Навіны на тэму: грамадства

09.02.2008 Першы ў Беларусі дзіцячы прававы сайт пачне працаваць у верасьні.

Гэта частка праекту «Прававое выхаваньне ў школе», які рэалізуецца пры падтрымцы Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЭСКА. Сайт разьлічаны на групы дзяцей з 4-х да 18-ці гадоў.

09.02.2008 Да сухотнікаў-галадоўшчыкаў у Наваельню наведаўся міністар

Умовы ў РТБ «Наваельня» пасьля галадоўкі пацыентаў палепшалі. Але па-ранейшаму выхад за тэрыторыю ім забаронены.

08.02.2008 Адкрыты ліст Старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю ад ГА “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”

Старшыня рэспубліканскай Рады ГА “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” Антон Астаповіч зьвяртаецца да старшыні камітэту дзяржкантролю Зянона Ломаця ў сувязі з парушэньнямі нарматыўна-прававой базы ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Ён спадзяецца на дыялог – альтэрнатыўны праект узнаўленьня Гістарычнага цэнтру Менска, распрацаваны У.Папругам і прапанаваны для разгляду выканаўчай уладзе Таварыствам.

05.02.2008 З Мазырскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўніверсітэту па палітычных матывах адлічаны Хведар Чаранкоў

Працягваюцца адлічэньні з вучобы студэнтаў, якія адбывалі ў часе зімовай сэсіі арышты за сваю апазыцыйную дзейнасьць. Так, сёньня адлічылі непаўналетняга студэнта Хведара Чаранкова з Мазырскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту. Хведара затрымлівала міліцыя летась 16 лістапада і сёлета 8 студзеня. Заўтра ён разам з бацькам пойдзе ў выканкам на паседжаньне адміністрацыйнай камісіі, якая будзе разглядаць ягоную справу за распаўсюджваньне ўлётак.

01.02.2008 «Зялёныя» Беларусі асудзілі зьнішчэньне папугаяў

22 студзеня 2008 г. на мяжы з Украiнай, невядомы грамадзянiн спрабаваў праз пункт спрошчанага пропуску ўвезьцi на ровары партыю хвалiстых папугаяў. Убачыўшы беларускiх памежнiкаў, кантрабандыст кiнуў свой груз і зьбег. У 6 клетках памежнікі налічылі 277 папугаяў. Дзьве птушкi не вытрымалi ўмоў утрыманьня. Птушак перадалі ў вэтэрынарную службу. Прыкметаў птушынага грыпу ў папугаяў не выявілі.

01.02.2008 Дзяржава прызнала апазіцыянера-дэпутата лепшым у раёне

Дзяржынскі актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Лукша па выніках 2007 году прызнаны лепшым народным дэпутатам раёна. Пра гэта Рацыі паведаміла колішняя кіраўніца перадвыбарчага штабу дэмакратычнага актывіста Таццяна Ваніна. Сам жа Уладзімір Лукша лічыць, што дзяржаўная ўзнагарода – гэта проста вынік яго штодзённай працы.

01.02.2008 Дэпутаты палаты прадстаўнікоў заблыталіся ў законах аб адукацыі

Аб неабходнасьці зьменаў у амаль сотні законаў, якія рэгулююць сфэру адукацыі, паведаміў Уладзімір Здановіч. Адначасова вядзецца праца над Кодэксам аб адукацыі. На дадзены момант прыняцьцё Кодэксу тармозіцца пытаньнямі аб сярэдняй адукацыі.

01.02.2008 У Пружанах улады зьнесьлі помнік ільготам

Помнік ільготам быў усталяваны ў Пружанах 27 студзеня маладымі актывістамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. 31 студзеня сябры партыі прыйшлі да яго і замест помніка знайшлі вялікую яміну і раськіданыя кветкі.

Зьміцера Жалеьзнічэнку вылучаюць на студэнцкую прэмію за мір

01.02.2008 Зьміцера Жалеьзнічэнку вылучаюць на студэнцкую прэмію за мір

Моладзь БНФ выступіла з ініцыятывай аб вылучэньні Зьміцера Жалеьзнічэнкі, студэнта-выдатніка, намесьніка старшыні Гомельскай Моладзі БНФ на студэнцкую прэмію за мір. Зміцер быў двойчы адлічаны з Гомельскага дзяржаўнага унівэрсытэта імя Ф. Скарыны за свае палітычныя погляды і актыўную грамадзянскую пазыцыю. Моладзь БНФ падкрэсьлівае асаблівую мужнасьць Зьмітра ў адстойваньні права на адукацыю, права на карыстаньне роднай, беларускай мовы, адстойваньні свабоды поглядаў.

31.01.2008 Юрась Алейнік патрабуе службы ў беларускамоўнай частцы

Адлічанага летась з Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце студэнта Юрася Алейніка, якія цяпер навучаецца ў Маскве, зьбіраюцца прызваць у беларускае войска.

31.01.2008 У Магілеве донарам пакінулі бясплатны праезд

Бо пасля паведамлення пра адмену льгот, колькасць донараў у горадзе знізілася ўдвая. А БРСМ, які абяцаў бясплатна здаваць кроў, пакуль ніяк не адгукнуўся

31.01.2008 На помніку льготам не вянуць кветкі

У райцэнтры Пружаны на Берасьцейшчыне ўсё больш людзей наведваецца на месца сымбалічнага пахаваньня сацыяльных ільготаў.

31.01.2008 Аляксандра Баразенку ня выпусьцілі за мяжу

Хлопец знаходзіцца ў базе асобаў, якім забаронены выяжджаць зь Беларусі. Памежнікі паведамілі, што ягоныя дадзеныя ў базу ўнесла Міністэрства абароны – нібыта за тое, што А.Баразенка мае запазычанасьць перад ваенкаматам.

30.01.2008 Палата прадстаўнікоў адмовілася абвясціць 2008 год Годам беларускай дзяржаўнасці

29 студзеня Аргкамітэт па святкаванні 90‑х угодкаў БНР атрымаў адмову ад Камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова‑тэхнічнаму прагрэсу Палаты прадстаўнікоў у абвяшчэнні 2008 года Годам беларускай дзяржаўнасці. У якасці аргументаў былі прыведзены наступныя:

30.01.2008 Улады выдадуць “Ідэалогію беларускай дзяржавы ў пытаннях і адказах”

Да 25 сакавіка Інфармацыйна-аналітычнаму цэнтру пры Адміністрацыі прэзідэнта, які нядаўна ачоліў Алег Праляскоўскі, даручана правесці сацыялагічнае даследаванне з мэтай выяўлення найбольш вострых праблемаў палітычнага, эканамічнага, сацыяльнага і культурнага жыцця краіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства