстрацыю дэмакратаў, а прэм`ерны паказ спектакля, пастаўленага французскім рэжысёрам па п`есе Эдварда Бонда «11 кашуль».
23.08.2007 Упершыню ў гісторыі беларускага сцэнічнага мастацтва быў гвалтоўна разагнаны спэктакль, а ўсе творцы і гледачы затрыманыя.
Здарылася гэта 22 жніўня ў Менску а 20-й 30. Супрацоўнікі палку міліцыі асобага прызначэньня ўварваліся ў прыватны дом, дзе адбываўся паказ спэктакля экспэрымэнтальнага "Свабоднага тэатра" паводле п'есы Эдварда Бонда "11 кашуляў".










