Навіны на тэму: грамадства

16.09.2008 "Правільная" ідэалогія ў тэлеэфіры набірае сілу

Да канца верасня ў Жодзіна плануецца пачаць вяшчанне мясцовага тэлеканала, які будзе прыналежаць рэгіянальнай тэлекампаніі "Сфера".

15.09.2008 Пухавічы: суд стаў на бок улады

15 верасня судзьдзя Пухавіцкага раёну Лілія Рухлевіч адхіліла скаргу жыхароў пасёлку Дружны на кіраўніцтва Пухавіцкага райвыканкаму. Рашэньне суду не дазваляе насельніцтву знаёміцца з дакумэнтамі Пухавіцкага райвыканкаму, зьвязанымі з будаўніцтвам хімічнага заводу расейскай прыватнай кампаніі “Август”.

08.09.2008 Сьвята было адно, а саюзаў палякаў – два

20-годзьдзе польскага руху адзначылі паасобку арганізацыі, якія не кантактуюць паміж сабой.

08.09.2008 Беларусь падвойная

У нас, беларусаў, як ні дзіўна, часта ўсяго па два: дзьве назвы саміх беларусаў, нашай сталіцы і некаторых іншых гарадоў, два прэзыдэнты, гербы, два сьцягі, дзьвюхмоўе зноў жа, дзьве дзяржаўныя карацей, два правапісы, дзьве назвы краіны, і кожная зь іх паасобку падвойная, нават у афіцыйным гімне два тэксты, у Скарыны два імені, дзьве асноўныя канфэсіі, два БНФы, кампартыі, два прафсаюзы — свабодны і несвабодны, ці залежны і незалежны, як каму падабаецца, нават два саюзы палякаў. Два саюзы пісьменьнікаў нарэшце!

25.08.2008 У Інтэрнэце з'явіўся беларускі прававы сайт для дзяцей

У Інтэрнэце пачаў працу беларускі прававы сайт для дзяцей mir.pravo.by. Як адзначыў дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Беларусі Алег Краўцоў, гэты рэсурс прызначаны для дзяцей і падлеткаў у веку ад 6 да 16 гадоў.

25.08.2008 Таварыства аховы помнікаў просіць падтрымкі ў журналістаў

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры звяртаецца да журналістаў з заклікам шырока асвятляць праблему «экскаватарнай» эксгумацыі на тэрыторыі Мінскіх брацкіх (вайсковых) могілак, якая, па звестках арганізацыі, пачнецца 26 жніўня.

20.08.2008 Кім і Парсюкевіч на свабодзе

Зь менскай турмы на Кальварыйскай вызвалены палітвязень Сяргей Парсюкевіч. Цяпер ён кіруецца ў сядзібу Руху за Свабоду. Сустракаць яго выправіліся і нашы карэспандэнты. Як стала вядома толькі што, палітвязень Андрэй Кім таксама на волі. Пра гэта паведаміла ягоная маці.

19.08.2008 “Дзень Волі”: беларуская прэм’ера 26 жніўня

Наведайце прэм'еру дакументальнага фільму рэжысёра Н. і Уладзіміра Арлова "Дзень Волі", знятага на замову тэлеканалу "Белсат". Стужка паказвае гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі вачыма пісьменніка і гісторыка Уладзімера Арлова, старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы, журналіста радыё "Свабода" Сяргея Навумчыка.

19.08.2008 Зноў грамадзяне супраць Менскага гарвыканкаму

Сёньня ў Маскоўскім судзе Менску пачнецца судовы працэс паводле пазову грамадзянаў, якія дамагаюцца вяртаньня льгот у карыстаньні грамадзкім транспартам.

16.08.2008 Падарунак старшыні Вярхоўнага суда

У Мінску пакрыўджаныя на несправядлівыя судовыя рашэнні грамадзяне вырашылі павіншаваць з днём народзінаў старшыню Вярхоўнага Суда Валянціна Сукалу, падрыхтаваўшы яму адмысловы падарунак.

14.08.2008 Беларусь спыняе аздараўленьне дзяцей у ЗША

Пра гэта заявіў начальнік дэпартамэнту гуманітарнай дзейнасьці Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта Аляксандар Каляда.

08.08.2008 Эколягі просяць адмяніць веснавое паляваньне

Міжнародныя эколягі зьвярнуліся да прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі з просьбаю вярнуць шэрага гуся ў Чырвоную кнігу й забараніць веснавое паляваньне на птушак. Захады ў гэтым напрамку ўжо здаўна робіць аб’яднаньне „Ахова птушак Бацькаўшчына”. Дырэктар арганізацыі Віктар Фянчук адзначае, што іх прапанова сустракаецца са зразуменьнем у грамадзтве, сярод чынавенства, а нават сярод некаторых паляўнікоў.

08.08.2008 Бог iм суддзя!

У гарадскiм пасёлку Ружаны мясцовыя ўлады i супрацоўнiкi КДБ, напэўна, самi сталi вырашаць, каму адпяваць нябожчыкаў. У рэдакцыю i да Аляксандра Лукашэнкi звярнулiся праваслаўныя вернiкi з гарадскога пасёлка Ружаны Брэсцкай вобласцi i расказалi гiсторыю, якая днямi адбылася не без удзелу мясцовых улад i КДБ. Гiсторыя насамрэч незвычайная…

07.08.2008 Правядзенне фэсту – ужо поспех?

Другі фэст сярэдневяковай музыцы ў Мсціслаўле не давядзецца правесці у раней заяўленным фармаце. Ініцыятары гэтай маштабнай культурнай акцыі не знайшлі паразумення з мясцовымі ўладамі. Літэральна за 10 дзён да адкрыцця.

07.08.2008 Карчму зьнясуць, а рамесьнікаў выкінуць на вуліцу

Гэта так званая карчма – унікальны помнік драўлянага дойлідства ХIХ стагоддзя. Такіх старажытных аб’ектаў, дзе падсілкоўваліся і выпівалі нашы продкі, у Беларусі па пальцах пералічыць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства