Навіны на тэму: грамадства
20.09.2007 Студэнты-медыкі, якія вучыліся платна, вымушаныя працаваць па размеркаванні
Малады спецыяліст не можа працаваць лекарам, не прайшоўшы год стажыроўкі. А калі ён згаджаецца прайсці яе, то аўтаматычна згаджаецца адпрацаваць яшчэ два гады па размеркаванні.
20.09.2007 Белтэлерадыёкампанія адмовіла лідэру АГП у правядзенні тэледыскусіі
Кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі адхіліла прапанову лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі правесці на беларускім тэлебачанні публічную дыскусію па праблеме адмены ільгот.
19.09.2007 Дзень сьцяга і герба ў Варшаве
19 верасьня адбудзецца сход беларусаў Варшавы, прысьвечаны сьвяткаваньню Дня сьцяга і герба. У 1991 годзе нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг і герб "Пагоня" былі зацьверджаныя як дзяржаўныя сымбалі Беларусі.
19.09.2007 Сёньня - Дзень абвяшчэньня беларускіх нацыянальных сымбаляў
16 гадоў таму, 19 верасьня, бел-чырвона-белы сьцяг і герб "Пагоня" былі афіцыйна абвяшчаны дзяржаўнымі сымбалямі Беларусі. Затым прэзідэнгт Лукашэнка правёў свой рэфэрэндум 1995 году, і нацыянальная сымболіка апынулася пад забаронай. Сёньня сітуацыя настолькі абсурдная, што за яе выкарыстаньне прадугледжана нават адміністрацыйная адказнасьць.
18.09.2007 Зьміцер Жалезьнічэнка пакараны арыштам на 8 сутак
Судзьдзя Марына Дамненка сёньня разгледзела адміністратыўныя справы супраць выключанага за грамадзка-палітычную актыўнасьць студэнта-выдатніка Зьмітра Жалезьнічэнкі і пакарала яго арыштам на 8 сутак, а таксама штрафам у памеры 20 базавых велічынь.
18.09.2007 У Беларусі пачалася падрыхтоўка да Дня памяці ахвяраў сталінізму
Грамадскі аргкамітэт па ўшанаванні памяці ахвяраў сталінізму заклікае ўлады і грамадскасць Беларусі накіроўваць сваіх прадстаўнікоў у склад рабочай групы па падрыхтоўцы Дня памяці.
18.09.2007 Справа аб утрыманні непаўналетняй беларускай дзяўчынкі Вікі Мароз італьянскай сям'ёй перададзена ў суд Генуі.
Італьянскі бок пацвердзіў вінаватасць мужа і жонкі Алясандра Джуста і Марыі-К'яры Барначын, а таксама іх бацькоў і кіраўніка манастыра, дзе хавалі Віку. Паводле інфармацыі італьянскай прэсы, расследаванне абставінаў справы працягнецца. Абарона спадзяецца на тое, што Віка Мароз будзе запрошана ў суд у якасці сведкі.
18.09.2007 Перасьлед гомельскага студэнта-выдатніка працягваецца
Сёньня будуць судзіць затрыманага напярэдадні Зьмітра Жалезьнічэнку. Моладзевага актывіста адразу затрымалі нібыта за згвалтаваньне дзяўчыны, затым абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы. Напачатку верасьня кіраўніцтва матэматычнага факультэту Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Ф.Скарыны адлічыла студэнта-выдатніка з 3-га курса навучальнай установы за актыўную грамадзкую дзейнасьць, аднак у загадзе рэктара значыцца фармулёўка - “за сістэматычнае парушэньне Правілаў унутранага распарадку ўніверсітэту”.
18.09.2007 Гродзенская студэнтка, ахвяра следчага эксперыменту, асуджаная на 4 гады калоніі, выйшла на свабоду.
Аднак віну з яе не знялі, замяніўшы прысуд на 3 гады абмежавання волі. Ад 3 верасня Маргарыта знаходзіцца дома, а не ў калоніі. У той жа час зараз яна павінна вяртацца дахаты не пазней за 19-ю гадзіну, пастаянна адзначацца ва ўчастковага інспектара.
18.09.2007 “Прамываньне мазгоў” па-берасьцейскі
13 верасьня адміністрацыя Берасьцейскага дзяржаўнага ліцэя лёгкай прамысловасьці правяла прафілактычную гутарку з навучэнцамі аб недапушчальнасьці распаўсюду незарэгістраванай друкаванай прадукцыі.
14.09.2007 Зьміцер Жалезьнічэнка накіраваў скаргу міністру адукацыі
Студэнт Зьміцер Жалезьнічэнка адлічаны з 3 га курсу матэматычнага факультэту Гомельскага дзяржунівэрсытэту імя Скарыны.
13.09.2007 ТБМ вярнула беларускую мову гісторыі
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны дамаглося, каб вучні старэйшых класаў рускамоўных агульнаадукацыйных школаў атрымалі магчымасць вывучаць геаграфію і гісторыю Беларусі на беларускай мове.
13.09.2007 Работнікі магілёўскага заводу падалі ў суд на вэртыкаль
Акцыянэры магілёўскага рамонтнага заводу зьвярнуліся у гаспадарчы суд з пазовам на дзеяньні адміністрацыі заводу і абласных чыноўнікаў. Яны намагаюцца адмяніць пастанову аблвыканкаму па рэарганізацыі прадпрыемства і абвінавачваюць чыноўнікаў у парушэньні працоўнага заканадаўства.
13.09.2007 “Справа Алейніка” жыве і перамагае: з ГДУ адлічылі студэнта-выдатніка
Дэкан матэматычнага факультэту Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны Сяргей Жогаль уручыў студэнту-выдатніку 3 курсу Зьміцеру Жалезьнічэнку выпіску з загаду рэктара Аляксандра Рагачова пра адлічэньне з унівэрсытэту. Афіцыйна ў загадзе напісана: “за сыстэматычнае парушэньне Правілаў унутранага распарадку ўнівэрсытэту”.
12.09.2007 Дзярждэпартамэнт ЗША асудзіў апошнія рэпрэсіі ў Беларусі
Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Шон Мак-Кормак сёньня выступіў з заявай "Рэпрэсіі ў Беларусі". У заяве канстатуецца, што "беларускія ўлады ўзмацнілі кампанію запалохваньня сваіх грамадзян".










