Навіны на тэму: грамадства

11.10.2007 Менскія ВНУ рэкамендуюць студэнтам, якія жывуць у інтэрнатах, паехаць дадому

Кіраўніцтва сталічных універсітэтаў зрабіла суботу 13 кастрычніка выходным днём і настойліва рэкамэндуе сваім студэнтам пакінуць на выходныя Мінск, каб не дапусціць магчымага ўдзелу моладзі ў маючым адбыцца ў нядзелю апазіцыйным Еўрапейскім маршы.

08.10.2007 У Курапатах павалілі крыж «Пакутнікам Беларусі»

Сёньня раніцай наведнікі Курапатаў убачылі, што ля ўваходу ва ўрочышча пабураны крыж «Пакутнікам Беларусі». Хто і калі яго пабурыў невядома.

05.10.2007 Суд адмовіў студэнту Алесу Дзеравянку ў аднаўленні на вучобе

Першамайскі суд Віцебска адмовіў былому студэнту платнага навучання мастацка-графічнага факультэта ВГУ імя Машэрава Алесю Дзеравянку ў аднаўленні на вучобе.

02.10.2007 Студэнтцы 2-га курсу юрфака Гродзенскага дзяржаўнага універсітэту Кацярыне Бычак пагражае адлічэнне

Дзяўчына была актывісткай у кампаніі за захаванне гістарычнай спадчыны Гродна. Па сямейных абставінах Кацярына вымушана была прапусціць 9 дзён заняткаў. Зараз гэты факт выкарыстоўваецца, як падстава для ціску на дзяўчыну.

28.09.2007 Актывісты з маладзёвага руху незалежных прафсаюзаў распачалі масавыя раздачы спецвыпуска газеты “Партызанская”.

Гэта ёсць акцыя па інфармававанню насельніцтва, дзе вачыма моладзі адлюстроўваецца сітуацыя ў краіне, парушэнні у галіне правоў чалавека, распавядаецца аб руху незалежных прафсаюзаў у Беларусі. Нам ёсць што сказать людзям”.

28.09.2007 Магілёўскі аблвыканкам зацьвердзіў усе прапановы станцыі пераліваньня крыві, якая прасіла захаваць льготы донарам вобласьці.

Цяпер гэтыя прапановы вынесуць на разгляд дэпутатаў абласнога савету. У аблвыканкаме не сумняюцца, што савет іх таксама зацьвердзіць. Донары-страйкоўцы пастанову аблвыканкаму называюць сваёй перамогай.

28.09.2007 Горадня: пікетаў супраць адмены льготаў не дазволілі

27 верасьня сябры гарадзенскай філіі Аб’яднанай грамадзянскай партыі атрымалі 21 адмову з гарвыканкаму — менавіта столькі заявак і падавалі на правядзеньне пікетаў супраць адмены сацыяльных ільготаў.

28.09.2007 Старшыню КДБ просяць ушанаваць памяць рэпрэсаваных

27 верасня кіраўнікі грамадскага аргкамітэта па ўвекавечанні памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій накіравалі ліст старшыне Камітэта дзяржбяспекі Юрыю Жадобіну з просьбай дазволіць ускладанне кветак да будынка ўнутранай турмы КДБ у Менску, дзе ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя каля 100 чалавек.

27.09.2007 Зноў падоўжана сьледзтва па справе зьнікненьня генерала Захаранкі

Сьледзтва працягнутае яшчэ на 3 месяцы, да 24-га сьнежня. Пра гэта праваабаронцу Алегу Воўчаку паведамілі з пракуратуры Менска. У лісьце з пракуратуры не ўдакладняецца, якія сьледчыя дзеяньні праводзяцца па гэтай справе.

27.09.2007 Улады ня хочуць, каб грамадзтву стала вядомая праўда пра массавыя рэпрэссіі мінулых гадоў

Гомельская абласная суполка Партыі камуністаў Беларуская, абласная арганізацыя АГП і Рада гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ атрымалі адказ ад старшыні абласнога Савету дэпутатаў Сіліцкага В.С. на сваю прапанову ўтварыць грамадзкую камісію у сувязі з правядзеньнем раскопак рэшткаў пахаваньня на тэрыторыі Гомельскага раёну. У дакуменце сказана, што паколькі знойдзеныя фрагменты астанкаў перададзеныя ў пракуратуру для правядзеньня судова-медыцынскай экспертызы з наступным узбуджэньнем крымінальнай справы, то няма неабходнасьці стварэньня такой камісіі.

26.09.2007 Актывісты Аб'яднаных дэмакратычных сіл Берасцейскай вобласці пачалі атрымліваць адмоўныя адказы ад выканаўчых камітэтаў на правядзенне пікетаў у абарону сацыяльных гарантый грамадзян.

Сябры абласных арганізацый Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Партыі камуністаў Беларускай, Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў Берасцейскай вобласці падалі каля 60 заяў на правядзенне пікетаў у знак нязгоды з прыняццем новага Закона "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян".

24.09.2007 Лідэры Партыі БНФ і дзячы культуры накіравалі адкрыты ліст на імя прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага і старшыні менгарвыканкаму Міхаіла Паўлава з прапановай ушанаваць памяць Вялікага князя Альгерда і юбілей вялікай перамогі ў бітве на Сініх Водах.

Ініцыятары прапануюць перайменаваць вуліцу і плошчу Мясьнікова у імя Альгерда. У кастрычніку Партыя БНФ выступіць з пакетам прапановаў па перайменаваньні вуліцаў цэнтру Менску.

24.09.2007 25 верасьня ТБМ ладзіць семінар на тэму "Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі: гісторыя і сучаснасць"

ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" праводзіць у верасьні шэраг семінараў у рамках цыклу "Гістарычна-культурная адукацыя гарадскога насельніцтва Беларусі ў перыяд складвання грамадзянскай супольнасці". Гэта ўжо другі семінар па тэме "Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі: гісторыя і сучаснасць", першы адбыўся 18 верасьня. Лектар - дасьледчык тэмы сталінскіх рэпрэсій кандыдат гістарычных навук Ігар Кузьняцоў.

24.09.2007 Апазыцыянер трапіў з «Дажынак» у рэанімацыю

Васіль Сіліверст, ліквідатар-чарнобылец, знаходзіцца ў рэанімацыі рэчыцкага шпіталя. Ён сёньня наведаў Рэчыцу. Спадар Сіліверст апавёў “Свабодзе”, што калі падышоў да райвыканкаму, да яго раптам кінуліся ахоўнікі са службы бясьпекі Аляксандра Лукашэнкі. Яны закруцілі яму рукі і павалілі на зямлю.

21.09.2007 Моладзь пратэстуе супраць прымусовага ўступлення ў БРСМ

Два жыхары Магілёва накіравалі свае заявы на адрас Аляксандра Лукашэнкі і Генеральнага пракурора краіны з просьбай абараніць іх ад прымусовага ўступлення ў БРСМ. Сяргей Бародзіч вучыцца ў адзінаццатым класе СШ № 33. Павел Чэрвінскі – студэнт другога курсу Магілёўскага прафесійна-тэхнічнага каледжа. Абодва пражываюць у адным раёне, і абодвух хвалюе адна праблема: прымус адміністрацый іх навучальных устаноў да ўступлення ў БРСМ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства