Навіны на тэму: грамадства
02.02.2009 З Брэста дэпартаваныя польскія настаўнікі
31 студзеня з Брэста былі дэпартаваныя Пётр Борань і Галіна Зайкоўская. Яны працавалі ў «АКЦ Мост», на базе якога існуе Польская грамадская школа імя Ігната Дамейкі Саюзу палякаў у Беларусі. Настаўнікі выкладалі польскую мову і гісторыю для вучняў старшых класаў.
02.02.2009 Студэнты-каліноўцы ўшанавалі памяць Каліноўскага ў Мастаўлянах
1 лютага грамадская супольнасць "Беларуская Нацыянальная Памяць" арганізавала выезд ў вёску Мастаўляны, што на Беласточчыне. Нагодай сталі ўгодкі паўстання 1863 года і 171-я гадавіна нараджэння Кастуся Каліноўскага, які з'явіўся на свет акурат у Мастаўлянах.
30.01.2009 У Гомелі прайшлі провады ў ЛПП жанчын-алкаголікаў
У Гомелі 30 студзеня каля ізалятара часовага ўтрымання прайшлі провады ў ЛПП 11 жанчын-алкаголікаў. Мерапрыемства арганізавана ўпраўленнем прафілактыкі УУС Гомельскага аблвыканкама. У ім узялі ўдзел міліцыянеры, урач-нарколаг, журналісты, а таксама каля 30 асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, дастаўленых да ІЧУ ўчастковымі міліцыянерамі.
30.01.2009 У Вiлейскiм раёне з'явiцца першы ў Беларусi мемарыял знiклым вёскам
Першы ў Беларусi мемарыял знiклым вёскам сёлета з'явiцца ў Вiлейскiм раёне. За апошнiя 70 гадоў з розных прычын з карты Вiлейшчыны знiкла 250 населеных пунктаў.
30.01.2009 Астравецкі ідэолаг заявіў, што большасць ягоных землякоў - за АЭС
Большасць жыхароў выступаюць за будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў іхным рэгіёне, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама па ідэалагічнай працы Віктар Свіла.
29.01.2009 Замест мэмарыялу – шматпавярховікі, агароды, гаражы
У Віцебску разгарнулася кампанія супраць забудовы тэрыторыі былога канцлягеру "5-ты полк", дзе былі закатаваныя 120 тысяч ахвяраў фашызму.
28.01.2009 Дасягнута дамоўленнасць аб пашырэнні ўжытку беларускай мовы на тэлебачанні
На сустрэчы старшыні "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Алега Трусава со старшынёй Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Аляксандрам Зімоўскім 27 студзеня дасягнута дамоўленасць аб пашырэнні ўжытку беларускай мовы на айчынным тэлебачанні. Пра гэта паведаміў БелаПАН А.Трусаў.
27.01.2009 Сёньня Дзень памяці ахвяраў Халакосту
Сёньня ва ўсім сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту. Гэтая памятная дата была ўстаноўлена Генэральнай Асамблеяй ААН у 2005 годзе. Менавіта 27 студзеня 1945 году Чырвоная армія вызваліла адзін з найбуйнейшых нацыскіх канцлягераў “Аўшвіц-Біркэнаў”.
27.01.2009 Вывешванне нацыянальнага сцяга прыраўнялі да хуліганства
Актывістка «Еўрапейскай Беларусі» аштрафаваная за вывешванне нацыянальнага сцяга на Кастрычніцкай плошчы Менска.
24.01.2009 Брэсцкая БСДП (Грамада) заклікае грамадзян падтрымаць пратэст
Брэсцкая арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) заклікала грамадзян падтрымаць пратэст на забарону пікета наконт пагаршэння матэрыяльнага становішча жыхароў рэгіёну.
22.01.2009 Праваабаронцу Шчукіна вінавацяць у хуліганстве (дапоўнена)
Валеры Шчукіна асудзілі да штрафу памерам дзьве базавыя велічыні. Суддзя Андрэй Прэйс прызнаў праваабаронцу вінаватым, разгледзеўшы міліцэйскі пратакол, паводле якога спадар Шчукін нібыта непрыстойна паводзіў сябе ў гарадcкім клінічным шпіталі №2, спрабуючы пазбавіць непаўнагадовага Максіма Андрэева ад псіхічнага ціску ўрача-псіхіятара ў снежні мінулага году.
22.01.2009 Берасцейскі ідэолаг запрасіў на сустрэчу праваабаронцу Уладзімера Вялічкіна
Сёньня ў Берасьці па ініцыятыве кіраўніка ідэалягічнага аддзелу Берасьцейскага аблвыканкаму Аляксандра Рагачука адбылася яго сустрэча з праваабаронцам Уладзімерам Вялічкіным.
22.01.2009 Трусаў: Зьмены будуць тады, калі грамадзкая думка ня будзе “спаць у шапку”
У першыя клясы зь беларускай мовай навучаньня сёлета пайшлі 16,7% школьнікаў. Гэта на 2% менш, чым летась. Такія несуцяшальныя зьвесткі прыводзіць газэта “Наша Ніва”. З кожным годам статыстыка робіцца ўсё больш сумнай. Яшчэ тры гады таму па-беларуску ў школах краіны навучалася 22% дзяцей, а сёлета іх 18,4%. Калі ж параўнаць гэтыя лічбы з дадзенымі дзесяцігадовай даўніны, то ўвогуле робіцца ніякавата. Цяжка ў гэта паверыць, але яшчэ ў 1994 годзе на роднай мове ў Беларусі навучаліся 69% школьнікаў.
21.01.2009 Празь пяць гадоў беларускамоўныя школы зьнікнуць цалкам?
Толькі 1,9 адсотка гарадзкіх першаклясьнікаў краіны навучаецца сёлета па-беларуску. Гэта ў трыццаць разоў менш, чым у 1993-94 навучальным годзе. У сувязі з такой сытуацыяй Рада Таварыства беларускай мовы заклікала бацькоў, грамадзкіх актывістаў і палітыкаў ужо цяпер заняцца стварэньнем беларускамоўных клясаў і школ для наступнага навучальнага году.
20.01.2009 КДБ вербуе праз vkontakte.ru
19 студзеня два супрацоўнікі КДБ спрабавалі завербаваць студэнта першакурсніка БДУІРа Паўла Ляшковіча, які навучаецца на факультэце «Інфармацыйныя тэхналогіі».










