Навіны на тэму: грамадства

05.01.2009 Навагодні сюрпрыз

Пасьля 2-га студзеня курс беларускага рубля заставаўся нязьменным – 2650 рублёў за адзін даляр. Як доўга ўдасца ўладам утрымліваць гэты валютны курс?

31.12.2008 Суд на Новы год

У судзе Цэнтральнага раёну Менску сёньня мусіў пачацца разгляд справы актывісткі кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Мартай Маісеенка. Дзяўчыну затрымалі позна ўвечары 30 сьнежня й пратрымалі ў пастарунку ўсю ноч.

30.12.2008 Расстраляная літаратура

Зборнік з такой назвай пабачыў свет у мінскім выдавецтве "Кнігазбор". Ён складзены з твораў беларускіх пісьменнікаў, якія загінулі ў гады сталінізму.

29.12.2008 Гарвыканкам забараніў шыльду БНР

Магілёўскі гарвыканкам адмовіў моладзевым актывістам у іх просьбе ўсталяваць на будынку мясцовага краязнаўчага музэю інфармацыйную шыльду ў гонар Беларускай Народнай Рэспублікі.

26.12.2008 Чыннікі несвяточнага настрою і пазітыву

У калядныя дні многія дэмакратычныя структуры ладзяць дабрачынныя імпрэзы ў дзіцячых установах для дзяцей-сірот і цяжкіх падлеткаў, каб надаць ім прыўзнятага настрою. Але не ва ўсіх гэтымі днямі настрой сапраўды святочны

23.12.2008 У Мінску выйшаў зборнік вынішчаных у гады сталінізму пісьменнікаў

У мінскім выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў ілюстраваны зборнік “Расстраляная літаратура”, складзены з твораў беларускіх пісьменнікаў, якія загінулі ў гады сталінізму, паведаміў БелаПАН дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі.

23.12.2008 Рэчыцкі актывіст: Пасадзіце мяне ў турму

У Рэчыцы 59-гадовы грамадзкі актывіст, сябра ПКБ Анатоль Фралоў абвясьціў галадоўку. Патрапіўшы ў свой час пад скарачэньне, ён ужо два гады ня можа знайсьці працу. У мясцовага пракурора ён нават прасіўся пасадзіць яго ў турму, бо там хоць кормяць.

23.12.2008 Полаччына: умовы для бізнэсу — хоць уцякай

Уладзімер Захараў, уладальнік шэрагу гандлёвых цэнтраў у Полацку і Наваполацку, аддаў загад зачыніць крамы на знак пратэсту супраць неспрыяльных умоваў для разьвіцьця прадпрымальніцтва і гандлю. Полацкі гарвыканкам раіць найманым работнікам прыцягнуць бізнэсоўца да суду.

20.12.2008 Віцебскага падлетка Максіма Андрэева адабралі ў маці і змясцілі ў інтэрнат – без судовага рашэння

16 снежня Максіма Андрэева, вучня 9-г класа Віцебскай школы №6, супрацоўнікі міліцыі фактычна сілай вырвалі з рук маці і павезлі ў невядомым напрамку на машыне без апазнавальных знакаў міліцыі. Гэта адбылося, калі маці, Таццяна Андрэева, забірала сына дадому з абласной псіхіятрычнай клінікі, дзе хлопчыка беспадстаўна пратрымалі амаль тыдзень. У міліцыі і пракуратуры на тэлефанаванні жанчыны аб выкраданні дзіцяці не рэагавалі. І толькі бліжэй да вечара ёй ўдалося высветліць, што сын знаходзіцца амаль за за паўтары сотні кіламетраў ад Віцебску. Яго адвезлі ў Ветрынскую школу-інтэрнат, дзе знаходзяцца дзеці-сіроты і дзеці, пазбаўленыя апекі бацькоў. Максіма Андрэева забралі з сям’і без судовага рашэння.

20.12.2008 АЭС будзе пабудаваная ў Астравецкім раёне

Першая беларуская АЭС будзе пабудаваная ў Астравецкім раёне. Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.

19.12.2008 Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны хочуць знесці незаконна?

Старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч 18 снежня звярнуўся да ўладаў — у Міністэрства культуры, Савет міністраў і Генеральную пракуратуру. Гісторык заклапочаны тым, што будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны выкраслілі з Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

18.12.2008 У Ганцавічах сфармавалі брыгаду рознарабочых з нядбайных бацькоў

На базе Ганцавіцкага ПМК-7 ствараецца першая ў краіне брыгада, у якой будуць працаваць нядбайныя бацькі, што запазычыліся дзяржаве за ўтрыманне дзяцей. Збольшага гэта жанчыны, бо мужчыны з такіх сем’яў уцяклі або сядзяць.

15.12.2008 Віцебск: Хлопчыка прымусілі падпісаць згоду на сваё змяшчэнне ў псіхіятрычную клініку

11 снежня 15-гадовы школьнік Максім Андрэеў быў змешчаны ў закрытае аддзяленне Віцебскай абласной псіхіятрычнай клінічнай бальніцы супраць сваёй волі і без дазволу бацькоў. 12 снежня прапанавалі паставіць подпіс у гісторыі хваробы нібыта за тое, што яму ўжо споўнілася 15 год. Як высветлілася пазней, хлопчык падпісаўся пад згодай на сваё змяшчэнне ў псіхіятрычную клініку.

12.12.2008 У Дзень правоў чалавека віцебскія ўлады замахнуліся на правы дзіцяці

Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў паведаміў, што ўвечары 10 снежня ў грамадскую прыёмную патэлефанаваў 15-гадовы Максім Андрэеў, вучань Віцебскай сярэдняй школы №6, і сказаў, што яму трэба наведаць дзіцячага ўрача, але ён баіцца ісці ў паліклініку, паколькі “дарослыя дзядзі і цёці” ад уладаў хочуць адабраць яго ў маці.

11.12.2008 У Баранавічах акцыя праваабаронцаў – у моладзевым асяродку

Мясцовыя праваабаронцы С.Гоўша, К.Пятровіч, В.Сырыца і В.Болбат 10 снежня выйшлі ў горад, каб павіншаваць грамадзянаў з юбілеем Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Удзельнікі акцыі вырашылі ў гэты дзень звярнуцца менавіта да студэнцкай моладзі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства