Навіны на тэму: грамадства

29.11.2007 Выпускніцу журфаку прымушаюць сплаціць 10 тысяч даляраў

Выпускніцу факультэту журналістыкі БДУ Ксенію Авімаву прымушаюць заплаціць дзяржаве грошы за тое, што яна адмаўляецца працаваць паводле разьмеркаваньня ў валожынскай раённай газэце “Працоўная слава”. Нядаўна Ксенія стала вядомай дзякуючы перамозе на міжнародным конкурсе “Найлепшы блог”. Цяпер зь яе спаганяюць 22 мільёны рублёў (болей за 10 тысячаў даляраў).

28.11.2007 868 чалавек на Гарадзеншчыне адпрацоўваюць дзяржаве за дзяцей

Пазбаўленыя бацькоўскіх правоў асобы мусяць вяртаць выдаткі за ўтрыманьне дзяржавай сыноў і дачок, але на Гарадзеншчыне гэта робіць толькі кожны трыццаты.

28.11.2007 Магілёўскага актывіста хочуць адлічыць з ВНУ за “мокрую справу”

У Магілёве пасьля гісторыі са спробай завэрбаваць да супрацоўніцтва з КДБ сябраў незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) ўзьнікла справа супраць моладзевага актывіста Станіслава Кавалеўскага, якога абвінавацілі “ў спраўленьні натуральных патрэбаў у грамадзкім месцы”. За гэты ўчынак студэнт спачатку быў арыштаваны напярэдадні “Эўрапейскага маршу”, а зараз яму пагражае выключэньне з пэдунівэрсытэту. Кавалеўскі дамагаецца поўнага апраўданьня за тое, чаго не рабіў.

28.11.2007 Кіраўніцтва Менскай гімназіі №3 аказвае ўціск на Стася Стэсіка

Працягваецца ціск на сябра моладзі БНФ, вучня 9а клясы Менскай гімназіі №3 Стася Стэсіка. Сацыяльны педагог навучальнай установы пагражае хлопцу выклікам маці ў гімназію за тое, што Стася "бачылі некалькі разоў каля вуліцы Чырвонай, акурат там, дзе знаходзіцца офіс Партыі БНФ".

27.11.2007 Незалежны прафсаюз ААТ “Палімір” патрабуе падвышэньня заробкаў.

Надоечы прайшло паседжаньне выканаўчага бюро прафсаюзу, на якім было прынята рашэньне зьвярнуцца з адпаведным патрабаваньнем да генэральнага дырэктара прадпрыемства і кіраўніцтва акцыянэрнага таварыства.

26.11.2007 Выратуем «Востраў надзеi»!

Цэнтр для цяжкахворых дзяцей у Мiнску “Востраў надзеi” павiнен дзяржаве 16 млн рублёў i спадзяецца на дапамогу грамадскасцi.

26.11.2007 Вінцук Вячорка: Беларускую гуманітарную навуку заганяюць у рэзэрвацыю

Лідэр Партыі БНФ выступіў супраць зьліцьця ў адно самастойных акадэмічных інстытутаў - Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа ды Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы. "Фактычна ж зьнішчаюцца абодва як паўнавартасныя навуковыя пляцоўкі для фундамэнтальных дасьледзінаў беларускіх нацыянальных каштоўнасьцяў," - адзначае Вінцук Вячорка.

26.11.2007 Медсёстры стануць дактарамі

Такім чынам Мінздраў спрабуе вырашыць праблему недахопу тэрапеўтаў у паліклініках.

23.11.2007 2008-ы стане Годам Беларускай Народнай Рэспублiкi

Сойм Партыi БНФ ухвалiў канцэпцыю, а таксама план кампанii па святкаваннi 90-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублiкi, кульмiнацыяй якой стане акцыя 25 сакавiка.

21.11.2007 У Мінску ў выдавецтве “Беларускі кнігазбор” выйшла з друку кніга “Пра Івана Луцкевіча: успаміны, сведчанні”.

Яна прысвечана выдатнаму беларускаму дзеячу, аднаму з ідэолагаў Беларускага Адраджэння пачатку ХХ стагоддзя Івану Луцкевічу (1881 - 1919).

21.11.2007 Авечым шляхам

Многа стагоддзяў мы некуды ідзем. Невядома куды, мы нават не вызначыліся, хто ж мы. Гэта ва ўсходніх суседзяў цэнтральныя пытанні „Што рабіць?” і „Хто вінаваты?”. У нас зусім іншыя — „А хто там ідзе?” і „Хто смяецца апошнім?”. Расія — гэта агромністая раўніна, па якой носіцца ліхі чалавек. Па Беларусі так не палётаеш. Рэдкі паветраны шар даляціць да сярэдзіны Белавежскай пушчы!

21.11.2007 Менаблвыканкам дазволіў краязнаўчае падарожжа па месцах Слуцкага збройнага чыну

20 лістапада Мінскі аблвыканкам задаволіў заяўку савета РГА «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» (БДТАПГК) на правядзенне 24 лістапада краязнаўчага падарожжа па месцах Слуцкага збройнага чыну. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня савета БДТАПГК Антон Астаповіч.

19.11.2007 Ганцавіцкая лякарня вымагае грошы за бясплатны медагляд

У ганцавіцкай раённай лякарні бяруць грошы за медагляд пры працаўладкаванні. Людзям прапаноўваюць дамову, якую неабходна падпісаць, пасля чаго заплаціць патрэбную суму. З мужчынаў лекары бяруць па 17 тысяч рублёў, а з жанчынаў па 20 тысяч.

16.11.2007 Сёньня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень талерантнасьці

Генэральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў заснавала яго ў 1995 годзе з мэтаю пашырэньня ў сьвеце ідэяў цярпімасьці і паразуменьня, культурнай і гістарычнай разнастайнасьці народаў.

15.11.2007 Рашэньне аб перайменаваньні сталічных вуліц будзе разглядацца паўторна

Прынятае 26 верасьня на сесіі Мінгарсавету рашэньне аб перайменаваньні вуліцы Берсана ў вуліцу Вайніловіча і прысваеньні двум новым вуліцам імёнаў Брыля і Сапегі не прайшло “прававую экспертызу” ў Міністэрстве юстыцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства