Навіны на тэму: грамадства
13.02.2009 У пікетах супраць АЭС ізноў адмоўлена
Чарговыя спробы грамадскіх актывістаў Вілейкі і Маладзечна правесці пікеты супраць пабудовы АЭС не атрымалі поспеху. Вілейскі і Маладзечанскі выканаўчыя камітэты далі адмоўныя адказы на заявы актывістаў.
13.02.2009 У глыбоцкім касцёле забаранілі прэзентацыю кнігі "Жаўнеры БНР"
У касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім забаранілі прэзентацыю кнігі гісторыка Алега Латышонка "Жаўнеры БНР". Пра гэта паведамляе рэгіянальны партал "Весткі.info". Хто менавіта прыняў рашэнне пра забарону — не паведамляецца.
13.02.2009 У сталіцы на 14 лютага запланаваны Дзень цвярозасці
Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінгарвыканкама звярнулася з прапановай да гарадскіх уладаў правесці 14 лютага ў межах кампаніі "ДабраБыт" акцыю "Дзень цвярозасці".
12.02.2009 Беларускія дзеці зноў змогуць ездзіць на аздараўленне ў Германію
Міністры замежных спраў Беларусі і ФРГ 11 лютага абмяняліся нотамі, якія ўтвараюць міжурадавае пагадненне аб аздараўленні беларускіх дзяцей у Германіі. Абмен нотамі прайшоў у час сустрэчы кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства Сяргея Мартынава, які знаходзіцца ў Берліне з афіцыйным візітам, з міністрам замежных спраў ФРГ Франкам Вальтэрам Штайнмаерам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у МЗС.
12.02.2009 У краіне з бясплатнай медыцынай зацверджаны пералік платных медпаслугаў
Урад Беларусі пастановай №182 зацвердзіў пералік і парадак аказання платных медыцынскіх паслугаў дзяржаўнымі ўстановамі аховы здароўя.
12.02.2009 Аўганскі ветэран адмовіўся ад юбілейнага медаля
Шафёр сельскагаспадарчага прадпрыемства “Бярозаўскае”, ветэран вайны ў Аўганістане Вячаслаў Матус адмовіўся ісці ў Першамайскі сельвыканкам атрымліваць юбілейны медаль да 20-годдзя вываду войскаў з Аўганістана.
12.02.2009 ТБМ заклікае да актыўнага ўдзелу ў Міжнародным дні роднай мовы
Як паведамляе БелаПАН, сакратарыят "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" заклікаў суайчыннікаў актыўна ўдзельнічаць у ініцыятывах і акцыях аб'яднання, прысвечаных 10-годдзю Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага), заснаванага па рашэнні ЮНЭСКА ў мэтах захавання галоўнай духоўнай святыні кожнага народа.
11.02.2009 Калі метро не ў радасць…
Уласнікі сталічных дамоў, якія зносяць з-за будаўніцтва метро, будуць шукаць праўду ў Пракуратуры і Адміністрацыі прэзідэнта.
11.02.2009 Кіраўнікам Светлагорска прапануюць далучыцца да роднай мовы
У мясцовы райвыканкам накіраваны зварот актывістаў аб удзеле вертыкальнікаў і дэпутатаў у другой нацыянальнай дыктоўцы па беларускай мове. Яна запланавана на 21 лютага.
11.02.2009 Актывісту “Руху за Свабоду” пагражаюць пераразмеркаваннем
Студэнту-выпускніку Гарадзенскага сяльгасуніверсітэту Алегу Пронскаму пагражае пераразмеркаванне ў Гомельскую вобласць. Па словах самога Алега Пронскага – гэта помста ўладаў за ягоную актыўную грамадскую дзейнасць ды прыналежнасць да “Руху за Свабоду”.
11.02.2009 Інтэрнэт на службе спэцслужбаў
Выпадкі, калі супрацоўнікі спэцслужбаў шукаюць патэнцыйных агентаў у інтэрнэце, сталі нярэдкай зьявай. Супрацоўнікі КДБ запрашаюць студэнтаў у дэканаты і кажуць, што прасачылі іх віртуальныя кантакты. Яны патрабуюць супрацоўнічаць, пагражаючы адлічэньнем з вучобы. Правайдэры цьвердзяць, што ў беларускіх умовах сачыць за віртуальнымі кантактамі ня цяжка.
11.02.2009 КДБ спрабуе вербаваць студэнтаў
Чэкісты прапанавалі 'супрацоўніцтва' гомельскаму студэнту. Той адмовіўся. І цяпер чакае магчымых праблемаў з вучобай. І гэта не першы выпадак.
06.02.2009 Пракуратура прызнала незаконным спыненне справы аб вандалізме ў Курапатах
Пракуратура Менскага раёну прызнана незаконным спыненьне крымінальнага перасьледу маладзёнаў, якіх падазраюць у зьнішчэньні помнікаў у Курапатах.
05.02.2009 Дзіцячы хоспіс ператварылі ў гуманітарную "клетку"
У Слоніме безнадзейна хворым дзеткам дабрачынныя людзі дапамагаюць псіхалагічна, сацыяльна і матэрыяльна. Затое райвыканкам вылучыў памяшканне без вады, туалета, цяпла…
04.02.2009 Вярхоўны суд і генпракурор разгледзелі зварот грамадзянаў, не згодных з рашэннямі судоў
Агенцтва БелаПАН паведамляе, што па даручэнні прэзідэнта Вярхоўны суд і генеральны пракурор разгледзелі зварот грамадзянаў, не згодных з рашэннямі судоў па крымінальных, грамадзянскіх і адміністрацыйных справах. Аб гэтым гаворыцца ў лісце начальніка галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў Адміністрацыі прэзідэнта Станіслава Бука мінчучцы Людміле Кучуре.










