Навіны на тэму: грамадства
25.02.2008 Дочкі Казуліна заклікаюць беларусаў на жалобную акцыю на Кастрычніцкай плошчы
Прэс-служба Аляксандра Казуліна паведаміла, што запланаваная ў Чырвоным касьцёле грамадзянская паніхіда і пахаваньне Ірыны Казулінай адкладаюцца да вызваленьня палітвязьня. Вольга і Юлія Казуліны зьвярнуліся да беларусаў з заклікам выйсьці сёньня ў 18.00 на Кастрычніцкую плошчу Менска са сьвечкамі і партрэтамі іх маці, якая заўчасна сышла з жыцьця 23 лютага.
22.02.2008 Новыя акцыі ў абарону сацыяльных гарантый
У Салігорскі выканкам ад імя кааліцыі дэмакратычных сілаў была пададзена заяўка на правядзеньне мітынгу. Заяўнікі разьлічваюць сабраць да 500 чалавек.
22.02.2008 Сухотнікі абяцаюць новую акцыю пратэсту
Пацыенты Рэспубліканскай тубэркулёзнай бальніцы «Наваельня» (Дзятлаўскі раён, Гарадзеншчына) абяцаюць распачаць новую галадоўку і зьвярнуцца па дапамогу ў недзяржаўныя і замежныя арганізацыі. Начальнік управы арганізацыі мэдыцынскай дапамогі і дырэктар НДІ пульманалёгіі і фтызіятрыі: «У «Наваельні» усё нармальна, вінаватыя — група хворых, былых зьняволеных».
20.02.2008 Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае рашучы пратэст супраць палітычна матываванага перасьледу студэнтаў
ЗАЯВА Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае рашучы пратэст супраць адлічэньня студэнтаў у сувязі з іх грамадзка-палітычнай дзейнасьцю.
20.02.2008 Адлічаныя студэнты будуць пікетаваць БГУ
Старшыні культурніцкай камісіі Партыі БНФ Франаку Вячорку ўсё яшчэ не аддалі афіцыйную пастанову аб адлічэньні з журфаку БелдзяржуніверсітэтаДУ. Менавіта праз гэта хлопец усё яшчэ не падаў заяву ў суд адносна свайго адлічэньня. Найхутчэй, што зробіць гэта Вячорка ўжо толькі на наступным тыдні.
19.02.2008 Швэцыя спыняе супрацоўніцтва з журфакам БДУ
Рашэньне аб прыпыненьні кантактаў з БДУ было прынятае пасьля таго, як з вучобы за грамадзка палітычную дзейнасьць адлічылі моладзевага актывіста Франака Вячорку. Швэдзкія партнэры раней уклалі ў сумесныя стажыроўкі і падвышэньне кваліфікацыі выкладчыцкага складу 49 мільёнаў швэдзкіх крон (гэта каля 7 мільёнаў даляраў).
18.02.2008 16 лютага ў Магілёве адбыўся ўстаноўчы сход дабрачыннага грамадзкага аб’яднаньня “Кропля жыцьця”.
На сходзе дзесяць донараў-заснавальнікаў зацьвердзілі статут аб’яднаньня й пастанавілі падаць ва ўправу юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму дакумэнты на рэгістрацыю.
18.02.2008 Крымінальная справа Аляксея Сарнова за графіці перададзеная ў суд
Супрацоўнікі гродзенскай міліцыі перадалі ў суд справу Аляксея Сарнова – жыхара горада, які ноччу 17 снежня нанёс на сценах 2 дамоў графіці з заклікам да ўладаў вярнуць ільготы.
15.02.2008 Франак Вячорк: “Я – студэнт, які не ўпісаўся ў новую канцэпцыю журфака
Распавядае Франак: “Сёньня а 10-ай раніцы дэкана факультэта журналістыкі БДУ Сяргей Дубовік не без сарказму паведаміў мне, што загадам рэктара за подпісам прарэктара я адлічаны за "акадэмічную непасьпяховасьць".
15.02.2008 Грамадскасць Гродна просіць чыноўнікаў дапамагчы музею Васіля Быкава
Чарговы зварот грамадзкасці ў падтрымку музея Васіля Быкава днямі разгледзіць гродзенскі гарвыканкам. Грамадскі музей знаходзіцца ў памяшканні арганізацыі дэмакратычных ветэранаў Гродна.
14.02.2008 У Віцебску і Полацку пачалі працаваць першыя грамадскія юрыдычныя прыёмныя.
Яны дзейнічаюць пры юрыдычных факультэтах Віцебскага і Полацкага дзяржаўных універсітэтаў. Малазабяспечаныя грамадзяне могуць атрымаць тут бесплатную прававую дапамогу, якую двойчы на тыдзень аказваюць студэнты старэйшых курсаў на чале са сваімі выкладчыкамі-юрыстамі.
13.02.2008 З хворага двухгадовага беларуса падатковая патрабуе 24 мільёны рублёў
За праведзеную немаўляці аперацыю, грошы на якую былі сабраныя дзякуючы дапамозе розных людзей, цяпер патрабуюць выплаты падатку ў вялізарным памеры.
13.02.2008 Журналісцкая адукацыя – толькі пасля псіхалагічнага сумоўя
На спецыяльнасці «журналістыка» і «міжнародная журналістыка» ў ВНУ цяпер нельга будзе паступіць без папярэдняга сумоўя. Гэта вынікае з прэзідэнцкага ўказу № 70 ад 8 лютага, паводле якога пералічаныя спецыяльнасці трапілі ў лік тых, да якіх «прад’яўляюцца асаблівыя патрабаванні».
13.02.2008 Уладзімер Лабковіч: “Міністр абароны не дачытвае да канца артыкул Закону”
Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі атрымаў адказ ад міністра абароны Рэспублікі Беларусь Леаніда Мальцава на зварот па пытаньні адмены рашэньня Гомельскай гарадзкой прызыўной камісіі ў адносінах да прызыўніка Зьмітра Жалезьнічэнкі.
12.02.2008 Хто будзе праходзіць прафэсійна псыхалягічны тэст пры паступленьні ў ВНУ
Стаў вядомы пералік спецыяльнасцей, пры паступленні на якія да абітурыентаў будуць прад’яўляцца «асаблівыя патрабаванні» і будзе праводзіцца прафесійна псіхалагічнае сумоўе або тэставанне. Нагадаем, 8 лютага прэзідэнт падпісаў указ аб змяненнях у правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Беларусі. Тэкст дакумента абнародаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет партале.










