Навіны на тэму: грамадства
06.08.2008 Не дае спакою партыйны сьцяг
Камунальныя службы Савецкага раёну Менску запатрабавалі ад Партыі БНФ зьняць з фасаду будынку, дзе разьмяшчаецца партыйны офіс, бел-чырвона-белы сьцяг. У адваротным выпадку з Партыяй БНФ можа быць разарваная дамова аб арэндзе памяшканьня. Кіраўніцтва БНФ лічыць, што патрабаваньне камунальнікаў парушае артыкул 21 «Закону аб палітычных партыях», у адпаведнасьці зь якім партыя мае права прапагандаваць свае ідэі.
31.07.2008 Гродзенцы адмаўляюцца ад мізэрных сацыяльных выплат
Гродзенскім уладам не хапае сродкаў на аказанне адраснай дапамогі насельніцтву. Як высветлілася, сродкаў патрабуецца ў некалькі разоў болей чым запланавана.
30.07.2008 У Варшаве судзяць камуністычных злачынцаў
Сёньня ў Варшаўскім акруговым судзе распачынаецца працэс супраць арганізатараў масавага забойства польскіх работнікаў на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора ў 1970 годзе. Сьведкамі на працэсе выступаюць Войцех Ярузэльскі й Лех Валэнса.
30.07.2008 Пенсіянеры засталіся без сваёй арганізацыі
Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу заснавальнікаў грамадскага аб’яднання пенсіянераў да Міністэрства юстыцыі на адмову ў рэгістрацыі. Гэта была другая спроба атрымаць юрыдычны статус сябрамі арганізацыі, якая ставіць сваёй мэтай абарону сацыяльных правоў сталых людзей.
29.07.2008 Разьмеркаваньне можа стаць яшчэ больш падобным на «прыгоннае права»
Пад час нядаўняй нарады ў Камянецкім раёне Лукашэнка прызнаў фактычна, што сыстэма прымусовага разьмеркаваньне не дае жаданых вынікаў. Нават выпускнікі сельскагаспадарчых ВНУ пасьля заканчэньня абавязковых двух год часта зьмяняюць месца працы. Аднак, замест таго, каб прыцягваць маладых спэцыялістаў у малапрыцягальныя месцы праз паляпшэньне ўмоваў працы, у Беларусі верагодна яшчэ больш жорсткай стане сыстэма прымусовага разьмеркаваньня выпускнікоў ВНУ. Са словаў Лукашэнкі вынікае, што зьмены закрануць выпускнікоў сельскагаспадарчых і мэдыцынскіх ВНУ.
28.07.2008 У Салігорску ўлады змылі малюнкі з конкурсу, прысьвечанага Дню падпісаньня Дэкларацыі аб суверэнітэце
27 ліпеня ў Салігорску адбыўся штогадовы конкурс малюнкаў, прысьвечаны 18-м угодкам падпісаньня Дэклярыцыі аб суверэнітэце Беларусі. Дзесяткі маладзёнаў, што сабраліся ў цэнтры гораду праз малюнкі спрабавалі выявіць любоў да Бацькаўшчыны. Мерапрыемства набывае характар традыцыйнага-вось ужо трэці год запар Малады Фронт прапануе салігорцам такую цудоўную магчымасьць. З кожным годам расьце папулярнасьць і падвышаецца якасьць арганізацыі конкурска. Сёлета некаторыя ўдзельнікі сур'ёзна рыхтаваліся і гэта выявілася ў сапраўдных творах мастацтва на асфальце.
25.07.2008 Акт вандалізму супраць амбасады Літвы ў Менску
У ноч на 25 ліпеня ў Менску быў зьдзейсьнены акт вандалізму супраць пасольства Літвы ў Беларусі, паведамляюць літоўскія СМІ, у прыватнасьці, lrytas.lt
18.07.2008 У Зэльве нішчаць парк
У Зэльве пачалася грамадская кампанія па зборы подпісаў у абарону гораду. Яе ініцыятарам выступіў Малады Фронт.
18.07.2008 Беларусь выйшла ў сусветныя лідэры па самагубствах
Навукоўцы зьвязваюць гэта з дэградацыяй сацыяльнага капіталу і дэгуманізацыяй. Ёсьць і сувязь з рэлігійнасьцю насельніцтва. Затое ўзровень суіцыдаў мала зьвязаны з заможнасьцю.
18.07.2008 Лукашэнка падпісаў загад аб 11‑гадовай сярэдняй адукацыі
17 ліпеня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 15 «Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі». «Прыняцце дэкрэта дазволіць стварыць роўныя ўмовы для атрымання ўсімі школьнікамі якаснай 11‑гадовай сярэдняй адукацыі, якая адпавядае патрэбам беларускай эканомікі і пажаданням большасці грамадзян», — гаворыцца ў паведамленні прэс‑службы прэзідэнта.
16.07.2008 Актывіст пераконвае настаўніцу беларускай мовы вучыць па-беларуску
Дэмакратычны актывіст Алег Мяцеліца дабіваецца ад дырэктара бялыніцкай гімназіі № 1 і чыноўнікаў раённага аддзелу адукацыі стварэння беларускамоўнага класа.
16.07.2008 Мясцовыя ўлады адмовіліся атрымаць ліст ад грамадзкага актывіста, дасланы поштай
Дэпутаты Зэльвенскага раённага савета адмаўляюцца разглядаць заяву грамадскага актывіста Яўгена Скрабутана, які просіць паведаміць інфармацыю аб законнасці рэканструкцыі цэнтральнага парку Зэльвы і знішчэнні дрэваў напярэдадні 750-годдзя горада.
16.07.2008 У Гародні адзначылі ўгодкі Грунвальду
15 ліпеня, у дзень славутай гістарычнай бітвы 1410 году, у Гародні адзначылі ўгодкі Грунвальду. У горадзе над Нёманам гэта адбываецца традыцыйна, ужо гадоў дваццаць, ля Каложскай царквы, дзе ўсталяваны памятны знак “Пагоня на Грунвальд”. Менавіта тут у дзевяностыя гады адбываліся першыя рыцарскія і бардаўскія публічныя выступы на Гарадзеншчыне.
15.07.2008 “Хімічны сьлед” выбуху?
Як паведамлялі ў 2007 годзе сродкі масавай інфармацыі, у Менску па вуліцы Магілёўскай, на кватэры ў 21-гадовага студэнта трэцяга курсу 31 мая ў 17-35 адбыўся выбух, у выніку якога пацярпеў студэнт: шматлікія асколкавыя раненьні абодвух кісцяў, правай стапы, бядра, траўматычны шок і пераломы. У прыватнасьці, са спасылкай на ГУУС Менгарвыканкама пра гэта паведамілі БелаПАН, сайт “Нашай нівы” і некаторыя іншыя СМІ ( напрыклад bntu.info).
15.07.2008 Алеся Краўчэню выключылі з БарДУ
14 ліпеня Алесь Краўчэня забраў дакументы з Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэту. Тыдзень таму быў падпісаны загад аб адлічэнні студэнта 4 курса інжынернага факультэта.










