Навіны на тэму: грамадства
11.05.2020 ЦІП, ІЧУ і тыя, хто туды трапляе. Прэзентуем пяты выпуск праваабарончага падкаста
У гэты час, калі над актывістамі ізноў пачаліся рэпрэсіі ды судовыя канвееры, прапануем вам паслухаць наш пяты выпуск праваабарончага падкаста — пра ЦІП, ІЧУ і людзей, якія там сядзелі і сядзяць.
08.05.2020 Валанцёрская служба "Вясны" вачыма ўдзельніц і ўдзельнікаў: "Не варта наогул разважаць, а адразу – смела ўступаць!"
Некалькі валанцёрак і валанцёраў распавялі пра тое, як яны даведаліся аб Валанцёрскай службе "Вясны", чаму вырашылі далучыцца і што імі рухае ў такой дзейнасці.
08.05.2020 Блог Валянціна Стэфановіча: Праверкі на дарогах
Я разам са сваім калегам і сябрам Уладзем Лабковічам, а таксама нашымі знаёмымі адвакатамі Паўлам С. і Аляксандрам Г. збіраліся ў захапляльную вандроўку на паўночны ўсход нашай любай Бацькаўшчыны – у невялічкую лясную вёсачку Малое Сітна
06.05.2020 “Маральнае дно нашай улады”. У Мазыры закрываюць Цэнтр для людзей з інваліднасцю
У Мазыры з 1995 года дзейнічае ўстанова Цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з псіханеўралагічнымі захворваннямі “Радуга”. Але мясцовы райвыканкам паведаміў, што з 1 чэрвеня 2020 года Цэнтр будзе закрыты. Што не так у гэтай сітуацыі і якую рэакцыю гэта выклікала?
06.05.2020 «Стоп прусак!». Магілёўцы адбілі чалавека ад затрымання і правялі дзве акцыі пратэсту ў адзін дзень
Сайт пра правы чалавека ў Магілёве mspring.online распавядае пра падзеі пятага траўня, калі магілёўская міліцыя спрабавал сарваць сустрэчу падпісчыкаў каналу "Краіна для жыцця", але ў яе нічога не атрымалася.
05.05.2020 "Я ўпэўнены, што людзей будзе шмат". Бюджэтнікаў і студэнтаў заганяюць на парад 9 траўня?
Нягледзячы на заяву прэзідэнта Беларусі аб добраахвотнасці наведвання мерапрыемства, вядомы шматлікія факты, калі студэнтаў, выкладчыкаў, бюджэтнікаў і іншых настойліва просяць наведаць парад.
04.05.2020 "Медыя ў Беларусі 2020": Усведамленне СМІ як медыябізнэсу — галоўнае дасягненне апошніх пяці гадоў
Журналісты ўсіх навінавых медыя павінны мець роўны і поўны доступ да грамадска значнай інфармацыі, а дзяржаве неабходна забяспечыць для СМІ розных формаў уласнасці роўныя ўмовы.
01.05.2020 Лячэбна-працоўныя прафілакторыі і людзі. Чацвёрты выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"
Падрыхтавалі для вас чацвёрты выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе". Ён закране тэму Лячэбна-працоўных прафілакторыяў і людзей, у жыцці якіх узнікала такая пагроза.
30.04.2020 Валанцёрская служба запрашае на анлайн-сустрэчу з псіхалагіняй Таццянай Палхоўскай
Валанцёрская служба "Вясны" запрашае на анлайн-сустрэчу з псіхалагіняй, сямейнай псіхатэрапеўткай, бізнэс-трэнеркай Таццянай Палхоўскай. Мерапрыемства адбудзецца ў ZOOM 2 траўня ў 18 гадзін.
30.04.2020 Алесь Бяляцкі: "Прашу праявіць сацыяльную салідарнасць!"
У стасунку з пандэміяй каранавірусу старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі выступіў з відэазваротам, у якім заклікае праявіць сацыяльную салідарнасць і менш кантактаваць паміж сабой, асабліва пад час доўгіх выход
28.04.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
У Брэсце працягваюцца акцыі супраць АКБ. 26 красавіка "Вясне" споўнілася 24 гады. У інтэрнаты ды іншыя сацыяльныя ўстановы пранік COVID-19 і "гэта можа прывесці да катастрофы", адзначае Сяргей Драздоўскі.
27.04.2020 Наталля Сацункевіч: Часам назіраць за мірнымі сходамі ў Беларусі было небяспечна
У гэты раз мы паразмаўлялі з праваабаронцай “Вясны” Наталляй Сацункевіч. Чаму паміж працай у Акадэміі навук і праваабарончай дзейнасцю яна абрала апошняе, чаму раней яна не магла адкрыта заявіць, што з’яўляецца феміністкай, як паўплывала на праваабарончую дзейнасць і наогул правы чалавека пандэмія COVID-19? Пра гэта і шмат іншае — у нашым матэрыяле.
26.04.2020 26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 24 гады
З нагоды Дня народзінаў “Вясны” прапануем вам прасачыць, як разгортвалася яе гісторыя — праз успаміны Алеся Бяляцкага.
24.04.2020 Як праходзіла назіранне за акцыямі ў 90-х? Запрашаем на анлайн-сустрэчу з Валянцінам Стэфановічам
Якія акцыі былі ў 90-х, як ажыццяўлялася назіранне, як паводзіла сябе міліцыя? Пра гэтае і шмат іншае можна даведацца падчас сустрэчы.
24.04.2020 "Мы стаім на парозе бяды, якая адбудзецца непазбежна". Закрытыя інтэрнаты і COVID-19
"Мы вымушаныя крычаць SOS!! У інтэрнатах краіны складваецца вельмі цяжкая абстаноўка ў сувязі з COVID-19 " — пра гэта заявіў Офіс па правах людзей з інваліднасцю.










