Навіны на тэму: грамадства

Нязгодныя жанчыны ідуць да генпракурора

11.06.2009 Нязгодныя жанчыны ідуць да генпракурора

Група жанчын, нязгодных з прысудамі па грамадзянскіх ды крымінальных справах, маюць намер сёння накіравацца на прыём да генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча – у выпадку адмовы прымаць жанчынаў, грамадзянкі абяцаюць сабрацца на сталічнай Плошчы Свабоды ды падпісаць зварот у міжнародныя структуры.

“Не!” – бесчалавечнаму абыходжаньню з бяздомнымі жывёламі

09.06.2009 “Не!” – бесчалавечнаму абыходжаньню з бяздомнымі жывёламі

Група валанцёраў распачала кампанію супраць жорсткага абыходжаньня з бяздомнымі жывёламі на Мінскім прадпрыемстве “Фаўна горада”. Трывожная сітуацыя на гэтым прадпрыемстве асветлена ў публікацыях на інфармацыйных сайтах. У сувязі з негуманным стаўленьнем да жывёл з боку кіраўніцтва “Фаўны горада” на адрас пракурора Маскоўскага раёна Мінска накіраваны зварот з просьбай правесці адпаведную праверку. Ініцыятары кампаніі запрашаюць ахвочых таксама адправіць аналагічныя звароты ў пракуратуру і падаюць адпаведны ўзор звароту.

09.06.2009 "Зялёныя" абураныя масавым усыпленьнем сабак у Менску

Беларуская партыя "Зялёныя" (БПЗ) патрабуе ад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Беларусі тэрміновага прыняцця закона, які абараняе жывёл ад жорсткага абыходжаньня. Такое патрабаваньне ўтрымоўваецца ў рэзалюцыі цэнтральнай рады БПЗ.

Кіраўніку “Жалезнага ваўка” Андрэю Мікалаеву адмовілі ў памяшканьні

02.06.2009 Кіраўніку “Жалезнага ваўка” Андрэю Мікалаеву адмовілі ў памяшканьні

Аднаго з кіраўнікоў Наваполацкага клуба гістарычнай рэканструкцыі “Жалезны воўк”, які дзейнічаў пры мясцовым Цэнтры пазашкольнай адукацыі Андрэя Мікалаева запрасілі ў аддзел адукацыі, дзе ў катэгарычнай форме патрабавалі ў тэрміновым парадку вызваліць памяшканьне, дзе ён працаваў з праблемнымі падлеткамі, патлумачыўшы пры гэтым, што кантракт з ім наўрад ці будзе працягнуты. Прычыны такога рашэньня краязнаўцу і гісторыку не патлумачылі.

Сёння -  Міжнародны дзень абароны дзяцей

01.06.2009 Сёння - Міжнародны дзень абароны дзяцей

1 чэрвеня — Міжнародны дзень абароны дзяцей. Ён заснаваны ў лістападзе 1949 года рашэннем сесіі Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын. Першы Міжнародны дзень абароны дзяцей быў праведзены ў 1950 годзе.

Курапацкія вандалы трапілі пад амністыю

01.06.2009 Курапацкія вандалы трапілі пад амністыю

Аб гэтым БелаПАН паведаміў следчы Менскага РУУС маёр міліцыі Сяргей Булко.

Улады не дазволілі правядзенне акцыяў у абарону жыцця

01.06.2009 Улады не дазволілі правядзенне акцыяў у абарону жыцця

Паводле адказу Мінскага гарвыканкама, які атрымаў сустаршыня БХД Аляксей Шэін, 2 чэрвеня ў Парку Дружбы народаў, дзе планавалася правесці пікет супраць абортаў у Беларусі, будзе праводзіцца добраўпарадкаванне тэрыторыі. Сакратару БХД Дзянісу Садоўскаму паведамілі, што акцыі ля радзільных дамоў будуць перашкаджаць грамадскаму парадку.

01.06.2009 У Крупскім раёне знішчаны крыж, усталяваны ў памяць рэпрэсаваных

Нават тыдзень не прастаяў трохметровы драўляны шасціканцовы крыж на могілках каля вёсак Вялікія і Малыя Жаберычы Крупскага раёна ў памяць 55 ахвяраў бальшавіцкага тэрору. Ён быў вырваны і звезены ў невядомым кірунку.

Абарона правоў дзяцей: нацыянальны і міжнародны вопыт

29.05.2009 Абарона правоў дзяцей: нацыянальны і міжнародны вопыт

З 1 чэрвеня па 5 ліпеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (2-гі паверх, пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Абарона правоў дзяцей: нацыянальны і міжнародны вопыт”, паведамляе Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Праз прымусовую лагерную працу – да дэмакратычнага грамадства?

28.05.2009 Праз прымусовую лагерную працу – да дэмакратычнага грамадства?

Тыдзень таму, на чарговай нарадзе Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка зрабіў безапеляцыйную заяву аб тым, што на нядбайных бацькоў правы чалавека не распаўсюджваюцца і таму неабходна іх прымусовае працаўладкаванне.

"Чыноўнікі нават не распазнаюць каштоўнасьці"

27.05.2009 "Чыноўнікі нават не распазнаюць каштоўнасьці"

26 траўня адбылося паседжаньне Грамадзкай назіральнай камісіі па абароне гісторыка-культурных каштоўнасцяў пры Міністэрстве культуры. Рада была створаная зь ініцыятывы Таварыства аховы помнікаў.

У Лідзе асудзілі ўдзельнікаў антыядзернай акцыі

25.05.2009 У Лідзе асудзілі ўдзельнікаў антыядзернай акцыі

Сёньня ў Лідзе Ганна Бунько пакарана штрафам памерам дзьве базавыя велічыні, а Яўген Руды папярэджаны судом. Раней за ўдзел у гэтай жа акцыі, якая адбылася 25 красавіка, быў асуджаны на адны суткі зьняволеньня Яўген Скрабец. Ганна Бунько распавяла, што супраць іх сьведчылі два міліцыянты. Падзеяў яны не сказілі — распавядалі, як было насамрэч. Судзьдзя, са слоў Ганны Бунько, выслухаўшы бакі, найперш павучыў маладзёнаў маралі: маўляў, можаце папсаваць сваё жыцьцё.

Па справе аб выбуху ў Менску МУС правярае непаўнагадовых

22.05.2009 Па справе аб выбуху ў Менску МУС правярае непаўнагадовых

16-гадоваму актывісту «Маладога Фронту»Стасу Стэсіку прыйшла позва ў Цэнтральны РАЎС Менску на 22 траўня на допыт.

Па ўсіх пытаннях журналістаў недзяржаўных СМІ скіроўваюць да ідэолагаў

20.05.2009 Па ўсіх пытаннях журналістаў недзяржаўных СМІ скіроўваюць да ідэолагаў

Адказ на пытанне, дзе ў Баранавічах падлеткам можна катацца на скейтбордах, незалежным журналістам давялося шукаць ва ўпраўленні ідэалогіі гарвыканкама.

Ахвяры “Мэтрабуду” рыхтуюць новыя акцыі пратэсту

19.05.2009 Ахвяры “Мэтрабуду” рыхтуюць новыя акцыі пратэсту

Жыхары дома на вуліцы Ўманскай, якія скардзіліся Аляксандру Лукашэнку на незаконны знос іхнага жытла пры будаўніцтве мэтро, кажуць пра падрыхтоўку новых акцый пратэсту, паколькі іх праблема не вырашаецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства