Навіны на тэму: грамадства
20.03.2009 У Беларусі каля 60 тысяч работнікаў прымусова адправілі ў адпачынак
Федэрацыя прафсаюзаў рэкамендавала сабе сачыць за тым, каб прадпрыемствы не звальнялі працаўнікоў ды не зніжалі ім заробкі. Але, як даведалася Еўрарадыё, ні дзяржаўныя прафсаюзы, ні Міністэрства працы ніякім маніторынгам становішча не займаюцца
20.03.2009 “Гародня, будзьма з мовай!”
Пад такім лозунгам 22 сакавіка ў 12.00 у Гродне адбудзецца ІІ Агульнанацыянальная дыктоўка.
20.03.2009 За вяртаньне касьцёла Сьвятога Язэпа вернікі моляцца пяты год
Споўнілася чатыры гады, як вернікі розных каталіцкіх парафіяў моляцца за вяртаньне касьцёла Сьвятога Язэпа і кляштара бэрнардынцаў у Менску. Ад верасьня некалькі дзесяткаў чалавек таксама трымаюць малітоўны пост. Такім чынам акцыя за вяртаньне касьцёлу працягваецца.
13.03.2009 Праект рэканструкцыі Купалаўскага парушае закон аб ахове помнікаў
Кіраўнік праекта рэканструкцыі тэатра Людміла Іванова называе “студэнцкі варыянт” маразматычным і выступае супраць яго.
12.03.2009 Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў разгарне кампанію "Рэгіёны супраць АЭС"
Адбылося паседжанне Цэнтра падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў. Прынятае рашэнне пра падрыхтоўку кампаніі "Рэгіёны супраць АЭС".
11.03.2009 Алесь Бяляцкі – на Радыё Свабода
Сёння ўдзельнікі онлайн-канфэрэнцыі Радыё Свабода мелі магчымасць задаць свае пытанні Алесю Бяляцкаму, праваабаронцу, віцэ-прэзідэнту Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека (FIDH), лаурэату прэміі Homo Homini за праваабарончую дзейнасць (2006 г.). Гэтая віртуальная размова паказала, што грамадзянаў цікавіць як агульная сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі, так і асобныя лёсы праваабаронцаў.
09.03.2009 На форуме Асамблеі няўрадавых арганізацый абмеркавалі будаўніцтва АЭС
Будаўніцтва АЭС пагражае не толькі Астравецкаму паёну, але і Менску. Справа ў тым, што ружа вятроў, якія дуюць з паўночнага захаду як раз пралягае праз беларускую сталіцу. Таму антыядзерная кампанія не павінна хваляваць толькі жыхароў Астраўца, але набыць агульнарэспубліканскі характар.
09.03.2009 Дзяніс Васкабовіч: Мы будзем адстойваць свае правы
Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – Дзяніс Васкабовіч. Яму 36 гадоў, нарадзіўся і вырас у Менску. Архітэктар. Закончыў Беларускую політэхнічную акадэмію, мае двух сыноў. Жывуць яны ў прыватным сэктары, які патрапіў пад бульдозэрнае руйнаваньне ў сувязі з будаўніцтвам мэтро. Сям’і Дзяніса, ягоныя суседзям былі прапанаваныя ўладамі ўмовы перасяленьня, якія значна пагаршаюць умовы іхняга пражываньня. Напрыклад, жылплошча зьмяншаецца ўдвая, кватэры на гарадзкім ускрайку Цягам тыдня спадар Васкабовіч раскажа пра тое, як ён разам з сотнямі іншых менчукоў спрабуе адстаяць свае законныя правы. Сёньня – пачатак гэтай размовы.
07.03.2009 76-гадовы пенсіянер судзіцца з гарвыканкамам
У судзе Ленінскага раёна Берасця адбыўся разгляд іска пенсіянера Паўла Казлова да Берасцейскага гарвыканкама. Павел Казлоў просіць суд прызнаць забарону пікету гарвыканкамам незаконнай.
05.03.2009 Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў царкве “Новае жыцьцё”
Сёньня касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суда не задаволіла скаргу царквы “Новае жыцьцё” на рашэньне Вышэйшага гаспадарчага суда ад 13 студзеня 2009 году.
05.03.2009 Справу “Новага Жыцця” зноў разглядае суд
Вышэйшы гаспадарчы суд сёння яшчэ раз вернецца да справы пратэстанцкай царквы "Новага жыцця" – прыхаджане царквы па-ранейшаму не згаджаюцца пакідаць уласны будынак, чаго, у сваю чаргу, патрабуюць менскія ўлады.
04.03.2009 У Астраўцы - грамадская сустрэча для справаздачы
У Астраўцы ўлады арганізавалі нібыта адкрытую сустрэчу для абмеркавання перспектываў пабудовы АЭС.
04.03.2009 Ціск на сябраў Звязу палякаў на Беларусі ўзмацняецца
Перад правядзеннем 7 з’езда непрызнаванага ўладамі звязу палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс ўлады ўзмацняюць ціск на актывістаў арганізацыі.
03.03.2009 Аштрафаваць могуць за што заўгодна
Калі беларускі грамадзянін трапляе аднойчы ў адміністрацыйны пратакол, а потым яго выклікаюць на камісію альбо нават у суд, ён зь непрыемнасьцю даведваецца, што штрафы ў краіне неверагодна вялікія і аштрафаваць могуць за што заўгодна.
27.02.2009 Сяргей Драздоўскі: Што насамрэч адбываецца з калясачнікамі
У Беларусі 512 тысяч інвалідаў, у тым ліку 30 тысяч дзяцей-інвалідаў і прыкладна 15 тысяч інвалідаў-калясачнікаў. Шмат цяжкасцей, датычных людзей абмежаваных фізічных магчымасцей, замоўчваецца










