Навіны на тэму: грамадства
19.01.2009 За пікет – развітаньне з вучобай?
Студэнт Салігорскага эканамічнага тэхнікуму Ільля Кавалей падаў у выканкам заяўку на правядзеньне 26 студзеня пікету супраць неабароненасьці грамадзян РБ ад эканамічнай палітыкі уладаў.
16.01.2009 Воіны-інтэрнацыяналісты маюць намер адмовіцца ад дзяржаўнай узнагароды
8 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб заснаванні юбілейнага медаля "20 гадоў вываду савецкіх войск з Афганістана". Клецкая раённая арганізацыя воінаў-інтэрнацыяналістаў заявіла аб тым, што адмовіцца ад узнагароды. Ініцыятыву падтрымалі і былыя "афганцы" з іншых куткоў Беларусі.
16.01.2009 Новы прэзідэнцкі закон не вяртае льготаў чарнобыльцам
Як высвятлілася, новы закон аб сацабароне "чарнобыльцаў" усяго толькі кампіляцыя ўжо існуючых заканадаўчых актаў.
15.01.2009 Мінскім алкаголікам раздалі кефір і з аркестрам адправілі іх у ЛТП
Сёння ў Мінску ў рамках антыалкагольнай акцыі сталічнай міліцыі "Калі піць — у сям'і не жыць" адбылася адпраўка ў наваградскі ЛТП 35 хранічных алкаголікаў, жыхароў сталіцы.
15.01.2009 Непаўнагадовы Максім Андрэеў будзе абараняць свае правы
14 студзеня праваабаронца з Беларускага Хельсінскага камітэту Павел Левинов наведаў у Ветрынскай школе-інтэрнаце 15-гадовага Максіма Андрэева, якога ў парушэньне Канвенцыі аб правах дзіцяці і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адміністрацыя Кастрычніцкага раёна г. Віцебску без судовага рашэння пазбавіла права пражываць з бацькамі, а абласныя медыкі ўтрымлівалі ў псіхіятрычнай клініцы.
14.01.2009 Мужчыны на продаж
Міжнародная арганізацыя міграцыі зацікавілася праблемай гандлю мужчынамі. У дакладзе, падрыхтаваным экспэртамі арганізацыі, фігуруе і Беларусь. Беларускія мужчыны ўсё часьцей становяцца ахвярамі жорсткай працоўнай эксплюатацыі.
14.01.2009 Маладафронтаўца шантажуюць разьмеркаваньнем у забруджаны раён
Сябра Мастоўскага Маладога Фронту Алега Пронскага выклікалі сёньня раніцай да першага прарэктара Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Аляксандра Дудук на прафіляктычную размову з нагоды яго палітычнай дзейнасьці.
13.01.2009 Выпускнікам ВНУ могуць павялічыць тэрмін адпрацоўкі да 5 год
Саўмін збіраецца павялічыць тэрмін адпрацоўкі па мэтавым кантракце і скараціць падставы для выдачы даведкі аб самастойным працаўладкаванні.
12.01.2009 Як беларусам сваю мову ратаваць?
Апошнімі гадамі звужаецца кола ўжытку беларускай мовы. Асабліва ў адукацыйным плане. Што могуць зрабіць беларусы, каб іх родная мова не трапіла неўзабаве ў спіс тых, што адышлі ў нябыт?
12.01.2009 Спынены крымінальны пераслед маладзёнаў, якія знішчалі крыжы ў Курапатах
Спынены крымінальны пераслед двух маладых людзей, якія напярэдадні Дзядоў былі затрыманыя ў Курапатах і падазраваліся ў знішчэнні памятных крыжоў. Адпаведнае рашэнне было прынята сёння Бараўлянскім аддзелам Мінскага РУЎС. Гэта выклікана тым, што доказаў, атрыманых падчас расследавання, недастаткова для перадачы справы ў суд і прыцягненні да крымінальнай адказнасці двух маладзёнаў, інфармуе БелаПАН
09.01.2009 6000 подпiсаў за рэферэндум у Магiлёве сабралi прадпрымальнiкi рынку мiкрараёна «Саломiнка»
Ленiнскi суд Магiлёва прыняў да разгляду іск жыхара мiкрараёна "Саломiнка" Iгара Каваленкi супраць гарвыканкама. Гарвыканкам адмовiўся рэгiстраваць iнiцыятыўную групу па правядзеннi мясцовага рэферэндуму, што i стала прычынай для судовага разбіральніцтва. Суд прыняў справу да разгляду, i працэс пачнецца 16 студзеня.
09.01.2009 Мінгарвыканкам не падтрымаў антыалкагольны марш
Арганізатары мерапрыемства вырашылі ўстрымацца ад правядзення несанкцыянаванай акцыі.
08.01.2009 Супрацоўнікі КДБ аказваюць ціск на актывістаў, якія выступаюць супраць АЭС
Да сябраў ініцыятыўнай групы, якая наладзіла кампанію супраць будаўніцтва АЭС, пачалі прыходзіць на працу й дадому прадстаўнікі мясцовай улады. Іх цікавіць грамадзянская пазыцыя актывістаў.
08.01.2009 Жлобінскія выбарцы патрабуюць вярнуць ільготы
Да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Батана зьвярнулася група выбарцаў з Жлобінскай выбарчай акругі № 40. Яны патрабуюць ад свайго абраньніка, каб ён ініцыяваў вяртаньне сацыяльных ільгот на праезд у гарадзкім і прыгарадным транспарце дзецям, студэнтам і пэнсыянэрам.
05.01.2009 Улады ізноў забаранілі мітынг супраць будаўніцтва АЭС
Смаргоньскія ўлады не дазволілі пікет супраць будаўніцтва АЭС. У адмове смаргонскія чыноўнікі спасылаюцца на тое, што дагэтуль не падпісаны указ прэзыдэнта аб будаўніцтве АЭС менавіта ў Астравецкім раёне.










