Навіны на тэму: грамадства
28.05.2020 Убачыла свет кніга пра легендарнага Кіма Хадзеева. Запрашаем на прэзентацыю!
Маем цікавую падзею! Выдалі кнігу-дакумент «Бязродны касмапаліт» Кім Хадзееў ды іншыя»
27.05.2020 Камітэт па правах чалавека ААН патрабуе не высылаць з Беларусі курда, якому пагражаюць катаванні ў Турцыі
Камітэт па правах чалавека ААН вынес пастанову аб часовых мерах да грамадзяніна Турцыі Хіджры Мамашы, якога Беларусь збіраецца выдаць у Турцыю, дзе яму пагражаюць катаванні.
26.05.2020 Хто да Палуды на “Вышку”? Запрашаем на трансляцыю па праблеме смяротнага пакарання
У межах адукацыйнага беларускага фестывалю “Вышка” ў сераду 27 траўня адбудзецца адкрытая лекцыя “Усё, што трэба ведаць пра смяротнае пакаранне ў Беларусі”.
22.05.2020 Аналітычная справаздача аб назіранні за фарміраваннем тэрытарыяльных выбарчых камісій
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” і ПЦ “Вясна” ў рамках кампаніі“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
21.05.2020 За кім сочыць КДБ? Шосты выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"
Супрацоўнікі КДБ могуць прыйсці да вас ва ўніверсітэт, дзе вы вучыцеся, альбо на працу — каб "проста пагаварыць”. Яны не называюць сваіх прозвішч і не паказваюць дакументаў.
21.05.2020 Ці ёсць сэнс назіраць за выбарамі ў Беларусі? Запрашаем на анлайн-дэбаты!
Валанцёрская служба “Вясны” запрашае ўсіх жадаючых абмеркаваць важны аспект выбарчай працэдуры – назіранне.
21.05.2020 Заўтра – разгляд апеляцыі братоў Косцевых. Ці будзе ў маці шанец убачыць жывымі сваіх дзяцей?
Калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах 22 траўня будзе разглядаць апеляцыйную скаргу жыхароў Чэрыкава братоў Станіслава і Іллі Косцевых. Суд можа пакінуць прысуд без зменаў і тады юнакоў чакае растрэл.
20.05.2020 Подпісы для вылучэння кандыдатамі ў прэзідэнты будуць збіраць 15 ініцыятыўных груп
20 траўня праходзіць пасяджэнне Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, на якім былі разгледжаныя пытанні рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
20.05.2020 Блог Паўла Сапелкі: Дзень выбараў
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў новым выпуску блога "Слова аб праве" у "Белгазеце" супастаўляе ўнесеныя прапановы праваабаронцамі па правядзенні выбараў прэзідэнта ва ўмовах пандэміі COVID-19 і прынятыя рашэнні ЦВК.
19.05.2020 Уладзімір Лабковіч: Дыскрымінацыйны падыход ЦВК пры рэгістрацыі ініцыятыўных груп бачны і без акуляраў
На пасяджэннях Цэнтральнай выбарчай камісіі, якія праходзілі 15 і 19 траўня, было адмоўлена ў рэгістрацыі заяў трыццаці двум ініцыятыўным групам грамадзян, якія практычна ўсе ўваходзяць у гэтак званыя “кандыдаты пратэсту” групы палітыка Мікалая Статкевіча.
19.05.2020 У ЦВК пагалоўна "парэзалі" кандыдатаў пратэсту
На пасяджэнні ЦВК 19 траўня працягваўся разгляд заяў на на рэгістрацыю ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
18.05.2020 Якім будзе новы адміністрацыйны кодэкс? Пакажа правапрымяняльная практыка
Мы звярнуліся да юрыста праваабарончага цэнтра “Вясна” Паўла Сапелкі і папрасілі коратка пракаментаваць сутнасць прапанаваных зменаў.
15.05.2020 Сход на ганку ЦВК: Кандыдаты пратэсту стварылі “жалезную групу”
Актывістка Вольга Нікалайчык паведаміла ў сацсетках аб тым, што ў 18-30 на прыступках уваходу ў Палату прадстаўнікоў (Дом ураду) “кандыдаты пратэсту” каманды Статкевіча, якім сёння адмовілі ў рэгістрацыі
15.05.2020 Клуб ангельскай мовы “Вясны” запрашае на занятак да Дня барацьбы з гамафобіяй
Клуб ангельскай мовы Валанцёрскай службы “Вясна” запрашае ў бліжэйшы панядзелак, 18 траўня, на занятак, які будзе прысвечаны Міжнароднаму дню барацьбы з гамафобіяй і трансфобіі.
15.05.2020 Уладзімір Лабковіч аб прынцыпе дабраахвотнасці і адмове ў рэгістрацыі групы Ціханоўскага
Заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па стане на 14 траўня ў ЦВК падалі 34 грамадзяне.










