Навіны на тэму: грамадства

03.06.2008 Міліцыя не дазволіла ўстанавіць інфармацыйны стэнд ва ўрочышчы Курапаты

Супрацоўнікі Мінскага РУУС не дазволілі грамадскасці ўстанавіць інфармацыйны стэнд ва ўрочышчы Курапаты. Аб гэтым паведаміў БелаПАН старшыня секцыі "Мемарыял" беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Вячаслаў Сіўчык.

03.06.2008 5 чэрвеня ў Гародні будуць судзіць за канцэрт польскай групы

На 5 чэрвеня ў Ленінскім раённым судзе Гародні прызначаны судовы разгляд адміністратыўнай справы, распачатай супраць гарадзенскага праваабаронцы Віктара Сазонава і старшыні абласной арганізацыі АГП Юрыя Істоміна паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП ("Парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў").

03.06.2008 Вячаслаў Сіўчык зноў затрыманы

3 чэрвеня падчас правядзеньня жалобнай акцыі ў Курапатах, каля Крыжа пакутаў, быў затрыманы старшыня мемарыяльнай секцыі Вячаслаў Сіўчык. Гэта здарылася пасьля таго, як міліцыянтам не ўдалося затрымаць Юрася Беленькага. Затрыманьнем кіраваў намесьнік начальніка РАУС Менскага раёну Міхаіл Грыб, Вячаслаў Сіўчык дастаўлены ў пастарунак, у чым яго абвінавачваюць пакуль невядома.

02.06.2008 У Брэсце адбыўся пікет супраць адмены дзіцячых ільготаў

Каля трыццаці актывістаў брэсцкай апазіцыі правялі 1 чэрвеня пікет, прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей.

02.06.2008 Грамадзкі камітэт будзе бараніць інтарэсы жыхароў

Сёньня ў Менску на вуліцы Гамарніка, 20 сабраліся жыхары, які пратэстуюць супраць будаўніцтва дома на месцы дзіцячай пляцоўкі і адзінай ў раёне грамадзкай прыбіральні. Яны абралі грамадзкі камітэт, які будзе абараняць інтарэсы жыхароў.

30.05.2008 У Барысаве сьпілавалі крыжы

30 траўня ўдзень у Барысаве на Батарэях сьпілавалі два крыжы. Батарэі для Барысава — гэта тое самае, што Курапаты для сталіцы. Менавіта на Батарэях былі расстраляныя тысячы жыхароў Барысаўшчыны і навакольля. Мясцовыя дэмакраты штогод на Дзяды спрабуюць ладзіць на Батарэях нейкія імпрэзы.

30.05.2008 Падсудны дабіваўся сабе найбольшага пакараньня

Адзін з мэтадаў дабраахвотнага лячэньня наркаманіі – патрапіць за краты. Юнак з Магілёву, які залежыў ад наркотыкаў, у судзе прасіў даць яму як мага большы тэрмін.

29.05.2008 Жыхары Менску пратэстуюць супраць свавольства ўладаў

У Менску ў двары дома №20 па вуліцы Гамарніка адбыўся стыхійны мітынг жыхароў, якія пратэставалі супраць будаўніцтва на месцы дзіцячай пляцоўкі 12-павярховага дома.

28.05.2008 Пракуратура вынесла папярэджаньне фірме, што будуе завод ў Дружным

Генэральная пракуратура правяла праверку па калектыўным звароце жыхароў Пухавіцкага раёну, якія пратэставалі супраць пабудовы хімічнага заводу каля пасёлку Дружны.

23.05.2008 Зноў аштрафаваны актывіст Сяргей Абразоўскі

22 траўня судзьдзя Пухавіцкага райсуду Святлана Акуліч аштрафавала грамадзкага актывіста Сяргея Абразоўскага на 40 базавых велічыняў (1 мільён 400 тысяч рублёў). Ён абвінавачаны ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу супраць будаўніцтва заводу па вытворчасьці пэстыцыдаў побач зь Менскай ТЭЦ-5 у пасёлку Дружным.

23.05.2008 Настаўнікі сусветнай мастацкай культуры просяць захаваць іх прадмет у школе

Настаўнікі сусветнай мастацкай культуры больш чым з 20 гарадоў Беларусі выступілі з адкрытым лістом наконт запланаванага скарачэння вучэбнай нагрузкі ў школе за кошт гуманітарных дысцыплін.

20.05.2008 Мінадукацыі вяртае ў ВНУ беларускую мову

Міністэрства адукацыі рэкамэндавала ў новым навучальным годзе ва ўсіх ВНУ краіны арганізаваць выкладаньне абавязковага курсу прафэсійнай лексыкі беларускай мовы. Пра гэта гаворыцца ў адказе намесьніка міністра адукацыі Казіміра Фарыно ад 13 траўня на ліст старшыні грамадзкага аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны».

19.05.2008 Жыхары пасёлку Дружны зьвярнуліся да Лукашэнкі

Яны пратэстуюць супраць будаўніцтва ў гэтай мясцовасьці заводу па вытворчасьці пэстыцыдаў, якое распачынае прыватная расейская кампанія “Август-Бел”.

19.05.2008 Брэсцкія дэмакраты збіраюцца пікетаваць у абарону правоў дзяцей

Брэсцкая абласная кааліцыя аб'яднаных дэмакратычных сіл чакае адказу мясцовых уладаў на сваю заяўку на правядзенне 1 чэрвеня ў горадзе пікету у абарону правоў дзяцей.

19.05.2008 “Гісторыя Беларусі” знікне са школьнай праграмы ўжо з наступнага года

Гэта чарговы лагічны крок пасля таго, як прадмет пачалі выкладаць па-руску. Курс “Гісторыі Беларусі” ў нашых школах выкладацца больш не будзе. У праекце вучэбнага плана на наступны год напісана проста – “гісторыя”. Для новага прадмета рыхтуецца і адмысловы падручнік.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства