Навіны на тэму: грамадства

“Гадзіна смутку і маўчання”: прэм'ера выставы, прысвечанай адной з першых масавых акцыі ў гісторыі Беларусі

18.06.2020 “Гадзіна смутку і маўчання”: прэм'ера выставы, прысвечанай адной з першых масавых акцыі ў гісторыі Беларусі

Праваабарончы цэнтр “Вясна” і Цэнтр даследванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі  прэзентуе відэа-выставу фатографа Уладзіміра Сапагова, прысвечаную мітынгу “Гадзіна смутку і маўчання”, які адбыўся ў Мінску 26 красавіка 1989 года.

Ужо сёння: анлайн-кінапрагляд "Светлагорскай плямы"

17.06.2020 Ужо сёння: анлайн-кінапрагляд "Светлагорскай плямы"

Валантэрская служба "Вясны" сёння, 17 чэрвеня, запрашае на сумесны анлайн-прагляд і абмеркаванне ў Zoom дакументальнага фільма пра экалогічную сітуацыю ў Беларусі.

"Можа вы і нармальныя людзі, але я ўжо нікому не веру", — маці палітвязня Аляксандра Арановіча

16.06.2020 "Можа вы і нармальныя людзі, але я ўжо нікому не веру", — маці палітвязня Аляксандра Арановіча

"Вясна" пагаварыла з маці палітычнага зняволенага Аляксандра Арановіча Галінай Іванаўнай. Хто такі Аляксандр, як ён трапіў у каманду "Страна для жизни", як успрыняла гэта сям'я, як праходзіць следства ў дачыненні да яго, як ставяцца старадаражане да таго, што ў іх горадзе з'явіўся палітвязень, — чытайце ў нашым матэрыяле.

"Мільёны людзей у Беларусі жадаюць зменаў". Вялікая гутарка з Алесем Бяляцкім пра выбары

15.06.2020 "Мільёны людзей у Беларусі жадаюць зменаў". Вялікая гутарка з Алесем Бяляцкім пра выбары

Як старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” бачыць сённяшнюю грамадска-палітычную абстаноўку ў Беларусі, чым адрозніваецца гэтая выбарчая кампанія ад папярэдніх, чаго чакаюць праваабаронцы ад гэтых выбараў — у нашым матэрыяле.

Як падтрымаць палітвязняў па "справе Ціханоўскага"? Пяць спосабаў

12.06.2020 Як падтрымаць палітвязняў па "справе Ціханоўскага"? Пяць спосабаў

Праваабаронцы "Вясны" заклікаюць падтрымаць палітзняволеных і праявіць салідарнасць. Як і якімі спосабамі гэта можна зрабіць — чытайце ў нашым матэрыяле. 

Як распазнаць “ціхара”? Сёмы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"

11.06.2020 Як распазнаць “ціхара”? Сёмы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"

Ці можна навучыцца адрозніваць "ціхароў" ад звычайных грамадзянаў? У сёмым выпуску праваабарончага падкаста падзелімся з вамі некалькімі лайфхакамі.

Любоў тут болей не жыве

11.06.2020 Блог Валянціна Стэфановіча: Любоў тут болей не жыве

Нешта няўлоўна новае ў настроях грамадства. Падобна што “яго” больш ніхто не любіць. Гэта бачна па настроях звычайных грамадзян, у тым ліку ягоных былых прыхільнікаў. 

Запрашаем у анлайн-гасцёўню пра выбары

08.06.2020 Запрашаем у анлайн-гасцёўню пра выбары

Як ставяцца камісіі да назіральнікаў і назіральніц? Што бачаць і не бачаць назіральнікі ў розных краінах? Якая розніца паміж міжнародным і нацыянальным назіраннем?

Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць рэпрэсіі, якія душаць альтэрнатыўнае меркаванне

05.06.2020 Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць рэпрэсіі, якія душаць альтэрнатыўнае меркаванне

Сёння група экспертаў ААН выказала сур'ёзную занепакоенасць у сувязі з узмацненнем рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, заявіўшы, што ўрад краіны павінен абараняць права на свабоду выказвання меркавання і перастаць душыць крытыку.

Закрытыя ўстановы – небяспечнасці COVID-19: Чыноўнік адмаўляе недахоп СІА, дзяржзакупкі кажуць пра адваротнае

04.06.2020 Закрытыя ўстановы – небяспечнасці COVID-19: Чыноўнік адмаўляе недахоп СІА, дзяржзакупкі кажуць пра адваротнае

Сведкі сцвярджаюць, што ў Кобрынскім доме-інтэрнаце – ачаг распаўсюджвання каранавіруса, а работнікі адчувалі востры недахоп сродкаў індывідуальнай абароны (СІА).

“Гэта зусім не класна!”: Першая праваабарончая гульня для падлеткаў

01.06.2020 “Гэта зусім не класна!”: Першая праваабарончая гульня для падлеткаў

Да Міжнароднага дня абароны дзяцей Таварыства Беларускай школы і Асветніцка-дабрачынная ўстанова “Камітэт Салідарнасць” распрацавалі першую беларускамоўную камп’ютарную гульню “Гэта зусім не класна!”.

Патрабуем неадкладнага вызвалення Сяргея Ціханоўскага і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго

01.06.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення Сяргея Ціханоўскага і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго

Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

У пасёлку адбылася ўцечка дадзеных людзей з COVID-19. Цяпер іх цкуюць

29.05.2020 У пасёлку адбылася ўцечка дадзеных людзей з COVID-19. Цяпер іх цкуюць

Сын пенсіянеркі, якую аштрафавалі за парушэнне рэжыму самаізаляцыі, патрабуе ўзбуджэння крымінальнай справы ў сувязі з уцечкай інфармацыі ў маленькім пасёлку Беларусі спісаў асоб, якім загадана знаходзіцца ў самаізаляцыі ў сувязі з наяўнасцю рызыкі распаўсюджвання COVID-19.

Экадом падаў скаргу ў ААН на парушэнні пры будаўніцтве акумулятарнага завода

29.05.2020 Экадом падаў скаргу ў ААН на парушэнні пры будаўніцтве акумулятарнага завода

ГА "Экадом" накіравала ў Камітэт па выкананні Орхускай канвенцыі паведамленне аб парушэнні Беларуссю палажэнняў Канвенцыі пры прыняцці рашэння аб будаўніцтве акумулятарнага завода пад Брэстам.

Закрытыя ўстановы – небяспечнасці COVID-19: Стацыянарныя ўстановы сацыяльнага абслугоўвання

28.05.2020 Закрытыя ўстановы – небяспечнасці COVID-19: Стацыянарныя ўстановы сацыяльнага абслугоўвання

Праваабарончы цэнтр "Вясна" запускае серыю публікацый аб распаўсюдзе каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у закрытых установах краіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства