Навіны на тэму: грамадства
30.01.2008 Супрацоўнікі КДБ шкадуюць, што 37 год застаўся ў мінулым
Студэнт Полацкага дзржаўнага ўніверсітэта Дзяніс Лясун расказвае пра спробу вярбоўкі супрацоўнікам КДБ
28.01.2008 Прэзэнтаваны фільм пра беларускі паваенны супраціў
У нядзелю ўвечары ў Варшаве адбылася прэзэнтацыя дакумэнтальнага фільму “Беларускі антысавецкі пасьляваенны супраціў: 1944 – 1957 гады”.
28.01.2008 Са Зьмітром Жалезьнічэнкам афіцэры ў войску размаўляюць па-беларуску
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і сакратар Управы Партыі БНФ Уладзімер Лабковіч наведалі вайсковую частку ў Жлобіне, куды накіраваны для праходжаньня вайсковай службы моладзевы актывіст Партыі БНФ, адлічаны студэнт-выдатнік Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Зьміцер Жалезьнічэнка. Прадстаўнікі кіраўніцтва Партыі перадалі Зьмітру словы падтрымкі, а таксама даведаліся зь першых вуснаў акалічнасьці ганебнага затрыманьня Зьмітра 24 студзеня, напярэдадні яго адпраўкі ў войска.
25.01.2008 Зьміцер Жалезьнічэнка абвясьціў галадоўку
Зранку ў ваенкамаце Зьмітра прымусілі тэрмінова прайсьці мэдычны агляд. Хлопец у апошнія дні цярпеў на высокі крывяны ціск, прымаў лекі, меў даведку, але камісія не зьвярнула ўвагі на гэтую акалічнасьць. Адлічанаму студэнту прыставілі суправаджальніка, і ён вадзіў Зьмітра ад дзьвярэй да дзьвярэй.
25.01.2008 Рабочыя патрабуюць звальнення дырэктара
Шэсцьдзесят iнвалiдаў па зроку, якiя працуюць на гомельскiм прыватным унiтарным прадпрыемстве "Святлатэхнiка", падпiсалiся пад адозвай да прэзiдэнта Беларусi з просьбай аб змене дырэктара прадпрыемства.
25.01.2008 Брыль і Сапега нарэшце прапісаліся на менскіх вуліцах
Міністэрства юстыцыі зацвердзіла рашэнне Мінскага гарсавета па прысваенні новым вуліцам сталіцы імёнаў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля і канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі.
25.01.2008 Зьмітра Жалезьнічэнку тэрмінова забіраюць у войска
Як паведаміла маці адлічанага студэнта Ала Фёдараўна, сёньня раніцай Зьміцер адправіўся ў ваенкамат па позве, каб паведаміць, што ён хварэе і раённы тэрапеўт накіраваў яго ў паліклініку па месцы вучобы (дыягназ - гіпертанія), аднак у ваенкамаце на гэта не зьвярнулі ніякай увагі. Менавіта зараз гомельскага моладзевага актывіста, студэнта-выдатніка, адлічанага з вучобы па палітычных матывах, ужо афармляюць дакументы для службы ў чыгуначных вайсках у Жлобін.
24.01.2008 У Гомелі парушаюцца правы працоўных хімзаводу.
Ужо паўгады супрацоўнікі гомельскага хімічнага заводу вымушаныя штодня пераадольваць больш за тры кіламетры пехатой, каб дабрацца да працы. Учора такая сітуацыя скончылася смяротным сыходам.
24.01.2008 Горкі: 500 подпісаў супраць АЭС
Горацкія грамадзкія актывісты сабралі больш за пяцьсот подпісаў жыхароў раёну супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі.
24.01.2008 У Беларусі будзе свой “Інстытут нацыянальнай памяці”
У Менску заснаваны аргкамітэт для стварэньня грамадзкай арганізацыі “Інстытут нацыянальнай памяці”. Адначасна аднаўляе працу грамадзкі трыбунал для дасьледаваньня злачынстваў сталінізму ў Беларусі.
24.01.2008 Створаная ініцыятыва «Эўрапейская Беларусь»
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, лідэр БСДП «НГ» Мікола Статкевіч, каардынатар «Хартыі-97» Андрэй Саньнікаў і былы палітвязень Міхаіл Марыніч на сёньняшняй прэс-канфэрэнцыі заявілі пра стварэньне ініцыятывы «Эўрапейская Беларусь».
23.01.2008 Беларуская літаратура і сучасны кнігагандаль
У Беларусі змяншаюцца наклады кніг на беларускай мове, але павялічваецца колькасць назваў. Ці ёсць іх выданне бізнесам ва ўмовах цяперашней сітуацыі ў кніжным гандлю і стаўлення дзяржавы да беларускай мовы?
23.01.2008 Кацярыну Салаўёву йзноў выключылі з універсітэту
Моладзь пазбаўляюць права на адукацыю. Полацкую маладафронтаўку Кацярыну Салаўёву зноў выключылі з універсітэту.
22.01.2008 Гарвыканкам узяў 2 тыдні на развагі
Баранавіцкая ініцыятыўная група падала заяўку на святкаванне 90-х угодкаў БНР.
22.01.2008 Выдатніка Жалезьнічэнку спрабуюць адлічыць з унівэрсытэту
Сёньня прэзыдыюм студэнцкага прафкаму Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны чарговы раз выказаўся за немэтазгоднасьць знаходжаньня ва ўнівэрсытэце моладзевага актывіста Зьмітра Жалезьнічэнкі.










