Навіны на тэму: грамадства

08.10.2008 За паўгода ў Гомелі збілі трох замежных студэнтаў

Каб абараніць індусаў ад кулакоў і гузакоў, БРСМ гатовы правесці іх з вучобы дадому.

08.10.2008 Антон Астаповіч вінаваціць пракуратуру ў бяздзейнасці

Прыхільнік Руху “За Свабоду”, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч у лісце да генпракурора выказвае абурэнне пасіўнасцю пракуратуры ў справе абароны гісторыка-культурнай спадчыны.

08.10.2008 Міліцыянтам вярнулі бясплатны праезд і падвысяць зарплату

Міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў падпісаў пастанову, якая фактычна вяртае супрацоўнікам органаў унутраных справаў і ўнутраных войскаў МУС страчаныя летась ільготы. Гаворка вядзецца аб бясплатным праездзе ва ўсіх відах гарадскога і прыгараднага транспарта грамадскага карыстання.

06.10.2008 Замежныя студэнты Гомельскага медуніверсітэта не вышлі на заняткі

Такім чынам яны пратэстуюць супраць прыгнёту па расавых прыкметах. Замест заняткаў студэнты сабраліся ў актавай зале ВНУ і запатрабавалі правесці сустрэчу з працаўнікамі міліцыі. У Савецкім РАУСе Гомеля паведамілі, што замежныя студэнты звярнулі ўвагу ўлад, у прыватнасці, на напады на іх хуліганаў каля інтэрнату, дзе жывуць грамадзяне Індыі.

03.10.2008 Аблвыканкам хоча падняць раёнкі на «адпаведны часу ўзровень»

Гомельскі аблвыканкам абавязаў абласное ўпраўленне ідэалагічнай работы штоквартальна праводзіць нарады па пытаннях удасканалення ідэйна-зместавага ўзроўню дзяржаўных газет рэгіёна, стварыць інтэрнет-партал «СМІ Гомельскай во­бласці», а таксама прыняць іншыя меры­ па павышэнні эфектыўнасці працы раёнак.

02.10.2008 Прадпрыемствы абавяжуць браць на працу былых зняволеных

Генпракурор Беларусі прапаноўвае ўвесці квоту працоўных месцаў для асобаў, якія вызваляюцца з месцаў пазбаўлення волі. З такой ініцыятывай Рыгор Васілевіч выступіў учора на сесіі «палаты прадстаўнікоў».

01.10.2008 У дамы састарэлых – чэргі

Сёньня адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі сёньня дзейнічаюць 22 дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў. Там жывуць больш як 5 тысяч чалавек.

26.09.2008 Кнігарні баяцца вымірання

У беларускіх кнігарнях пераважная большасць літаратуры прадстаўлена расійскімі выданнямі. А колькасць беларускамоўнай літаратуры ідзе на адзінкі. Як распавяла "Народнай волі" дырэктар Дома кнігі "Веды" Таццяна Клімовіч, на паліцах нашых крам у чатыры разы менш літаратуры беларускай вытворчасці, чым расійскіх кніг, дапаможнікаў, альбомаў і падручнікаў.

25.09.2008 «Ня дай сябе загнаць!» -- акцыя студэнтаў супраць датэрміновага галасавання

Моладзевая ініцыятыва “СтудФармат” з 22 верасня пачала кампанію “Не заганяйся!”. Ідэя - заклік не галасаваць датэрмінова, а таксама паведамляць пра “загоны” ва ўніверсітэтах, каледжах, студэнцкіх інтэрнатах.

25.09.2008 Мiнчукi судзяцца з метрапалiтэнам з-за дамоў, якiя iдуць пад знос

У Мiнску пачалiся суды вакол зямельных участкаў, якiя знаходзяцца на шляху будаўнiцтва новых станцый метро. УП "Дырэкцыя па будаўнiцтве Мiнскага метрапалiтэна" спрабуе выселiць з дамоў грамадзян, якiя патрабуюць раўнацэннай кампенсацыi iх уласнасцi.

25.09.2008 У Польшчы хочуць скараціць пенсіі былым камуністычным кіраўнікам і супрацоўнікам дзяржбяспекі

Найбуйнейшая партыя ў польскім сейме, урадавая "Грамадзянская платформа", унесла на разгляд дэпутатаў законапраект аб скарачэнні пенсій былым камуністычным кіраўнікам і супрацоўнікам дзяржаўнай бяспекі, паведамляе агенцтва AFP.

25.09.2008 Гродзенскіх студэнтаў гоняць на выбары

Кіраўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы прымушае студэнтаў і выкладчыкаў навучальнай установы прымаць удзел у датэрміновым галасаванні на бягучых парламенцкіх выбарах.

23.09.2008 Рэктар патрабуе галасаваць датэрмінова

Сёньня ў Берасьцейскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Пушкіна адбыліся так званыя прафіляктычныя гутаркі выкладчыкаў са студэнтамі.

18.09.2008 Студэнтам за датэрміновае галасаваньне абяцаюць дадатковы выходны

17 верасьня ўсім студэнтам факультэта “Вышэйшая школа турызма” Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэта, дэканам якога зьўляецца Н.І. Кабушкін, загадалі прагаласаваць датэрмінова на парлямэнцкіх выбарах, што маюць адбыцца 28 верасьня.

18.09.2008 Маладафронтаўцам ізноў пагражаюць выключэньнем

Напярэдадні вулічнай акцыі, прысьвечанай Дню Салідарнасьці зь семьямі зьніклых, у школах гораду прадстаўнікі адміністрацыі навучальных установаў правялі "прафіляктычныя" гутаркі з навучэнцамі, якія займаюць актыўную грамадзкую пазыцыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства