Навіны на тэму: грамадства

Праціўнікі будаўніцтва АЭС выдалі газету

24.02.2009 Праціўнікі будаўніцтва АЭС выдалі газету

Старшыня аргкамітэта ініцыятывы "Астравецкая атамная – гэта злачынства" Мікола Уласевіч паведаміў пра выпуск першага нумару газеты "Астравецкі веснік".

Чарнобыльскім дзецям дазволена ехаць у тры краіны

24.02.2009 Чарнобыльскім дзецям дазволена ехаць у тры краіны

Пасьля таго як 23 лютага адбылося падпісаньне двухбаковых беларуска-ірляндзкіх міжурадавых дамоваў пра аздараўленьне непаўналетніх беларусаў за мяжой, Ірляндыя стала трэцяй краінай (пасьля Італіі і Нямеччыны), дзе дазволена адпачываць чарнобыльскім дзецям.

Беларускія памежнікі абшукваюць студэнтаў ЭГУ

23.02.2009 Беларускія памежнікі абшукваюць студэнтаў ЭГУ

У актывіста «Маладога Фронту» Зьмітра Ясевіча, які вяртаўся ў Беларусь пасьля здачы сэсіі ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце, правялі ператрус на мяжы.

20.02.2009 БНФ “Адраджэнне” накіравала пісьмовую прапанову ў Міністэрства культуры

Грамадскае аб’яднанне БНФ “Адраджэнне” накіравала пісьмовую прапанову ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь уключыць у склад Грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны сябра Сойму Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” Ірыну Лаўроўскую.

Зьміцер Федарук адпраўлены ў воінскую частку

19.02.2009 Зьміцер Федарук адпраўлены ў воінскую частку

Аперацыя актывісту міжнароднага маладзёжнага аб'яднання "Малады фронт" (Чэхія) Дзмітрыю Федаруку, прымусова закліканаму ў войска ў канцы студзеня, адкладзеная да 14 сакавіка. Ён адпраўлены ў воінскую частку Жодзіна, па месцы службы, паведаміла прэс-сакратар арганізацыі Таццяна Шапуцька.

Сёння кожная сёмая беларуская сям’я не мае аніякіх рэзерваў

19.02.2009 Сёння кожная сёмая беларуская сям’я не мае аніякіх рэзерваў

Падчас правядзення “Круглага стала” пад назвай “Аб магчымых наступствах сусветнага фінансавага крызіса для Беларусі” беларускія эканамісты, палітолагі і прадстаўнікі дэмакратычнага грамадства распавялі пра тое, што чакае беларусаў у бліжэйшы час.

"Дні цвярозасці" - з агітбрыгадамі і паказальнымі судамі

19.02.2009 "Дні цвярозасці" - з агітбрыгадамі і паказальнымі судамі

21 лютага"Дзень цвярозасці" пройдзе ў Пінску. Апрача забароны продажу сьпіртнога, падрыхтавалі цэлую праграму. На прадпрыемствах горада выступяць агітбрыгады з ідэолагаў і ўрачоў. Акрамя таго, будуць праведзены некалькі паказальных судоў, пасля якіх у ЛПП адправяць самых горкіх п’яніц.

Забароненыя пікеты супраць АЭС

19.02.2009 Забароненыя пікеты супраць АЭС

Гарадзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу грамадскага актывіста з Астраўца Міколы Уласевіча, які не пагадзіўся з рашэннем мясцовых уладаў аб забароне на правядзенне шэрагу пікетаў супраць пабудовы атамнай электрастанцыі на тэрыторыі Астравецкага раёна.

Cтаршыня Беларускага таварыства аховы помнікаў просіць дапамогі

19.02.2009 Cтаршыня Беларускага таварыства аховы помнікаў просіць дапамогі

18 лютага ў Мінску, каля будынка № 5 на вуліцы Старажоўскай, адбыўся брыфінг старшыні Беларускага таварыства аховы помнікаў А.Астаповіча. Прычынай звароту да журналістаў і грамадзкасьці, паводле слоў А.Астаповіча, стала тое, што пад пагрозай зьнішчэньня апынуўся архіў таварыства.

Беларуская дыктоўка ў Варшаве

18.02.2009 Беларуская дыктоўка ў Варшаве

У гэтым годзе ўжо другі раз беларусы і прыхільнікі беларускай мовы ва ўсім сьвеце пішуць вялікую дыктоўку, галоўнай мэтай якой зьяўляецца папулярызацыя і падтрымка беларускай мовы.

Cудовая эпапея ў Лельчыцах працягваецца

18.02.2009 Cудовая эпапея ў Лельчыцах працягваецца

Рашэнне суду наконт прэтэнзій раённых уладаў да пробашча каталіцкай парафіі ксяндза Віталя Мышоны будзе вынесенае ў пятніцу.

Васіль Хадзькоў: “Ня толькі гэты дом, а ўсё маё жыцьцё пайшло пад знос"

17.02.2009 Васіль Хадзькоў: “Ня толькі гэты дом, а ўсё маё жыцьцё пайшло пад знос"

Дома нумар 26 па праспэкце Дзяржынскага болей няма. Сёньня ён згарэў у вялікім пажары, які пачаўся ў выніку дзеяньняў мэтрабудаўнікоў, калі тыя пачалі зносіць будынак, не пагасіўшы агонь у печы. На той момант гаспадара дома Васіля Хадзькова ў кайданках ужо павезьлі ў міліцыю. За гадзіну да таго Васіль Хадзькоў даў апошняе інтэрвію ў сваім доме: “Калі коратка, дык ня толькі гэты дом, а ўсё маё жыцьцё пайшло пад знос".

Не прыйшлі атрымліваць медалі

17.02.2009 Не прыйшлі атрымліваць медалі

У Драгічынскім раёне юбілейныя медалі не прыйшлі атрымліваць болей паловы ветэранаў аўганскай вайны.

15.02.2009 Бульдозэры насоўваюцца на лошыцкі Крыж памяці сталінскім ахвярам

Менскае месца сталінскіх рэпрэсіяў – Лошыцкі, альбо, як яго інакш называюць, Чорны Яр адным зь першых дасьледаваў малады ў тыя гады археоляг Зянон Пазьняк. У 1988-м ён публічна заявіў, што тут адбываліся масавыя расстрэлы людзей у 1937 годзе. На думку Пазьняка, у гэтым месцы знаходзяцца парэшткі 7-10 тыс. чалавек.

13.02.2009 У Віцебску з’явіцца лячэбна-працоўны прафілакторый

Гэта – пятая падобная ўстанова ў Беларусі. Там змогуць змясціць каля тысячы хворых. За тры апошнія гады колькасць алкаголікаў у вобласці вырасла ў чатыры разы. Аднак ці вылекуюць іх у ЛПП? Паводле статыстыкі, здаровымі адтуль выходзіць у лепшым выпадку толькі кожны пяты пацыент.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства