Навіны на тэму: грамадства

Дэпутаты не падтрымалі ініцыятыву стварэння грамадскай камісіі па пераглядзе судовых справаў

29.04.2009 Дэпутаты не падтрымалі ініцыятыву стварэння грамадскай камісіі па пераглядзе судовых справаў

Дэпутаты Нацыянальнага сходу Беларусі не падтрымалі ініцыятыву стварэння грамадскай камісіі па пераглядзе крымінальных і грамадзянскіх справаў.

Віншуем з юбілеем Зінаіду Бандарэнка!

25.04.2009 Віншуем з юбілеем Зінаіду Бандарэнка!

25 красавіка адзначае юбілей адна з самых вядомых і любімых тэлезорак краіны — народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.

У Інтэрнеце кожны дзень будзе з’яўляцца па адной беларускай казцы

24.04.2009 У Інтэрнеце кожны дзень будзе з’яўляцца па адной беларускай казцы

Аўтары новага інтэрнет-праекта “Казкі беларускія” разлічваюць на сотні наведвальнікаў штодня. Яны сцвярджаюць, што нічога падобнага няма не толькі ў Інтэрнеце -- добрых казак на беларускай мове не стае і на паліцах кніжных крамаў.

22.04.2009 Завод, дзе большасць працаўнiкоў — iнвалiды, каторы раз сутыкаецца з праблемамi памяшкання

Артыкул пад такім назовам у газеце "Звязда" прысвечаны праблемам iнвалiдаў па зроку i iншых захворваннях. Чыноўнікі не зьвяртаюць увагу на іх і не хочуць ісці на сустрач. Між тым людзі з абмежаванымі магчымасцямі мусяць мець падтрымку грамадства і дзяржавы.

Літаратары правядуць акцыю ў абарону “Рыбы”

22.04.2009 Літаратары правядуць акцыю ў абарону “Рыбы”

Літаратары, музыкі і іншыя дзеячы альтэрнатыўнай культуры заклікаюць абараніць славутую мінскую краму “Рыба”, якая знаходзіцца на вуліцы Карла Маркса.

Міністр адукацыі запрасіла Івана Шылу здаць апошні школьны іспыт у Польшчы

22.04.2009 Міністр адукацыі запрасіла Івана Шылу здаць апошні школьны іспыт у Польшчы

Моладзевы лідэр Іван Шыла, які быў выключаны са школы па палітычных матывах, а пасля гвалтоўна прызваны ў войска, цяпер можа скончыць сярэднюю адукацыю ў Польшчы.

Іван Шыла звярнуўся па дапамогу да міністра адукацыі Польшчы

20.04.2009 Іван Шыла звярнуўся па дапамогу да міністра адукацыі Польшчы

Намесьнік старшыні Маладога Фронту Іван Шыла зьвярнуўся да Міністра адукацыі Польшчы Катаржыны Халь "з просьбаю знайсьці тэхнічную магчымасьць здаць апошні іспыт па ангельскай мове і атрымаць атэстат аб сярэдняй адукацыі", бо такой магчымасьці яго пазбавілі беларускія ўлады.

 Астравецкія чыноўнікі не дазваляюць абмяркоўваць АЭС

20.04.2009 Астравецкія чыноўнікі не дазваляюць абмяркоўваць АЭС

Астравецкі райвыканкам адмовіў актывістам грамадзянскай ініцыятывы “Астравецкая атамная – гэта злачынства” прадставіць памяшканьне ў мясцовым кінатэатры для абмеркаваньня мэтазгоднасьці будаўніцтва АЭС.

Пад патранажам міліцыі 150 алкаголікаў добраахвотна пайшлі на кадзіраваньне? У “добраахвотнасьць” вераць далёка ня ўсе

15.04.2009 Пад патранажам міліцыі 150 алкаголікаў добраахвотна пайшлі на кадзіраваньне? У “добраахвотнасьць” вераць далёка ня ўсе

Бясплатнай кадзіроўкай займаўся псыхатэрапэўт спадар Сайкоў. Хоць звычайна ён бярэ за тую працэдуру ад кожнага пацыента па 200 тысяч рублёў.

Па дамове зь міліцыяй адмысловыя сеансы прайшлі ў райцэнтры Паставы і ў пасёлку Ноўка пад Віцебскам, куды міліцыянты даставілі п’яніц яшчэ з чатырох бліжэйшых раёнаў.

Мікола Уласевіч: Астравецкая АЭС – гэта ваенна-палітычнае рашэнне

14.04.2009 Мікола Уласевіч: Астравецкая АЭС – гэта ваенна-палітычнае рашэнне

Будаўніцтва Астравецкай АЭС – гэта не грамадскае, а ваенна-палітычнае рашэнне. Такое меркаванне выказаў падчас прэс-канферэнцыі ў Менску адзін з каардынатараў кампаніі “Астравецкая атамная – гэта злачынства” Мікола Уласевіч.

Ідэолагі запалохваюць глыбоцкага ксяндза

13.04.2009 Ідэолагі запалохваюць глыбоцкага ксяндза

На думку ідэолагаў Віцебшчыны, сустрэчы з творчай інтэлігенцыяй, якія ладзіць ксёндз Юры Барок у Глыбокім, з’яўляюцца сходкамі апазіцыі.

Спецслужбы сарвалі музычную імпрэзу

10.04.2009 Спецслужбы сарвалі музычную імпрэзу

Віцебскі гурт “Паўночны Воўк” меўся прэзентаваць у Мастах новую беларускамоўную праграму. Аднак, 8 красавіка на аднаго з музыкаў гурта выйшлі прадстаўнікі спецслужбаў і настойліва “парэкамендавалі” адмовіцца ад удзелу ў канцэрце.

Прадпрымальнікі Полацку выступілі супраць пабораў

08.04.2009 Прадпрымальнікі Полацку выступілі супраць пабораў

Прадпрымальнікі цэнтральнага рынку Полацку вырашылі не плаціць грошы на разьвіцьцё рынку, як гэта патрабуе адміністрацыя.

Вандалы раскапалі Курапацкія могілкі

03.04.2009 Вандалы раскапалі Курапацкія могілкі

У мэмарыяльным комплексе Курапаты невядомыя злачынца раскапалі дзьве магілы. Яны выцягнулі з магілы парэшткі людзей - косткі, чарапы, вопратку , абутак – і пакінулі іх раскіданымі на жвіры.Першым гэта заўважыў актывіст КХП БНФ Уладзімер Юхо. Сёньня раніцай на месца злачынства прыбыла карэспандэнтка Радыё Свабода і выклікала супрацоўнікаў міліцыі.

Працаўладкуюць усіх нядбайных бацькоў

24.03.2009 Працаўладкуюць усіх нядбайных бацькоў

Да канца першага паўгоддзя 2009 года павінны быць працаўладкаваныя ўсе нядбайныя бацькі, зарэгістраваныя ў службе занятасці Беларусі. Пра гэта заявіў на калегіі Мінпрацы ў Мінску міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Уладзімір ПАТУПЧЫК.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства